Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Платныя паслугі ў бюджэтнай сферы

У адпаведнасці з Бюджэтным кодэксам Рэспублікі Беларусь, бюджэтныя арганізацыі, акрамя статутнай (бюджэтнай) дзейнасці, маюць права займацца і пазабюджэтнай дзейнасцю.

Ва ўмовах рыначных адносін для кожнай арганізацыі ўсё большае значэнне набываюць развіццё і павелічэнне аб’ёму аказваемых платных паслуг. Такая неабходнасць існуе і ў такіх сферах дзейнасці, як адукацыя, культура, медыцынскае абслугоўванне.

У складаных фінансавых умовах пазабюджэтная дзейнасць — гэта адна з магчымасцей забяспечыць паступленне грашовых сродкаў для найбольш поўнага задавальнення патрэбнасцей арганізацый. Так, за дзевяць месяцаў 2013 года ва ўстановы, фінансуемыя з бюджэту,  пазабюджэтных сродкаў паступіла на суму 2593 мільёны рублёў, за аналагічны перыяд 2012 года — 1921,8 мільёна, рост склаў 135 працэнтаў.

Пералік паслуг, аказваемых установамі адукацыі нашага раёна, уключае ў сябе больш за 20 відаў. Паступленні фарміруюцца за кошт рэалізацыі адукацыйных паслуг, экскурсій, платных гурткоў, тэсціравання, транспартных паслуг, паслуг спартзалаў, здачы ў арэнду памяшканняў. За дзевяць месяцаў бягучага года яны склалі 303,2 мільёна рублёў, або 11,7 працэнта ад удзельнай вагі ўсіх пазабюджэтных паступленняў.

Аддзелам культуры аказваюцца такія платныя паслугі насельніцтву, як навучанне ў дзіцячай школе мастацтваў, правядзенне дыскатэк, канцэртаў, аказанне паслуг па ксеракапіраванні, карыстанні камп’ютарам, відэапаказ, арганізацыя музейных выстаў, шоу-мерапрыемстваў, пастановак лялечнага тэатра. Сёлета за дзевяць месяцаў установамі культуры атрымана 446,1 мільёна рублёў, або 17,2 працэнта ад удзельнай вагі ўсіх пазабюджэтных паступленняў.

Не выключаючы бясплатнага характару аказання медыцынскай дапамогі, сфарміраваны шэраг платных паслуг ва ўстановах аховы здароўя. У тым ліку Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бальніцай аказваюцца наступныя платныя паслугі — рэфлексатэрапія, зубапратэзаванне і зубалячэнне, масаж, медагляд, лабараторныя і ультра-гукавыя даследаванні, паслугі па дагаворах, імунізацыя. За студзень — верасень 2013 года ўстановы аховы здароўя атрымалі 1439,4 мільёна рублёў, або 55,5 працэнта ад удзельнай вагі ўсіх пазабюджэтных паступленняў.

Варта заўважыць, што парадак фарміравання пазабюджэтных сродкаў, ажыццяўлення расходаў, звязаных з дзейнасцю, што прыносіць даходы, а таксама парадак накіравання і выкарыстання названых вышэй сродкаў, якія застаюцца ў распараджэнні бюджэтнай арганізацыі, вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым артыкулам 79 Бюджэтнага кодэкса за незаконнае атрыманне, нямэтавае выкарыстанне сродкаў бюджэту, а таксама за выкарыстанне сродкаў бюджэту з парушэннем бюджэтнага заканадаўства прадугледжана адказнасць.

Ва ўмовах абмежаваных бюджэтных рэсурсаў неабходна і далей паляпшаць работу па прыцягненні пазабюджэтных паступленняў у бюджэтнай сферы з мэтай замацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый, зацікаўленасці работнікаў, фінансавання першарадных расходаў.

Да таго ж варта шырэй рэкламаваць і даносіць да патэнцыяльнага спажыўца склад гэтых платных паслуг, каб чалавек меў магчымасць імі скарыстацца. У сваю чаргу, развіваючы попыт насельніцтва, арганізацыі змогуць забяспечыць больш інтэнсіўны рост грашовых паступленняў.

Ірына ЦІХАН,

загадчык сектара планавання і выканання бюджэту

фінансавага аддзела райвыканкама.

Платныя паслугі ў бюджэтнай сферы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476