Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СВЯТЫНЯ ГАНЦАЎШЧЫНЫ

Наша Ганцаўшчына – край багатай хрысціянскай культуры. Тут склаліся самабытныя мастацкія традыцыі культавага дойлідства. Архітэктура храмаў, як ніводны іншы помнік мастацтва, нясе адбітак  духоўнай спадчыны нацыі, сведчыць аб невычэрпным таленце  народа.

Адзін з храмаў, царква ў імя Святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца, размешчана ў цэнтры вёскі Вялікія Круговічы. Пабудавана на грошы мясцовага памешчыка Ксаверыя Абуховіча ў 1771 годзе.

Першапачаткова царква, відаць, была ўніяцкай, а ў XIX стагоддзі пераведзена ў праваслаўную. Тады, хутчэй за ўсё, капітальна рамантавалася ці ўвогуле перабудоўвалася. Мабыць, менавіта з-за гэтага ў шматлікіх літаратурных крыніцах перыядам яе пабудовы лічыцца другая палова XIX стагоддзя.

Храм драўляны, асобна пабудавана званіца, у якой размешчаны  два званы (па 10 і 8 кг).

Царква з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства. Храм двухзрубавы, асноўны купалападобны аб’ём — з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны разьбовыя дэталі, ліштва аркавых аконных праёмаў.

Будынак драўляны, на каменным падмурку, уяўляе сабой прадаўгаваты крыж з адным купалам пасярэдзіне.

Дзверы адны, вокны з рашоткамі размешчаны ў адзін рад. Дах гонтавы, сцены пафарбаваныя алейнымі фарбамі. Унутраная плошча складае каля 25 квадратных сажняў (53,3 квадратнага метра). Падлога таксама драўляная. Да ацяплення царква не прыстасавана.

Пасярэдзіне апсіду вылучае двух’ярусны іканастас на сямнаццаць абразоў.

Таксама  ў царкве знаходзяцца абразы — “Марыя Егіпецкая”, “Святы Іадосій Ігуменскі”, “Святы Мікалай Цудатворац”, “Успенне Прасвятой Багародзіцы”.

Царскія вароты — з абразамі “Архангел Гаўрыіл”, “Прасвятая Багародзіца”, “Святыя апосталы Мацвей і Марк”, “Святыя апосталы Лука і Іаан”.

У мэтах захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці “Свята-Георгіеўская  царква”, а  таксама рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей (абразы),  уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, неабходна правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ.

На цяперашні час праведзена афарбоўка фасада, але гэтага недастаткова для надання значнасці царквы як гісторыка-культурнай каштоўнасці. Неабходна замяніць аконныя праёмы, уваходныя дзверы, правесці замену драўлянай падлогі. Сродкаў у прыхода на выкананне дадзеных работ не хапае.

Хочацца звярнуцца да грамадзян, землякоў нашага раёна, якія змогуць фінансава дапамагчы ў рэстаўрацыі царквы: толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам захаваць тое, што ў нас засталося.

Рэквізіты прыхода храма Святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца для ахвяравання:

разліковы рахунак 3015254100013, УНП 200119766, БІК 150501429,  г. Ганцавічы, ААТ «Белаграпрамбанк» у г. Баранавічы, вул. Камуністычная, 11.

Пералічыўшы любую суму, кожны з нас можа ўнесці ўклад і аказаць дапамогу храму.

Таццяна КАЛДУШКА,

метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны раённага метадычнага цэнтра.

На здымках: выгляд Свята-Георгіеўскай  царквы ў Вялікіх Круговічах звонку і ўнутры.               

 

СВЯТЫНЯ ГАНЦАЎШЧЫНЫ

СВЯТЫНЯ ГАНЦАЎШЧЫНЫ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475