Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Пакуль паэты будуць пець”…Узорнае літаратурнае аб’яднанне “Верасок” раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці сустрэла свой 35-гадовы юбілей.

З гэтай нагоды ў кінатэатры “Маладосць” прайшла літаратурная вечарына “Спявайце, юныя паэты!”, якая сабрала разам тых, для каго паэтычнае слова — ясны, чысты праменьчык святла, які сагравае душу, бударажыць сэрца і думкі, азарае шлях, хто сэрцам адчуў, што ў слоў ёсць душа, што выстраеныя ў вершаваныя радкі, яны могуць выказваць  самыя высокія людскія пачуцці і рабіць з чалавекам цуды: прымушаць яго смяяцца або плакаць, любіць ці ненавідзець, захапляцца ці абурацца…

Відаць, у добры час задумала і зрабіла той далёкай асенняй парой свой  “паэтычны засевак” настаўніца Востраўскай сярэдняй школы Вера Паляшчук, бо літаратурны гурток “Верасок” даў моцныя, трывалыя парасткі, перасягнуў парог гэтай установы, стаў аб’яднаннем раённага маштабу і вось ужо амаль палову часу свайго існавання носіць ганаровае званне “ўзорны”. Ступаюць на парог самастойнага жыцця, разлятаюцца па свеце ўдзельнікі “Вераска”, але не меншае новых прыхільнікаў паэтычнага слова і жадаючых наведваць аб’яднанне.

Няма зараз на гэтым свеце руплівага сейбіта паэтычнага слова, праніклівага, усёбачнага знаўцы дзіцячых душ і распазнавальніцы іх паэтычных схільнасцей Веры Паляшчук. Але нездарма кажуць, што вянец кожнага чалавечага жыцця — гэта памяць пра яго. Яна жыве ва ўспамінах тых, хто ведаў Веру Уладзіміраўну. Ці не таму на працягу ўсёй літаратурнай вечарыны гучала столькі цёплых, узнёслых, пранікнёных і ўдзячных слоў пра першага кіраўніка “Вераска”? Іх душой і сэрцам гаварылі яе вучні, былыя гурткоўцы, тыя, каго яна вучыла любіць і шанаваць родную мову, бачыць і цаніць у чалавеку высакародныя пачуцці, прыкмячаць прыгожае ў навакольным асяроддзі і гэтак жа прыгожа адлюстроўваць яго з дапамогай высокага паэтычнага слова. Пра настаўніцу шчыра ўспаміналі яе калегі, адкрываючы чалавечныя рысы характару гэтай жанчыны. Зварухнула самыя патаемныя струны душы кожнага ўдзельніка вечарыны кранальная малітва-споведзь, малітва-ўдзячнасць свайму найдаражэйшаму, найсвятлейшаму ў жыцці  чалавеку дачкі Веры Уладзіміраўны — Аленкі, Алены Мікалаеўны, якая ўзначальвае раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці і для якой матулін “Верасок”, што родны браток — любы, дарагі, жаданы. А з экрана на ўсіх глядзела са светлай прыязнай усмешкай яна, маладая, прыгожая заснавальніца літаратурнага аб’яднання, і, здавалася, чуйна, удзячна лавіла кожнае слова…

 Цяпер, праз гады, можна смела казаць, што ў “Вераска” — шчаслівы лёс. Не асірацеў ён, калі не стала Веры Уладзіміраўны. Яе эстафету падхапіў гэткі ж улюбёны ў роднае слова, у сваю Бацькаўшчыну, тонка адчуваючы паэзію і сам стваральнік цудоўных вершаваных твораў Аляксей Галаскок. На вечарыне ён згадаў прозвішчы тых “вераскоўцаў”, хто чуйна ўспрымаў паэзію, мог адлюстроўваць свае пачуцці з дапамогай трапнага вершаванага радка, кранаць людскія сэрцы і, вядома ж, раз-пораз даказваў ганаровае званне, прысуджанае аб’яднанню яшчэ ў 1996 годзе. Пра сваю работу ў “Вераску” ўспамінала Святлана Шушко, выхаванцы якой паспяхова ўдзельнічалі ў шматлікіх творчых конкурсах і цяпер, дарослыя і самастойныя, выказваюць удзячнасць свайму кіраўніку. Эстафету Святланы Уладзіміраўны падхапіла Галіна Пупач, жанчына творчая, няўрымслівая, і ўпэўнена павяла новых удзельнікаў літаратурнага аб’яднання ў чароўную краіну, імя якой — Паэзія. Калі ж за справу бяруцца апантаныя, улюбёныя ў яе людзі, значыць, “Верасок” будзе жыць. “А ў горада і раёна, —  як слушна зазначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, віншуючы калектыў узорнага літаратурнага аб’яднання з юбілеем, — дзе жыве столькі паэтаў, ёсць вялікая і прыгожая будучыня”. Выказваючы ўдзячнасць усім, хто быў і ёсць надзейнымі дарадцамі юных талентаў, Аляксандр Паўлавіч пажадаў, каб бібліятэчныя паліцы поўніліся новымі творамі “вераскоўцаў”. Кіраўнік раёна ўручыў цяперашняму кіраўніку “Вераска” сертыфікат на набыццё капіравальнай тэхнікі, а ўсяму калектыву — падарунак з хлебных ніў, прыгожы духмяны каравай. Трыццаць пяць свечак на ім тушылі рабяты, бадай, усёй грамадой.

Сваімі пачуццямі ад сустрэчы з чыстым, прыгожым святлом паэзіі і тымі, хто яе выпраменьвае, цёпла і шчыра дзяліліся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок. Яна ўручыла ўдзельнікам “Вераска” Ягору Муху і Марыі Стральчэня пуцёўкі ў лагер “Зубраня”. А кожны з “вераскоўцаў” атрымаў з рук Надзеі  Уладзіміраўны  падарункі.

Для кіраўніка РЦДЮТ Алены Ленкавец юбілей “Вераска” — асаблівае свята. Дваякія пачуцці адольвалі гэтую жанчыну ў той вечар: з аднаго боку, як прызналася Алена Мікалаеўна, на яе сэрцы было балюча і горка, бо не было на свяце яе мамы, заснавальніцы аб’яднання. А з другога — на душы ўзнёсла і радасна, бо зерне, пасеянае матуляй, прарасло і дае дружныя, моцныя ўсходы. Ведаючы, што “вераскоўцы” марылі пра прыгожую вазу, Алена Ленкавец і ўручыла іх калектыву.

Не госцяй, а зямлячкай “Вераска” адчувала сябе на вечарыне сястра цудоўнага паэта Ганцаўшчыны Міхася Рудкоўскага Ірына Рудкоўская. Іх радаводныя карані адтуль, з Вострава, і, мабыць, невыпадкова менавіта адтуль узяў выток “Верасок”. Прыгожыя ваколіцы гэтай вёскі, яе людзі, сакавітая мова, на якой яны гаварылі і спявалі, наталялі вершаваныя творы таленавітага паэта такімі яркімі, непаўторнымі фарбамі і вобразамі, прачытаўшы якія хочацца вяртацца да іх зноў і зноў. У “вераскоўцаў” ёсць цудоўны першапраходзец, і няхай жа да прыгожай, светлай дарогі, пракладзенай Міхасём Рудкоўскім у чароўны свет паэзіі, вядуць сцяжынкі яго пераемнікаў, выказала свае пажаданні юным талентам Ірына Міхайлаўна.

Як я ўжо адзначала, узвышаныя словы ўдзячнасці заснавальніцы “Вераска” Веры Паляшчук, а таксама прадаўжальнікаў яе справы  пачулі ўсе мы ў той вечар з вуснаў яе калег, а таксама  кіраўніка народнага ансамбля “Талака” Ірыны Марцінкевіч, загадчыцы раённай дзіцячай бібліятэкі Валянціны Мініч, дзе дзейнічае ўзорны лялечны калектыў “Усмешка”, які часта ставіць спектаклі па творах “вераскоўцаў”. Усе мы з задавальненнем  паслухалі ўласныя вершы цяперашніх удзельнікаў узорнага літаб’яднання, якія рупліва працуюць над словам і на чыё свята ўсе мы і прыйшлі.

 Паэт Адам Міцкевіч сцвярджаў, што “сапраўднай лірычнай паэзіі без музыкі не існуе”. І яна, напісаная на творы ганцавіцкіх паэтаў, таксама гучала непасрэдна на вечарыне і з экрана: удзельнікі свята пабачылі фільм, зняты Міколам Пракаповічам пра “Верасок”. Дарэчы, у той вечар яго аўтар прысутнічаў на свяце, і, спадзяёмся, з экранаў тэлевізараў мы неўзабаве зноў пабачым у яго аўтарскай праграме сваіх землякоў-“вераскоўцаў”. Як веру, спадзяюся на тое, што не будуць сыходзіць іх вершы і са старонак “Савецкага Палесся”, іншых друкаваных выданняў, дзе праходзяць  агранку паэтычныя творы тых, для каго паэзія — стан душы.

Марыя ДЗЁМІНА.

На здымку: “вераскоўцы” разам са сваёй кіраўніцай Галінай Пупач каштуюць салодкі падарунак.

Фота Аксаны ПУПАЧ.

“Пакуль паэты будуць пець”…Узорнае літаратурнае аб’яднанне “Верасок” раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці сустрэла свой 35-гадовы юбілей.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475