Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аб выніках раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, вытворчых падраздзяленняў і асобных катэгорый работнікаў у 2013 годзе

Разгледзеўшы вынікі раённага спаборніцтва, за  дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, на сяўбе сельскагаспадарчых культур і ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, а таксама згодна з прапановай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Улічваючы, што ўмовы спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур сельскагаспадарчымі арганізацыямі не выкананы, прызавыя месцы сярод сельскагаспадарчых арганізацый не вызначаць.

2. Прызнаць пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур:

2.1 сярод экіпажаў камбайнераў сельскагаспадарчых арганізацый з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:

першае месца — экіпаж сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агарэвічы” ў складзе Аляксандра Мікалаевіча Аляксейчыка і Сяргея Барысавіча Каўша, які намалаціў камбайнам “КС-1218” 970 тон зерня;

другое месца — экіпаж сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі” ў складзе Яўгенія Канстанцінавіча Цыгана і Сяргея Мікалаевіча Мухі, які намалаціў камбайнам “КС-10” 938 тон зерня;

2.2 сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў  зернеўборачных камбайнаў сельскагаспадарчых арганізацый з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій — экіпаж сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Крышылавічы” ў складзе Аляксандра Віктаравіча Шаматульскага і Аляксандра Мікалаевіча Булата, які намалаціў камбайнам “КЗС-10” 877 тон зерня;

2.3 сярод  вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць адвозку зерня ад камбайнаў, з уручэннем дыплома і грашовых прэмій:

першае месца — Аляксандра Сямёнавіча Шапялевіча, вадзіцеля адкрытага акцыянернага таварыства “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”, які на аўтамашыне “МАЗ-5551” перавёз 1834 тоны ўмоўнага зерня;

другое месца — Уладзіміра Іванавіча Рабцэвіча, вадзіцеля сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Адраджэнне”, які на аўтамашыне “КамАЗ-1570” перавёз 1727 тон умоўнага зерня;

2.4 сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць адвозку зерня ад камбайнаў, — Дзмітрыя Іванавіча Крупеніча, трактарыста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы”, які на трактары “МТЗ-82” перавёз 654 тоны ўмоўнага зерня;

2.5 сярод калектываў машыністаў зернеачышчальна-сушыльных комплексаў:

першае месца — Вячаслава Аляксандравіча Ярашэвіча, машыніста “ЗСК-30” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Будча”, які прасушыў 2445 тон зерня і ў разліку на аднакратную сушку 82 тоны;

другое месца — Вадзіма Юр’евіча Вараб’ёва, машыніста “КЗС-25” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Любашава”, які прасушыў 1763 тоны зерня і ў разліку на аднакратную сушку 71 тону.

3. Прызнаць пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў сярод сельскагаспадарчых арганізацый з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:

першае месца — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Адраджэнне” (старшыня Валерый Міхайлавіч Макарскі), дзе тэмпы росту аб’ёмаў нарыхтоўкі травяных кармоў да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў склалі 136,7 працэнта, выхад кармавых адзінак з бала-гектара сельскагаспадарчых зямель — 22,8 цэнтнера, на адну ўмоўную галаву грамадскай жывёлы нарыхтавана 27,8 цэнтнера кармавых адзінак;

другое месца — адкрытае акцыянернае таварыства “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” (дырэктар Міхаіл Рыгоравіч Сергіеня), дзе тэмпы росту аб’ёмаў нарыхтоўкі травяных кармоў да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў склалі 124,4 працэнта, выхад кармавых адзінак з бала-гектара сельскагаспадарчых зямель — 30,3 цэнтнера, на адну ўмоўную галаву грамадскай жывёлы нарыхтавана 27,8 цэнтнера кармавых адзінак.

4. Улічваючы, што ўмовы спаборніцтва на сяўбе яравых і азімых культур сельскагаспадарчымі арганізацыямі не выкананы, прызавыя месцы не вызначаць.

5. Прызнаць пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на сяўбе яравых і азімых культур з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:

5.1 сярод механізатараў, занятых на ворыве:

першае месца — Аляксандра Міхайлавіча Савеню, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Будча”, які на трактары “МТЗ-3022” з плугам “РРО8-40” узараў 1184 гектары глебы;

другое месца — Уладзіміра Генадзьевіча Сідарэвіча,  трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Любашава”, які на трактары “МТЗ-3022” з плугам “ППО8-40” узараў 626 гектараў глебы;

трэцяе месца — Сяргея Іванавіча Радзюка,  трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі”, які на трактары “МТЗ-2822” з плугам “ППО8-40” узараў 569 гектараў глебы;

5.2 сярод механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы:

першае месца — Мікалая Мікалаевіча Кавальчука, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы”, які трактарам “МТЗ-3022” з агрэгатам “АПП-6” падрыхтаваў 1741 гектар глебы;

другое месца — Анатоля Міхайлавіча Сімановіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Адраджэнне”, які трактарам “МТЗ-2522” з агрэгатам “КПС-9” падрыхтаваў 1083 гектары глебы;

трэцяе месца — Міхаіла Мікалаевіча Снарскага, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агарэвічы”, які трактарам “МТЗ-1221” з агрэгатам “КПС-4” падрыхтаваў 940 гектараў глебы;

5.3 сярод механізатараў, занятых на сяўбе яравых і азімых культур:

першае месца  — Сяргея Іванавіча Кісялевіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Адраджэнне”, які на трактары “МТЗ-1221” з агрэгатам “КТС Акорд” пасеяў 1302 гектары;

другое месца — Ігара Іванавіча Дайліда, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Будча”, які на трактары “МТЗ-2522” з агрэгатам “АПП-6” пасеяў 1173 гектары;

трэцяе месца — Сяргея Мікалаевіча Зуйкевіча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі”, які на трактары “МТЗ-3022” з агрэгатам “СПУ-6” пасеяў 1101 гектар;

5.4 сярод механізатараў, працуючых на энерганасычаных трактарах, — Алега Іванавіча Дылеўскага, трактарыста-машыніста адкрытага акцыянернага таварыства “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”,  які на трактары “Амкадор ТО-18” выпрацаваў 2747 умоўных эталонных гектараў;

5.5 сярод механізатараў, занятых на ворыве, падрыхтоўцы глебы і сяўбе яравых і азімых культур, працуючых на трактары айчыннай вытворчасці,  — Васіля Іванавіча Крупеніча, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы”, які на трактары “МТЗ-920” выпрацаваў 2673 умоўныя эталонныя гектары;

5.6 сярод маладых механізатараў, занятых на ворыве, падрыхтоўцы глебы і сяўбе яравых і азімых культур, — Вадзіма Мікалаевіча Муху, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі”, які на трактары “МТЗ-80” выпрацаваў 1835 умоўных эталонных гектараў.

6. Улічваючы, што ўмовы спаборніцтва па павелічэнні вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі сельскагаспадарчымі  арганізацыямі не выкананы, прызавыя месцы сярод сельскагаспадарчых арганізацый не вызначаць.

7. Прызнаць пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі:

7.1 сярод малочнатаварных ферм з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:

першае месца — малочнатаварную ферму сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агарэвічы” (брыгадзір Жанна Іванаўна Мініч),  надой на адну карову склаў 5237 кілаграмаў малака, валавая вытворчасць малака — 101,1 працэнта да ўзроўню мінулага года, рэалізацыя малака дзяржаве гатункам “экстра” і вышэйшым гатункам — 97 працэнтаў;

другое месца — малочнатаварную ферму сельскагаспадарчага ўчастка “Дзяніскавічы” адкрытага акцыянернага таварыства “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” (брыгадзір Надзея Мікалаеўна Зялёнка),  надой на адну карову склаў 3706 кілаграмаў малака, валавая вытворчасць малака — 146,5 працэнта да ўзроўню мінулага года, рэалізацыя малака дзяржаве гатункам “экстра” і вышэйшым гатункам — 66 працэнтаў;

7.2 сярод аператараў машыннага даення кароў з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:

першае месца — Марыю Аляксандраўну Радзюк, аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агарэвічы” (надой — 5452 кілаграмы);

другое месца — Наталлю Іванаўну Жагунь, аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі” (надой — 4291 кілаграм);

7.3 сярод аператараў машыннага даення па абслугоўванні дойнага статка (даглядчыкі жывёлы — пастухі) з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:

першае месца — Аляксея Васільевіча Канановіча, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы” (надой на карову — 3205 кілаграмаў);

другое месца — Віктара Рыгоравіча Заньку, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Бярозавец” (надой на карову — 2982 кілаграмы);

7.4  сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:

першае месца — Валянціну Іосіфаўну Занька, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Бярозавец” (сярэднясутачная прывага — 842 грамы);

другое месца — Надзею Уладзіміраўну Грудзько, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агарэвічы” (сярэднясутачная прывага — 788 грамаў);

7.5 сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы, старэйшай шасцімесячнага ўзросту, з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій:

першае месца — Соф’ю Васільеўну Васілеўскую, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Дубнякі” (сярэднясутачная прывага — 846 грамаў);

другое месца — Уладзіміра Іванавіча Мінько, аператара сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы” (сярэднясутачная прывага — 777 грамаў);

7.6 сярод маладых работнікаў жывёлагадоўлі:

сярод аператараў машыннага даення кароў — Марыну Іванаўну Мелехавец, аператара машыннага даення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Бярозавец” (надой — 3846 кілаграмаў);

сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы — Аліну Рыгораўну Кулан, аператара па вырошчванні буйной рагатай жывёлы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Хатынічы” (сярэднясутачная прывага — 675 грамаў).

8.  Выплаты прэмій у суме 41470 тысяч рублёў ажыццявіць за кошт сродкаў раённага суботніка.

9.  Вызваліць ад выплаты падаходнага падатку атрыманыя сумы грашовых прэмій згодна з дадзеным рашэннем.

Аб выніках раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, вытворчых падраздзяленняў і асобных катэгорый работнікаў у 2013 годзе

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476