Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Сучасная бібліятэка — інфармацыйны цэнтр гісторыка-культурнага турызму”

У бібліятэкараў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы адбыўся семінар на тэму “Сучасная бібліятэка — інфармацыйны цэнтр гісторыка-культурнага турызму”. Удзельнікі семінара падзяліліся вопытам работы па зборы, захаванні і папулярызацыі краязнаўчых матэрыялаў, наведалі раённы краязнаўчы музей, раённы Дом рамёстваў, бібліятэку аграгарадка Агарэвічы. Агарэвіцкая бібліятэка з’яўляецца лідарам сярод бібліятэк раёна ў краязнаўчай дзейнасці. Госці семінара  пазнаёміліся з гісторыка-краязнаўчым цэнтрам “Бусліны край — мой вырай і прыстанак” бібліятэкі, які налічвае шматлікія тэматычныя дасье пра людзей вёскі, установы, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі, літаратурныя матэрыялы літаратараў-землякоў, фота і дакументальныя матэрыялы. Бібліятэкар Леаніда Рапейка  правяла змястоўную экскурсію па пакоі рэдкай кнігі “Кніга і час”.

 Далейшы маршрут удзельнікаў семінара прадоўжыўся ва ўстановы, што размешчаны на тэрыторыі Нацкага сельсавета. Але спачатку спецыяліст па ахове помнікаў райвыканкама Таццяна Калдушка расказала прысутным аб эфектыўнасці выкарыстання ў турыстычнай дзейнасці аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Ганцаўшчыны і правяла экскурсію па старажытных могілках, месцах пахавання продкаў рода Абуховічаў, Вендорфаў і Яленскіх, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

Кульмінацыйным момантам праграмы семінара стала наведванне бібліятэкі аграгарадка Востраў. Тут адбылася прэзентацыя гістарычнага пакоя “Мы — з БССР”, створанага на базе бібліятэкі нядаўна. Гаспадыня ўстановы Вольга Клявец пазнаёміла гасцей з ідэяй яго стварэння, расказала, як вялася работа.

Некаторыя ўдзельнікі семінара задавалі пытанне: “Чаму менавіта  такой тэматыкі быў створаны пакой?”. Адказ вельмі просты. Кожны чалавек павінен ведаць сваю гісторыю, свае карані. Калі ён забывае сваё мінулае, то назаўсёды губляе повязь часоў з роднай зямлёю, своеасаблівую духоўную падтрымку. Беражлівае станаўленне да мінулага ніколі не ўзнікае на пустым месцы. Падрастаючае пакаленне трэба вучыць гэтаму з ранняга дзяцінства. Родны край глядзіць на нас з верай і надзеяй на тое, што да бацькоўскай зямлі, яе славутай гісторыі мы вернемся з любоўю і пашанай. І якія б гэта не былі гады — пачатак ці канец ХХ стагоддзя, савецкія ці польскія часы, акупацыя нямецка-фашысцкімі захопнікамі — гэта наша гісторыя, былое жыццё нашых дзядоў і бацькоў, якое мы павінны ведаць і шанаваць.

БССР  (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) — гэта пэўны адрэзак часу ў жыцці нашай краіны з 1939 па 1991 год, жыццёвы шлях даўжынёй больш чым у паўстагоддзе. Маладое пакаленне ведае пра савецкія часы вельмі мала. Крыніцы ведаў —  інфармацыя з падручніка гісторыі і ўспаміны родных. А вось прыйсці ў бібліятэку, зазірнуць у гісторыка-краязнаўчы пакой “Мы — з БССР”, прыадкрыць старонкі гісторыі савецкіх часоў, патрымаць у руках грошы з выявай Уладзіміра Леніна, пачуць звон капеек, убачыць упершыню патэфонную пласцінку — усё гэта для маладых людзей нейкі цуд з другога веку. Для старэйшага пакалення завітаць у пакой савецкіх часоў — усё-роўна, што адкруціць кінастужку жыцця назад і сустрэцца з маладосцю. Усё гэта пацвердзілі  і выступаючыя падчас прэзентацыі — былы партыец са стажам Марыя Якімчык, дырэктар Востраўскай школы Святлана Навіцкая, якая пачынала сваю працоўную дзейнасць піянерскай важатай у мясцовай школе. На мерапрыемстве гучалі ўспаміны, песні мінулых гадоў спявалі ўсе разам.

Пры падвядзенні вынікаў семінара бібліятэкары падзяліліся ўражаннем аб убачаным. Прагучала шэраг прапаноў і пажаданняў у адрас бібліятэк, на базе якіх праходзіў семінар.

Работа семінара вылучалася разнапланавай тэматыкай і з’явілася доказам таго, што сучасная бібліятэка — сапраўды цэнтр краязнаўства і гісторыка-культурнага турызму.

Таццяна МАЛЯЎКА,

загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу

цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

“Сучасная бібліятэка — інфармацыйны цэнтр гісторыка-культурнага турызму”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475