Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На “Вертыкалі” прайграўшых няма

У мінулую суботу ў спартыўнай зале СШ № 1 было шматлюдна. Тут на адкрыцці раённай спартакіяды “Вертыкаль” сабраліся работнікі выканаўчых і распарадчых органаў, кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў, спецыялісты арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў Ганцаўшчыны, прыхільнікі спорту і здаровага ладу жыцця.

Асноўная частка спартакіяды праходзіла ў СШ № 1 і гімназіі, дзе адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе, дартсе, шашках, шахматах і настольным тэнісе. Перамогу ў футбольным турніры святкавалі прадстаўнікі райаддзела ўнутраных спраў. Лепшымі сярод шахматыстаў сталі: Дзмітрый Сайка (КПД) і Людміла Дубоўская (зборная каманда сельвыканкамаў). Мікалай Новік (зборная каманда ПМК-7 і ПМК № 14) і Лідзія Ленкавец (лясгас) перамаглі ў турніры па шашках. У спаборніцтвах па дартсе лепшымі былі Віктар Дрозд (райвыканкам) і Лілія Шышко (райспажыўтаварыства). Нарэшце, пераможцамі ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сталі Аляксандр Бароўскі (зборная каманда ПМК-7 і ПМК № 14) і Вольга Мелехавец (РАУС).

Валейбалісты спаборнічалі ў спартыўнай зале па вуліцы Мантажнікаў. Тут перамогу заваявалі спартсмены з лясгаса.

Нарэшце, у веласіпеднай эстафеце, маршрут якой быў наступным: гарадская плошча — хлебазавод — раённы метадычны цэнтр — магазін “Родны кут”, мацнейшай стала зборная каманда ПМК-7 і ПМК № 14.

Пасля заканчэння спаборніцтваў для ўдзельнікаў спартакіяды ў гарадскім Доме культуры прайшоў святочны канцэрт. У ГДК адбылася і цырымонія ўзнагароджвання. Пераможцы і прызёры асобных відаў атрымалі ўзнагароды і падарункі з рук галоўнага суддзі спаборніцтваў Яўгена Кабрынца.

Аднак шматлікіх прысутных вельмі цікавіла пытанне: якая каманда стала лепшай у агульным заліку? Па выніках усіх відаў спаборніцтваў перамогу заваявала каманда раённага аддзела ўнутраных спраў. Другое месца занялі спартсмены з лясгаса. Трэцяй стала каманда райвыканкама. Каманды-прызёры агульнага заліку атрымалі ўзнагароды і падарункі з рук кіраўніка раёна Аляксандра Саланевіча.

Прыемна адзначыць, што спартакіяда сабрала вялікую колькасць удзельнікаў. Сяброўская атмасфера, усмешкі, жарты і станоўчыя эмоцыі на тварах усіх спартсменаў сведчылі толькі аб адным — на “Вертыкалі” прайграўшых не было.

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: падчас веласіпеднай эстафеты.

Фота аўтара.

На “Вертыкалі” прайграўшых няма

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 529

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475