Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Новая змена

Сёлета на Ганцаўшчыну прыехалі працаваць больш за 70 маладых спецыялістаў. У іх ліку і 10 выпускнікоў медыцынскіх навучальных устаноў краіны, якія адразу ж уліліся ў працоўны калектыў УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”. Разам з іншымі маладымі спецыялістамі яны пабывалі на сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, што прайшла ў сярэдняй школе № 3 г. Ганцавічы.

Такія традыцыйныя сустрэчы даюць магчымасць маладым спецыялістам (сёлета сярод іх 29 чалавек, якія нарадзіліся і выраслі ў іншых рэгіёнах краіны) даведацца аб краі, куды яны прыехалі працаваць, пазнаёміцца з кіраўніцтвам раёна, а таксама, што вельмі важна, узняць хвалюючыя іх праблемы.

Менавіта на гэтым акцэнтаваў увагу ў сваім выступленні кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч. Ён расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Ганцаўшчыны, акрэсліў кола пытанняў, якія найбольш актуальныя для нашага раёна, а таксама запрасіў маладых спецыялістаў да шчырага дыялогу. Для раёна іх прыход вельмі важны, і стварэнню найбольш спрыяльных умоў для іх працы і адпачынку надаецца вялікая ўвага. Аб гэтым, у сваю чаргу, гаварыў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд. Ён адзначыў, што зараз, калі маладых спецыялістаў апякаюць, ёсць магчымасць набрацца вопыту, паказаць сябе і стаць сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. Дарэчы, маладыя спецыялісты, а слова было дадзена ўсім, адзначалі, што ў калектывах, куды яны прыйшлі працаваць, іх прынялі вельмі добра, падтрымліваюць, дапамагаюць і пакуль ніякіх праблем няма. Але нават калі і ўзнікнуць пытанні, кіраўніцтва раёна запэўніла, што моладзь заўсёды можа звярнуцца да іх.  

У адрас маладых спецыялістаў гучалі шчырыя словы наказаў ад ветэранаў арганізацый і прадпрыемстваў, а аздаблялі мерапрыемства сваімі выступленнямі артысты  дзіцячай школы мастацтваў. Цудоўным падарункам на заканчэнне афіцыйнай часткі сустрэчы стала выступленне дуэта “Марта і Максім” з беларускамоўнай кранаючай песняй аб каханні, а таксама музычная кампазіцыя ў выкананні ўдзельнікаў гурта “Ганцавічы бэнд”. Потым удзельнікаў мерапрыемства запрасілі за салодкі стол, дзе яны змаглі паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы.

Давялося перакінуцца словам з заатэхнікам-селекцыянерам Уладзімірам Кулешам, які прыехаў працаваць у СВК “Дубнякі”. Ён заўважыў, што вельмі прыемна, што іх цёпла сустракаюць у раёне, і выказаў думку аб тым, што варта праводзіць для моладзі больш разнастайных мерапрыемстваў. “Самі ведаеце, у жывёлаводаў круглы год работы хапае. І калі ёсць магчымасць развеяцца — гэта вельмі добра, — сказаў Уладзімір. — А сустрэлі сапраўды выдатна. Жыву ў камфортным доме, і машыну бясплатна далі, дапамаглі рэчы перавезці і абуладкавацца. Адным словам, наракаць няма на што…”.

Маладыя спецыялісты яшчэ доўга сядзелі  за гарбатай з разнастайнымі прысмакамі і размаўлялі паміж сабой. Сярод іх сваёй згуртаванасцю асабліва вылучаліся медыцынскія работнікі, якія нешта абмяркоўвалі, быццам старыя сябры, якія ведаюць адзін аднаго шмат гадоў.

Аляксей Грушэвіч.

  На здымку: заатэхнік-селекцыянер СВК “Дубнякі” Уладзімір Кулеш ад імя маладых спецыялістаў сельгасвытворчасці выказаў словы ўдзячнасці за цёплы прыём.

 Фота аўтара.

 

Новая змена

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472