Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Напярэдадні зімовага сезона

Адной з найбольш актуальных тэм зараз з’яўляецца падрыхтоўка да зімовага сезона. Менавіта аб гэтым і ішла размова на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося ў мінулую пятніцу, 20 верасня.

Як адзначалася на пасяджэнні, усе аб’екты народнагаспадарчага комплексу Ганцаўшчыны ў асноўным падрыхтаваны да асенне-зімовага перыяду. Арганізацыі раёна ўкамплектаваны інжынерна-тэхнічнымі работнікамі, персаналам па эксплуатацыі і рамонце кацельняў, створаны неабходныя запасы паліва.

Аднак ёсць шэраг пытанняў да раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Марудна ідзе пракладка новых цеплавых сетак: пры запланаваных 3,3 кіламетра пракладзена (па даных на мінулы тыдзень) 2,2 кіламетра. Таксама ёсць адставанне ад графіка па капітальным рамонце шматкватэрнага дома №18 па вуліцы Заводскай у райцэнтры, па бягучым  рамонце вокнаў у месцах агульнага карыстання, уваходных дзвярэй у пад’ездах і падвальных памяшканнях шматкватэрнага жылога фонду, рамонце стыкаў сценавых панэлей і дахаў дамоў. Няма належнаг кантролю за тэхнічнымі калодзежамі: на многіх з іх адсутнічаюць люкі. Звернута ўвага і на тое, што ў шэрагу выпадкаў не праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі пасля работ па рамонце камунікацый.

Варта зазначыць, што  грошы з бюджэту для правядзення ўсіх работ па падрыхтоўцы да зімовага сезона выдзелены ў поўным аб’ёме. У сваю чаргу, істотную запазычанасць за аказаныя паслугі перад РЖКГ мае насельніцтва — на суму 476 мільёнаў рублёў. І гэта пры тым, што асноўная частка затрат на камунальныя паслугі датуецца з таго ж бюджэту.   

Што датычыцца дарожных арганізацый, то яны добра падрыхтаваліся і гатовы да пачатку асенне-зімовага сезона, як, дарэчы, і раённы вузел электрасувязі.

Актыўную работу па забеспячэнні пажарнай бяспекі праводзіць раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Па выніках адрасных праверак выяўлена 427 парушэнняў супрацьпажарнай бяспекі, 67 гаспадароў домаўладанняў пасля папярэджванняў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Выклікаюць трывогу пытанні па супрацьпажарнай бяспецы, якія існуюць у інтэрнатах ПМК-7 і ПМС.

Акцэнтавана ўвага і на маруднай рабоце па падрыхтоўцы майстэрняў у шэрагу сельгасарганізацый, а таксама на адсутнасць там кантролю па ўліку электраэнергіі. У асобных сельгасарганізацыях выяўлена, што за свідравінамі ніхто не сочыць і помпы могуць пампаваць ваду суткамі, што прыводзіць да значных грашовых затрат. Між іншым, шэраг гаспадарак маюць вялікую запазычанасць па электраэнергіі.

Зроблена заўвага кіраўніцтву райспажыўтаварыства, што каля многіх магазінаў не ўстаноўлены навесы для складзіравання дроў і марудна вядзецца рамонт дахаў гандлёвых кропак. А гэта стварае праблемы пры абслугоўванні пакупнікоў і рабоце саміх работнікаў арганізацыі.

Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый дадзены даручэнні аб тэрміновым ухіленні недапрацовак, дапушчаных пры падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду.

Таксама на пасяджэнні разглядалася пытанне аб выкананні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы жывёлагадоўчых ферм да пераводу жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне. У  гэтым накірунку праведзена значная работа. У большасці сельгасарганізацый выкананы работы па рамонце вытворчых памяшканняў, адрамантавана абсталяванне, ствараюцца належныя бытавыя ўмовы для работнікаў. Пабудавана  і ўведзена ў эксплуатацыю 5 сучасных малочнатаварных ферм. Зусім хутка будзе здадзена ў эксплуатацыю і МТФ у СВК “Будча”.

Хаця і тут спраў яшчэ хапае. Не завершаны будаўнічыя работы  ў памяшканнях для ўтрымання жывёлы ў СВК “Цельшына” (вёска Макава), “Бярозавец” (вёска Задуб’е), на ферме № 2 сельгасучастка “Дзяніскавічы” ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”. Не створаны належныя бытавыя ўмовы для работнікаў ферм у СВК “Агарэвічы”, “Крышылавічы”, “Цельшына” і “Будча”.

Часу ж застаецца зусім мала, і неабходна прыняць меры па хутчэйшым завяршэнні работ. Ад гэтага непасрэдна залежыць фінансавы стан гаспадарак, бо менавіта жывёлагадоўля з’яўляецца асноўнай крыніцай іх даходаў.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

 

Напярэдадні зімовага сезона

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475