Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НАСТАЎНІЦА І ЯЕ ВУЧАНЬ

Сёлета ў першым класе Чудзінскай сярэдняй школы вучыцца толькі адзін вучань. Завуць першакласніка Арсеній Савеня. А першую настаўніцу хлопчыка — Святлана Мікалаеўна Цалагуз.

— Прызнаюся шчыра, вельмі непрывычна, калі прыходзіш у клас, а цябе сустракае толькі адзін вучань, — кажа Святлана Мікалаеўна. — У класе, у якім перад гэтым я выкладала, было пяць чалавек. І нават тады здавалася, што дзяцей мала. Бо самым першым маім выпускам быў клас з пятнаццаці вучняў. Аднак нічога, будзем прывыкаць. Тым больш, што Арсеній — хлопчык разумны і паслухмяны. Ён самы малодшы ў шматдзетнай сям’і, дзе бацькі выхоўваюць чацвёра дзяцей. Добрая сям’я, добрыя дзеці. Арсеній у свае шэсць гадоў ужо шмат чаго ведае, адказвае на ўсе мае пытанні. Зараз у нас месяц уводзін у школьнае жыццё. Пасля ўрокаў Арсеній застаецца да вечара ў старэйшай групе дзіцячага сада. Дарэчы, у дашкольнай установе ён шмат чаму навучыўся. Бываю, тлумачу яму штосьці, а ён кажа: “Я ведаю, мне пра гэта расказвалі ў садку!”. Адным словам, думаю, што з вучнем мне пашанцавала. Будзем вучыцца!

Яшчэ Святлана Мікалаеўна расказала, што ў яе зараз таксама, як і ў Арсенія, своеасаблівы “перыяд адаптацыі”. Толькі не да школы, а да таго, што вось ужо і малодшы сын паехаў з бацькоўскай хаты на вучобу. Улад пасля заканчэння дзявятага класа паступіў у кадэцкае вучылішча.

— Гэта была яго мара з шостага класа, — кажа Святлана Мікалаеўна. — І я вельмі рада, што яна здзейснілася! Толькі ж непрывычна, што ўжо і малодшы сын амаль дарослы…

Дарэчы, старэйшая дачка настаўніцы Наталля працуе бухгалтарам у мясцовым лясніцтве, сярэдняя Кацярына скончыла медыцынскі каледж.

Пагутарылі і з Арсеніем. Хлопчык таксама лічыць, што яму пашанцавала з настаўніцай. На ўроках, кажа ён, цікава і ні кропелькі не сумна. А яшчэ прызнаўся, што ў вольны час вельмі любіць катацца на веласіпедзе. А калі навучыцца чытаць, Арсеній плануе ў першую чаргу прачытаць усе кніжкі пра прыроду…

Тэкст і фота Яніны Ткачук.

НАСТАЎНІЦА І ЯЕ ВУЧАНЬ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 416

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472