Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Надыходзіць ацяпляльны сезон

З пачаткам халадоў  штогод павялічваецца і колькасць пажараў, прычынай якіх становіцца няспраўнасць печаў ацяплення.

Статыстыка сведчыць, што ўзгаранні, выкліканыя няспраўнасцю пячнога ацяплення, складаюць да 25 працэнтаў ад агульнай колькасці пажараў у год. Па згаданай прычыне сёлета ўжо адбыліся 3 пажары.

Пакуль ацяпляльны сезон не пачаўся, усім домаўладальнікам і кватэранаймальнікам неабходна праверыць спраўнасць ацяпляльных прыбораў, печаў і, пры неабходнасці, адрамантаваць іх.

Нагадаем, што найбольш распаўсюджанымі прычынамі ўзнікнення пажараў становяцца: няспраўнасць печаў, іх перагарт, захоўванне на печах гаручых матэрыялаў, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў.

У адпаведнасці з правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь “Для жылых будынкаў, інтэрнатаў, індывідуальных гаражоў і садоўніцкіх таварыстваў”, пры эксплуатацыі печаў ацяплення катэгарычна забараняецца:

— выкарыстоўваць у печах на гарышчы дома металічныя, керамічныя ці азбестацэментныя трубы;

— пакідаць без нагляду працуючую печ;

— выкарыстоўваць для ацяплення дровы, большыя за памер топкі;

— распальваць печы гаручымі вадкасцямі;

— сушыць на печах адзенне, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы;

— пакідаць у час прапальвання печы без нагляду малых дзяцей;

— эксплуатаваць печы, якія маюць тэхнічныя няспраўнасці;

— складзіраваць на гарышчы дома гаручыя матэрыялы.

Нагадваем, што для прадухілення ўзгарання ў выпадку выпадання вуглёў з печкі, неабходна прыбіць пад топачнай дзверцай бляшаны ліст  памерам не менш чым 50 на 70 сантыметраў. Акрамя таго, рэкамендуем звярнуць увагу на правільнасць абуладкавання ацяпляльна-варачных печаў у гаспадарчых пабудовах і месцаў устаноўкі кормазапарнікаў.

Толькі строгае захоўванне правілаў пажарнай бяспекі і ўласная асцярожнасць дазволяць пазбегнуць трагедый, а выкарыстанне аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў дапаможа выявіць узгаранне на самай ранняй стадыі.

Аляксандр

Парфеявец,

інспектар

раённага аддзела па надзвычайных

сітуацыях.

Надыходзіць ацяпляльны сезон

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475