Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прагуляў — прыйдзецца адпрацаваць

Абавязаныя асобы, якія павінны кампенсаваць расходы за ўтрыманне дзяржавай іх дзяцей, знаходзяцца пад пастаянным кантролем. І на чарговым пасяджэнні Каардынацыйнага савета па рэалізацыі на тэрыторыі раёна Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях” разглядалася работа, якую праводзіць у гэтым накірунку раённы аддзел унутраных спраў.

Як адзначыў у сваім дакладзе начальнік РАУС Аляксей Яроменка, супрацоўнікамі праводзіцца мэтанакіраваная работа з усімі абавязанымі асобамі. Пры атрыманні інфармацыі аб няяўцы на работу праводзяцца мерапрыемствы па вышуку такіх асоб і дастаўцы іх на месца працы. Калі чалавек не жадае працаваць і спрабуе ўхіліцца ад выканання сваіх абавязкаў, то прымаюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння, а самых заўзятых прагульшчыкаў накіроўваюць у Крывошынскую псіханеўралагічную бальніцу. Калі і гэта не дапамагае, афармляюцца пуцёўкі ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Менавіта злоўжыванне спіртнымі напіткамі з’яўляецца асноўнай прычынай як адабрання дзяцей у такіх гора-бацькоў, так і здзяйснення імі, будучы ўжо абавязанымі асобамі, прагулаў.

Адным з пытанняў, якое ў чарговы раз узнімалася на пасяджэнні Каардынацыйнага савета, стала слабае ўзаемадзеянне некаторых прадпрыемстваў і арганізацый, у якіх працуюць абавязаныя асобы, з аддзеламі ўнутраных спраў і па працы і занятасці. Напрыклад, у СВК “Крышылавічы”, дзе налічваецца 6 абавязаных асоб, не наладжаны належны кантроль за такімі работнікамі, у выніку чаго імі здзяйсняюцца прагулы і да іх своечасова не прымаюцца належныя меры ўздзеяння. Больш таго, у кіраўніцтва сельгаскааператыва ўвогуле няма зацікаўленасці ў вырашэнні задач, акрэсленых Дэкрэтам № 18. Хаця менавіта на работадаўцаў ускладзены абавязкі арганізацыі работы абавязаных асоб і кантролю за выкананнем імі сваіх абавязкаў. У той жа час са станоўчага боку адзначаны СВК “Хатынічы”, “Бярозавец” і будаўнічая арганізацыя ПМК-14, дзе сочаць за абавязанымі асобамі, даюць ім магчымасць зарабіць і пры наяўнасці прагулаў прымаюць меры па іх адпрацоўцы.

У цэлым, за верасень па раёне абавязанымі асобамі здзейснены 153 прагулы, якія ў асноўным прыпадаюць на некалькіх чалавек. Частка з іх увогуле знаходзіцца ў вышуку. Як сведчаць лічбы, сёлета за 8 месяцаў працэнт пакрыцця расходаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей абавязанымі асобамі складае па раёне 49 працэнтаў, што на 6-7 працэнтаў вышэй, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Прагуляў — прыйдзецца адпрацаваць

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475