Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Беларусбанк узнагародзіў лепшых

Павелічэнне долі безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак — адна з асноўных задач банкаўскай сістэмы нашай краіны. Мэтанакіраваную работу ў гэтым накірунку з гандлёвымі і сэрвіснымі арганізацыямі праводзіць ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Такая дзейнасць актыўна ажыццяўляецца і на Ганцаўшчыне. Ужо добрай традыцыяй стала правядзенне ў ЦБП № 107 філіяла № 802 ААТ “ААБ Беларусбанк” спаборніцтваў сярод прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу па павелічэнні долі прыросту безнаяўнага абароту з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

Вось і сёлета ў спаборніцтвах, якія праходзілі з мая па жнівень, прынялі ўдзел 28 арганізацый, што маюць тэрмінальнае абсталяванне банка. Спецыялісты Беларусбанка падлічылі, у якой з іх за гэты час людзі актыўней выкарыстоўвалі пластыкавыя карткі ў якасці плацежнага сродку, і вызначылі лепшых.

Па выніках спаборніцтваў першае месца дасталося магазіну “Сілуэт” райспажыўтаварыства, дзе доля безнаяўных абаротаў павялічылася на 309,5 працэнта. Другое месца заняло ПГСУП “АтлантГандальСэрвіс”. Трэцяй стала гасцініца “Журавушка” КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ”.

І вось у мінулы аўторак намеснік начальніка ЦБП № 107 філіяла № 802 ААТ “ААБ Беларусбанк” Жанна Бярозка, начальнік аддзела рознічнага бізнэсу банка Людміла Занька і начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алена Бараноўская павіншавалі калектыў магазіна “Сілуэт” з перамогай у спаборніцтвах і ўручылі ім каштоўныя падарункі — электрачайнік і чайны сервіз.

На сённяшні дзень сфера абслугоўвання пластыкавых картак дазваляе кліентам ААТ “ААБ Беларусбанк” штодзённа выкарыстоўваць пластыкавыя карткі як паўнацэнны плацежны сродак, які мае намнога больш пераваг, чым наяўныя грашовыя сродкі. Тым больш, што карыстацца пластыкавай карткай Беларусбанка выгадна, зручна і бяспечна.

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: падчас уручэння падарункаў калектыву магазіна “Сілуэт”.

Фота аўтара.

Беларусбанк узнагародзіў лепшых

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471