Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Агародніна — для сябе, ягады — на экспарт

  Нарыхтоўка садавіны і агародніны, дзікарослых ягад, грыбоў — гэта адна з важных крыніц даходаў Ганцавіцкага раённага спажывецкага таварыства.

 На гэтым тыдні мы вырашылі пацікавіцца: як жа ідуць справы з нарыхтоўкамі ў сёлетнім годзе?

Як паведаміла вядучы эканаміст па нарыхтоўках райспажыўтаварыства Алена Ешчанка, у бягучым годзе нарыхтоўчы абарот складае 7,6 мільярда рублёў, прычым ад насельніцтва разнастайнай прадукцыі і сыравіны атрымана на 5,9 мільярда рублёў. На жаль, гэта пакуль менш, чым у мінулым годзе. На такую сітуацыю, па словах Алены Уладзіміраўны, паўплывала адразу некалькі фактараў. У першую чаргу гэта звязана з неўраджаем яблык. У мінулым годзе іх нарыхтавалі 1480 тон, у гэтым — толькі 230.

 Сёлета людзі неахвотна здавалі і чарніцы. Калі ў мінулым годзе райспажыўтаварыства нарыхтавала 180 тон гэтых ягад, то ў бягучым — усяго 108. На гэта, верагодней за ўсё, паўплывала цана, якая летась была вышэй, чым у бягучым годзе. Аднак не ўсё тут залежыць ад нарыхтоўчай арганізацыі, але і ад цаны на чарніцы за мяжой. У 2012 годзе за 1 кілаграм чарніц у сярэднім плацілі 3,5 еўра, у 2013-м — 2,2 еўра. Адпаведна, і ў насельніцтва яны закупаліся па меншай цане.

На сённяшні дзень райспажыўтаварыства ажыццяўляе нарыхтоўку журавін і грыбоў. Першых у мінулым годзе было нарыхтавана 53 тоны, у гэтым — толькі 5. Аднак у райспажыўтаварыстве ў сувязі з гэтым не б’юць трывогу: на самай справе журавін хапае, але людзі чакаюць, пакуль узрасце цана на ягады. Вось тады і пачнецца сапраўдны ажыятаж. Дарэчы, па стану на ўчарашні дзень за кілаграм журавін райспажыўтаварыства плаціла ўжо 14 тысяч рублёў.

 Хутка пачнецца і актыўная нарыхтоўка грыбоў. Летам ужо закупілі ў насельніцтва 350 кілаграмаў лісічак, цана на якія вагалася ад 15 да 20 тысяч рублёў за кілаграм. Зараз нарыхтоўваюць белыя грыбы па цане 30 тысяч рублёў за кілаграм, іншыя — па 5 тысяч.

 Нарыхтаваць садавіну, агародніну ці дзікарослую ягаду — гэта адна справа. Другая — паспяхова яе рэалізаваць. Па словах Алены Ешчанка, агародніна рэалізуецца ў асноўным у гандлёвай сетцы нашага раёна. Садавіна таксама ідзе на продаж. Аднак тыя ж яблыкі, у адпаведнасці з дагаворамі аб супрацоўніцтве, пастаўляюцца таксама на перапрацоўчыя прадпрыемствы Пінска, Навагрудка, Баранавіч і Клецка.

А вось дзікарослыя ягады — чарніцы і журавіны — ідуць на экспарт у Польшчу і краіны Прыбалтыкі. Так, за 8 месяцаў гэтага года экспартавана 115,5 тоны чарніц на агульную суму 419,2 тысячы долараў ЗША. Краінай, куды ў асноўным сёлета пастаўляюцца журавіны, з’яўляецца Літва. Агульны экспартны абарот у бягучым годзе складае 430,5 тысячы долараў ЗША, што ў параўнанні з мінулым годам складае 94,6 працэнта. Аднак да канца года яшчэ ёсць час, каб перасягнуць мінулагоднія паказчыкі.

 Як бачна, нягледзячы на не зусім ураджайны год, нарыхтоўкі, асабліва дзікарослых ягад, прыносяць для Ганцаўшчыны значныя фінансавыя сродкі.

 Уладзімір САКАЛОЎ.

 

Агародніна — для сябе, ягады — на экспарт

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 559

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476