Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Страхавыя ўзносы — пад прымусам?

Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (далей — Фонд) збірае і акумулюе сродкі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, своечасова і ў поўным аб’ёме фінансуе выплаты пенсій і дапамог.

У цяперашні час назіраецца такая негатыўная тэндэнцыя, як рост пратэрмінаванай запазычанасці па плацяжах у Фонд. І гэта не можа не трывожыць.

Некаторыя работадаўцы парушаюць заканадаўства па выплаце страхавых узносаў: робяць гэта нясвоечасова, не ў поўным аб’ёме або зусім іх не выплачваюць. І гэта з’яўляецца асноўнай прычынай пратэрмінаванай запазычанасці па плацяжах у бюджэт Фонду.

Варта адзначыць, што калі работадаўца пералічвае ўзносы не ў поўным аб’ёме або зусім іх не выплачвае, у работнікаў не фарміруецца права на сацыяльныя выплаты, уключаючы пенсіі. У выніку няплата або няпоўная выплата ўзносаў негатыўна адаб’ецца на памеры пенсій або дапамог.

 Асабліва актуальна гэта цяпер, пасля прыняцця Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2013 года № 389, згодна з якім павялічаны мінімальны стаж для атрымання працоўнай пенсіі. Так, з наступнага года, каб зарабіць працоўную пенсію па ўзросце, патрэбна будзе плаціць страхавыя ўзносы не менш за 10 гадоў. Сёння гэты паказчык складае 5 гадоў.

У сувязі з гэтым працэс забеспячэння поўнага збору плацяжоў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне знаходзіцца пад пастаянным кантролем органаў Фонду. У тым ліку праводзяцца праверкі плацельшчыкаў страхавых узносаў на прадмет выканання імі заканадаўства па выплаце абавязковых плацяжоў і правільнага расходавання сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. З плацельшчыкаў-даўжнікоў спагнанне запазычанасці ажыццяўляецца ў бяспрэчным парадку. На суму нядоімкі налічваецца пеня ў памеры 1/360 стаўкі рэфінансавання Нацбанка Рэспублікі Беларусь за кожны дзень пратэрміноўкі плацяжу. Да плацельшчыкаў-парушальнікаў заканадаўства і іх службовых асоб, у адпаведнасці з артыкулам 11.54 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, прымяняюцца адміністрацыйныя штрафы ў памеры 20 працэнтаў ад сумы няплаты.

Так, Ганцавіцкім раённым аддзелам Фонду за 9 месяцаў 2013 года за парушэнне заканадаўства па выплаце страхавых узносаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 індывідуальных прадпрымальнікаў і 4 прадпрыемствы на агульную суму 96 мільёнаў 367 тысяч 888 беларускіх рублёў.

Работнікі і наймальнікі, а таксама асобы, якія самастойна выплачваюць абавязковыя плацяжы ў Фонд, павінны разумець важнасць страхавых узносаў і тое, што ад іх залежаць своечасовыя выплаты цяперашнім атрымальнікам. А паўната пералічэнняў плацяжоў у бюджэт Фонду з’яўляецца абавязкам законапаслухмяных суб’ектаў гаспадарання і не павінна дасягацца пры дапамозе штрафных санкцый.

 Алена ХІЛЮЦІЧ,

 начальнік Ганцавіцкага раённага аддзела

 Фонду сацыяльнай

 абароны насельніцтва.

Страхавыя ўзносы — пад прымусам?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475