Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хай свяціцца імя тваё, мама…

Дзень маці… Маладое, але ўжо такое любімае, узнёслае свята для кожнага з нас. Светлы дзень, у які можна, не саромеючыся ўласных пачуццяў, прызнацца свайму дарагому чалавеку ў шчырай, бязмежнай любові, сказаць самыя лепшыя, найпрыгажэйшыя словы ўдзячнасці за падоранае жыццё, за бяссонныя ночы, за руплівыя рукі, за чулае сэрца, за мудрае цярпенне, за мацярынскае  ўменне дараваць крыўды і памылкі. І падабраць для матулечкі  найпатрэбнейшыя залацінкі-пажаданні ды прасіць-маліць у заступніцы Прасвятой  Багародзіцы іх ажыццяўлення. І яны, прыгожыя, пранікнёныя словы-прызнанні, словы-пажаданні, на поўны голас гучалі заўчора са сцэны гарадскога Дома культуры ў час урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню маці. Яны цёпла ліліся ў перапоўненую залу меладычнымі музычнымі  гукамі п’есы Д. Смольскага “Працяжная”, узнёсла-паэтычнымі радкамі вядучых і выступаючых, радасна віхурылі ў непасрэдных дзіцячых танцах, узнімаліся да нябёсаў на крылах задушэўных, шчымлівых песень… А ў зале сядзелі яны, нашы мілыя, прыгожыя жанчыны, матулі, працаўніцы, дарадцы, заступніцы і ахоўніцы. Розныя па ўросце, па прафесіях, розныя знешне, з рознымі жыццёвымі лёсамі. Але як аднолькава, па-мацярынску чуйна, трапятліва, лавілі яны кожнае кранальнае слова, што ішло са сцэны! Вочы жанчын іскрыліся замілаваннем, калі іх віншавалі са святам дзеткі,  удзячнасцю, калі ім дарылі цёплыя словы пажаданняў прадстаўнікі органаў улады, і вільгатнелі ад шчымлівых песень пра верную мацярынскую любоў… Спрацаваныя далоні жаночых рук не шкадавалі апладысментаў усім выступаючым, а таксама матулям, якіх раз-пораз запрашалі на сцэну вядучыя мерапрыемства.

На сцэну адна за другой падымаюцца нашы прыгожыя, сціплыя зямлячкі, узнагароджаныя ордэнам Маці. Сёлета такой высокай узнагароды ўдастоены дзевяць жанчын нашага раёна: Ірына Піліпчук, Ніна Цялушка, Наталля Волчэк, Кацярына Занька, Ніна Занька, Святлана Захарчэня, Святлана Савеня, Алена Цалагуз, Людміла Чурак. Нялёгкая ў іх ноша — нарадзіць, выгадаваць, навучыць розуму па пяць — дзевяць дзяцей. Колькі іх, сыночкаў і дачушак, столькі ж страхаў за іх здароўе, столькі ж трывог за іх будучае. Але  і столькі ж усмешак, пяшчотных слоў, якімі адорваюць матуль іх дзеткі! Уручаючы жанчынам ордэны Маці, а таксама кветкі і падарункі, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў прыкмеціў тое цяпло, што выпраменьвала зала, калі гучалі прозвішчы гэтых высакародных матуль, і шчыра пажадаў, каб яны яшчэ доўга купаліся ў гэтым лагодным цяпле. Віншуючы са святам усіх матуль, Сяргей Вітальевіч выказаў ім словы прызнання, адзначыў, што ў нашай краіне клопат аб жанчыне-маці, аб сям’і — адзін з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, і пацвердзіў гэта канкрэтнымі лічбамі. У прыватнасці, адзначыў, што ў нашым раёне налічваецца 369 шматдзетных сем’яў, 55 жанчын узнагароджаны ордэнам Маці, 117 сем’яў ужо сёлета палепшылі свае жыллёвыя ўмовы, сотні атрымліваюць адрасную дапамогу. Галоўнае — гэта сям’я, самае дарагое — гэта дзеці. І так важна, каб у сем’ях панавалі згода і ўтульнасць, каб не было ў грамадстве ні пакінутых дзяцей, ні забытых матуль, ні неспрыяльных сем’яў — гэтыя словы намесніка старшыні райвыканкама  прагучалі як наказ, як пажаданне. Ад імя матуль, атрымаўшых высокую ўзнагароду, словы ўдзячнасці за клопат з боку дзяржавы выказала Ірына Піліпчук, маці дзевяці дзяцей, і паднесла Сяргею Вітальевічу ў дар ікону Божай Маці. Удзельнікі мерапрыемства, стоячы, гарачымі апладысментамі пацвердзілі сваё прызнанне шматдзетным матулям.

Затым на сцэну падняліся матулі, у якіх у розныя гады нарадзіліся двайняткі. Кранальны малюнак выклікаў хвалю бурных апладысментаў. Жанчын цёпла павіншавала са святам і ўручыла кветкі і падарункі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Наталля Сідарэнка.

Бескарыслівая мацярынская любоў, бясконцае і невычэрпнае яе чаканне, вера ў цуд. Шмат гадоў прайшло з той пары, калі нашы войскі пакінулі Афганістан. А жыхарка Агарэвіч Алена Крысюк дагэтуль не верыць у смерць свайго сыночка. Як не сагрэць цярплівае, збалелае ў чаканні  жаночае сэрца? Цёплымі словамі і ўдзячнасцю за сына вітаў Алену Альбертаўну Сяргей Сарокаў.  Жанчыны ў зале не хавалі сваіх слёз, калі са сцэны гучала кранальная песня пра самаахвярную мацярынскую любоў…

На Ганцаўшчыне ёсць свае сямейныя дынастыі. Адна з іх працуе ў СВК “Дубнякі”. Матуля, Яніна Шаматульская, аператар машыннага даення, яе дачка і нявестка таксама шчыруюць у роднай гаспадарцы. Слаўных працаўніц шчыра, цёпла павіншаваў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд, уручыў ім падарункі і слушна заўважыў, што колькі б цёплых, ласкавых слоў мы не гаварылі сваім дарагім матулям, іх было б мала, бо матуліна любоў — бязмежная, і ніводзін дом без яе не будзе ўтульным і гасцінным. Ці не таму так запалі ў сэрцах многіх словы з песні, якую выконвалі ўдзельнікі  царкоўнага хору:

Если мать ещё живая,

Счастлив ты,

что на земле,

Есть кому, переживая,

Помолиться о тебе.

Дзень маці… Давайце ж прызнавацца самаму дарагому чалавеку ў любові не толькі ў гэтае прыгожае кастрычніцкае свята, а кожны дзень, жадаць ёй нават на адлегласці, сэрцам, думкамі, спакойных сноў, бадзёрых ранкаў, ясных дзянькоў, моцнага здароўя. Не шкадаваць для яе свайго часу, сваіх цёплых слоў, як не шкадуе яна для нас сваёй дабрыні і ласкі. Давайце цаніць, шанаваць яе зараз, штохвілінна, пакуль маці жывая… І няхай свяціцца імя тваё, мама…

Марыя ДЗЁМІНА.

Хай свяціцца імя тваё, мама…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474