Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прафесіянал кніжнай справы

Дзверы гарадскога філіяла цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава, што знаходзіцца ў залінейнай частцы нашага горада, заўсёды адчынены для тых, хто любіць вабіць свой час за кнігай. З густам аформленыя кніжныя паліцы, сучасная тэхніка, навінкі літаратуры і свежая прэса — усё гэта заманьвае чытачоў наведацца сюды неаднойчы.  А такое хараство і камфортныя ўмовы для наведвальнікаў, якіх, дарэчы, тут налічваецца 700 чалавек, стварае прафесіянал сваёй справы — бібліятэкар Тамара Курылік. Жанчына ўмее знайсці падыход да кожнага чытача, ад самага малодшага да чалавека сталага ўзросту, хутка і прафесіянальна выканаць яго запыты.

Для юных чытачоў бібліятэкар арганізоўвае разнастайныя конкурсы, віктарыны, бібліятэчныя акцыі. А дзеці з’яўляюцца для гаспадыні ўстановы добрымі памочнікамі ў рамонце літаратуры, правядзенні мерапрыемстваў. Рабяты дзеляцца з ёй і сваімі поспехамі ў вучобе, расказваюць пра адносіны з сябрамі і нават аб праблемах.  А жанчына ўважліва іх выслухае, кагосьці пахваліць, а камусьці паспачувае ці слушную параду дасць.

Асабліва падабаецца наведваць бібліятэку людзям сталага ўзросту. Няспешна выбіраючы кнігі, яны абавязкова спытаюць парады ў Тамары Фёдараўны, якая за сваю практыку вывучыла і дасканала ведае інтарэсы кожнага. Да таго ж да людзей старэйшага пакалення жанчына адносіцца з пачуццём асаблівай пяшчоты. Гутаркі з мудрымі, вопытнымі людзьмі дапамагаюць ёй не толькі ў працы, але і ў асабістым жыцці.

Дарэчы, некалькі гадоў назад пры бібліятэцы быў арганізаваны клуб па інтарэсах “Залатая пара”, які аб’яднаў людзей пажылога ўзросту. У выхадны дзень яго ўдзельнікі збіраюцца за кубачкам гарбаты на мерапрыемствы, якія праходзяць у цёплай, сяброўскай атмасферы. Дбайныя гаспадыні дзеляцца рэцэптамі кулінарнага майстэрства, кветкаводства, вышыўкі, пашыву. Арганізоўваюцца ў бібліятэцы і творчыя выставы ўдзельнікаў клуба “Залатая пара”. Так, на адной з іх — “Ручнікоў яе льняныя крылы” — былі прадстаўлены работы народнага майстра Беларусі Ніны Казак. Таксама кожны член клуба меў магчымасць паказаць свае работы на выставе “Наша майстэрства — Калядам”. Такія мерапрыемствы дазваляюць не толькі паўдзельнічаць у іх, але і адкрыць для сябе таленты іншых людзей, што жывуць побач.

Таму спяшаюцца ў бібліятэку людзі не толькі па карысную інфармацыю, але каб сустрэцца з творчасцю чытачоў, дакрануцца душой да мастацтва і з задавальненнем правесці свой вольны час. А таксама — сустрэцца з ветлівай гаспадыняй установы Тамарай Фёдараўнай, добрым дарадцам і выдатным прафесіяналам, які ўмее разгледзець у кожным чытачу асобу.

Таццяна МАЛЯЎКА,

загадчык

аддзела

бібліятэчнага

 маркетынгу

 Ганцавіцкай РЦБС.

НА ЗДЫМКУ: бібліятэкар гарадскога філіяла ЦРБ імя В. Ф. Праскурава Т. Ф. Курылік.

Прафесіянал кніжнай справы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471