Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вакцына здароўя

У апошнія гады, з верасня па лістапад, у раёне актыўна праводзіцца вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу — захворвання, якое небяспечна, у першую чаргу, сваімі ўскладненнямі. Згадваецца 2009 год, калі  ад грыпозных ускладненняў у выглядзе віруснай пнеўманіі памерлі два маладыя чалавекі і цяжарная жанчына. Усе яны не зрабілі прышчэпку супраць грыпу. І хаця з таго часу выпадкаў захворвання на грып са смяротным вынікам не было, медыкі штогод сутыкаюцца з яго цяжкімі формамі. Але многія і зараз прытрымліваюцца стэрэатыпа, што прышчэпка супраць  грыпу малаэфектыўная ці ўвогуле небяспечная. Аб гэтым і вырашылі пагаварыць з галоўным урачом УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзімам Сашко.

— Вадзім Уладзіміравіч, праясніце сітуацыю па правядзенні імунізацыі насельніцтва і наколькі яна актуальная?

— Той, хто не робіць прышчэпку, рызыкуе не толькі сваім жыццём, але і жыццём людзей, што знаходзяцца побач. Неабходна зразумець, што грып небяспечны сваімі ўскладненнямі і толькі прышчэпка дазваляе іх прадухіліць. Быў у нас трагічны 2009 год. Але складаныя сітуацыі назіраліся і ў наступныя гады. Вось і ў мінулым медыцынскім работнікам давялося змагацца за жыццё 12 чалавек, якія з грыпознымі ўскладненнямі ў выглядзе пнеўманіі апынуліся ў рэанімацыі. Такія выпадкі захворвання ўжо былі і сёлета. Усе захварэўшыя праігнаравалі вакцынацыю. Тут размова ідзе і аб самым важным для нас — жыцці чалавека, і аб эканамічным уроне, які наносіць грып. Толькі на лячэнне аднаго чалавека ад грыпозных ускладненняў траціцца ў сярэднім 100 — 150 мільёнаў рублёў. Напрыклад, у мінулым годзе ў вобласці на выратаванне хворых затрачана каля 360 мільярдаў рублёў! Адчуваеце маштаб праблемы? Таму дзяржавай мэтанакіравана праводзяцца маштабныя прафілактычныя мерапрыемствы, і толькі пагалоўная вакцынацыя можа гарантаваць вырашэнне гэтай праблемы.

—  Але ж ад людзей можна пачуць, што прышчэпкі неэфектыўныя, бо, зрабіўшы яе, чалавек усё роўна пераносіць захворванне. Ды і шмат размоў вядзецца аб тым, што прышчэпкі нясуць у сабе вірус грыпу.

— Абсалютнае глупства! Па-першае, для імунізацыі насельніцтва з 2010 года выкарыстоўваюцца грыпозныя вакцыны, якія не ўтрымліваюць жывы вірус грыпу, а толькі інфармацыю аб ім. Яна якраз і патрэбна для фарміравання імунітэту супраць віруса грыпу ў арганізме чалавека. Па-другое, многія блытаюць рэакцыю арганізма на прышчэпку з самім захворваннем. У некаторых людзей назіраецца пачырваненне скуры, павышэнне тэмпературы, узнікаюць галаўныя болі, якія праходзяць хутка, праз 1 — 3 дні.

Таксама адзначу, што іншы раз людзі негатыўна адносяцца да таго, што вакцына, якую мы выкарыстоўваем, кітайскай вытворчасці. Маўляў, самая танная, а таму і неэфектыўная. Гэта яшчэ адзін міф. Справа ў тым, што  пасля эпідэмій пнеўманіі ў сваёй краіне Кітай, як ніхто іншы, уклаў у распрацоўку вакцын шмат грошай. І кітайцы ў гэтым плане, безумоўна, самыя прагрэсіўныя ў свеце. А тое, што вакцына танная ў параўнанні з іншымі, то гэта тлумачыцца вельмі проста — яна закупляецца ў маштабах краіны, а з-за вялікіх аб’ёмаў закупкі, адпаведна, зніжаецца і сабекошт кожнай асобнай вакцыны.

— Некаторыя людзі мяркуюць, што калі яны перахварэлі на грып, то і прышчэпку рабіць не трэба…

— Чарговае памылковае меркаванне! Пасля грыпу ў чалавека фарміруецца імунітэт толькі да таго штама віруса грыпу, якім ён перахварэў. Вакцынацыя ж дазваляе фарміраваць імунітэт адразу да некалькіх штамаў віруса, якія найбольш актуальныя для эпідэміялагічнага сезона. Прычым  рабіць прышчэпку неабходна напярэдадні — у верасні — лістападзе, каб на працягу 2-3 тыдняў пасля вакцынацыі ў арганізме чалавека паспеў сфарміравацца высокі ўзровень антыцел супраць вірусаў грыпу, які дазволіць абараніць ад захворвання на працягу 6 — 12 месяцаў.

— І як жа праходзіць кампанія па вакцынацыі ў нашым раёне?

— З прадпрыемствамі і арганізацыямі ўжо заключаны дагаворы. Нашы спецыялісты выязджаюць у працоўныя калектывы і праводзяць імунізацыю. Але зноў жа тут многае залежыць ад кіраўнікоў. Калі яны зацікаўлены ў здароўі сваіх падначаленых і эфектыўнасці работы сваёй арганізацыі, то і пытанняў асаблівых не ўзнікае. Варта зразумець, што чым большая колькасць людзей зробіць прышчэпку супраць грыпу, тым меншая верагоднасць яго распаўсюджвання ў калектыве. А тыя, хто па родзе сваёй дзейнасці працуе з людзьмі — медработнікі, настаўнікі, прадаўцы і гэтак далей, — проста абавязаны праходзіць вакцынацыю. Вакцына — гэта, па сутнасці, бар’ер на шляху распаўсюджвання захворвання.

Увогуле ж, прышчэпку супраць грыпу можа зрабіць кожны жадаючы. У тым ліку ў кабінеце № 11  раённай паліклінікі, які працуе штодзённа з 8 да 20 гадзін. Хто яшчэ не прайшоў вакцынацыю, настойліва запрашаю гэта зрабіць. Тым самым вы абароніце ад грыпу не толькі сябе, але і сваіх блізкіх і родных, з кім маеце непасрэдны кантакт.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Вакцына здароўя

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475