Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ПМК-7:шлях аднаўлення

Працэдура санацыі іншы раз адзіная магчымасць захаваць прадпрыемства і даць яму другое дыханне. Так атрымалася і з ПМК-7, якая зараз знаходзіцца на шляху аднаўлення. Менавіта работа гэтай будаўнічай арганізацыі па паляпшэнні фінансава-гаспадарчай дзейнасці разглядалася на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося напрыканцы мінулага тыдня.

27 лютага гэтага года Гаспадарчым судом Брэсцкай вобласці прынята рашэнне па санацыі прадпрыемства і ў адпаведнасці з законам вызначаны першапачатковы тэрмін у 18 месяцаў для аднаўлення плацежаздольнасці ПМК-7 і вяртання часткі даўгоў. Дарэчы, усяго патрабаванні конкурсных крэдытораў, якіх налічваецца 82, складаюць 12,9 мільярда рублёў.

Як заўважыў антыкрызісны ўпраўляючы Дзмітрый Рэбкавец, прадпрыемства з’яўляецца дзеяздольным. За 9 месяцаў з пачатку года выкананы аб’ём будаўніча-мантажных работ на суму 27,06 мільярда рублёў, што ў супастаўных умовах складае 135,8 працэнта да адпаведнага перыяду 2012 года. У той жа час колькасць працуючых зменшылася практычна ў два разы і стабілізавалася на ўзроўні 172 чалавек. А прадукцыйнасць працы павялічылася на 65,6 мільёна рублёў і склала амаль 140 мільёнаў рублёў на аднаго працуючага, ці на 88 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. У выніку атрыманы чысты прыбытак на суму амаль у 190 мільёнаў рублёў.

Разам з гэтым робяцца мэтанакіраваныя захады па аптымізацыі дзейнасці прадпрыемства: на аўкцыёны выстаўлены 42 аб’екты — маёмасць, якая не выкарыстоўваецца ці задзейнічана толькі часткова. І гэта можа стаць адной з істотных крыніц  даходаў. Таксама райвыканкам ідзе насустрач ПМК-7, і зараз вырашаецца пытанне аб перадачы ў раённую камунальную ўласнасць двух інтэрнатаў ПМК-7, а таксама стадыёна з пляцоўкай для міні-футбола, якія патрабуюць пэўных затрат на ўтрыманне. 

У цэлым, на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта адзначаліся станоўчыя зрухі на прадпрыемстве. Кардынальна памяняліся адносіны ў калектыве да працоўнай дысцыпліны, хаця яна яшчэ знаходзіцца не  на належным узроўні, але ўсё ж такі розніца значная. Як адзначыў сам антыкрызісны ўпраўляючы, у свой час за п’янку на рабочым месцы прыйшлося звольніць 70 чалавек. Зараз сітуацыя нармалізавалася, і, каб утрымаць работнікаў,  павышана заработная плата. Яна апярэджвае тэмпы росту прадукцыйнасці працы, але гэта мера неабходна для захавання працоўнага калектыву. Дарэчы, сярэдняя заработная плата за верасень па ПМК-7 склала крыху больш за 5 мільёнаў рублёў.

Разам з гэтым выказваліся прэтэнзіі па якасці будаўніча-мантажных работ. На ўзвядзенні той жа малочнатаварнай фермы СВК “Будча” заказчык сутыкнуўся з вялізнымі аб’ёмамі дапушчанага браку, які прыйшлося выпраўляць. Нягледзячы на гэта, аб’ект зусім хутка будзе здадзены ў эксплуатацыю.

Увогуле, зараз работнікі ПМК-7 шчыруюць на 12 аб’ектах, але аб’ём выкананых прадпрыемствам падрадных работ пакуль не адпавядае планам санацыі і складае каля 58 працэнтаў ад запланаванага.

Галоўнае пытанне — загрузка вытворчых магутнасцей прадпрыемства. Безумоўна, мясцовая ўлада аказвае ўсебаковую падтрымку, у тым ліку і заказамі. Але тут многае залежыць непасрэдна ад кіраўніцтва ПМК-7.  Напрыклад, на электронныя таргі выстаўляюцца будаўнічыя аб’екты раёна, але сёлета ні адна будаўнічая арганізацыя Ганцаўшчыны не прыняла ў іх удзел. І тыя ж работы па Дзяніскавіцкай бальніцы сястрынскага догляду, якая будзе пераведзена ў будынак былога дзіцячага сада, зараз выконвае фірма з Кобрына. Гэты падрад коштам 5 мільярдаў рублёў, безумоўна, не пашкодзіў бы ПМК-7.

Зараз усё будзе залежаць ад здольнасці прадпрыемства нарошчваць аб’ёмы будаўніча-мантажных работ менавіта ў наступным, 2014 годзе.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

ПМК-7:шлях аднаўлення

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469