Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пераможца — “Будаўнік — ПМК-14”

У мінулую нядзелю прайшоў фінальны паядынак адкрытага кубка раёна па футболе, у якім сустракаліся галоўныя фаварыты спаборніцтваў — каманды “Райспажыўтаварыства” і “Будаўнік — ПМК-14”.

Гэта была другая сустрэча дзвюх лепшых каманд раёна ў гэтым сезоне. У першай, рашаючай гульні чэмпіянату раёна ўпэўненую перамогу заваявалі футбалісты “Райспажыўтаварыства”. Аднак у фінале кубка перамога была за камандай з будаўнічай арганізацыі.

Пачатак гульні і ўвесь першы тайм прайшлі з перавагай “Будаўніка — ПМК-14”. Дзякуючы сваім лідарам — Аляксандру Дайліду, Яўгену Рабцэвічу, Івану Вадап’яну і Вадзіму Пабудзею — каманда з будаўнічай арганізацыі аказвала сур’ёзны націск на вароты “Райспажыўтаварыства”. Менавіта футбалісты “Будаўніка — ПМК-14” у сярэдзіне першага тайма адкрылі лік. Пасля перадачы з левага фланга Яўгена Рабцэвіча мяч рыкашэтам ад нагі абаронцы “Райспажыўтаварыства” Юрыя Мелехаўца трапіў у сетку варот Сяргея Рабцэвіча.

Пасля гола футбалісты “Райспажыўтаварыства” спрабавалі адыграцца, аднак па-сапраўднаму галявых момантаў амаль не стварылі. Толькі аднойчы нападаючы намінальных гаспадароў Сяргей Савеня меў выдатны шанс   выраўняць лік, але мяч пасля яго ўдару праляцеў побач са штангай. І тут спрацавала галоўнае футбольнае правіла: не забіваеш ты, забіваюць табе. Калі да канца першай паловы гульні заставалася літаральна некалькі хвілін, паўабаронца “Будаўніка — ПМК-14” Іван Вадап’ян бліскучым ударам зрабіў лік 2:0 на карысць сваёй каманды.

У другім тайме сітуацыя на полі змянілася. Нешматлікія атакі “Будаўніка — ПМК-14” былі ўжо не такімі небяспечнымі. У сваю чаргу, футбалісты “Райспажыўтаварыства” захапілі ініцыятыву і на працягу другой паловы паядынку мелі шэраг выдатных шансаў, каб не толькі выраўняць лік, але і выйсці наперад. Аднак мяч ніяк не хацеў трапляць у вароты, якія абараняў Уладзімір Каркотка.

На апошняй хвіліне гульні Ілья Мурашка ўсё ж адыграў адзін мяч, але для таго, каб выраўняць лік, у футбалістаў “Райспажыўтаварыства” ўжо не было часу. У выніку фінальны свісток арбітра зафіксаваў мінімальную перамогу “Будаўніка — ПМК-14” з лікам 2:1.

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: каманда-пераможца “Будаўнік — ПМК-14”.

Фота

Віталя ГЕРАСІМЕНІ.

Пераможца — “Будаўнік — ПМК-14”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475