Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Чысты бераг” — акцыя ў Лактышах

Заклік берагчы прыроду мы чуем з маленства. Такую актуальную тэму закранаюць і прыродаахоўныя часопісы як для дзяцей, так і дарослых — “Лесавічок”, “Мурашнік”, “Родная прырода” і іншыя.

На жаль, не ўсе грамадзяне з’яўляюцца ў гэтых адносінах добрасумленнымі. Гэта бачна на прыкладзе вадасховішча “Лактышы”, ці возера Дзікае. Яно добра вядома не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Тут нават праводзіліся (і не раз) рэспубліканскія спаборніцтвы па рыбнай лоўлі на паплаўковую вуду. І назіраць за рыбаловамі-спартсменамі было вельмі прыемна, але яшчэ прыемней, што пасля сябе яны не пакінулі ні смяцінкі.

Аднак часам пасля іншых аматараў рыбнай лоўлі застаюцца горы ўсялякага бруду. Бывае нават, што такія гора-рыбакі пакідаюць на беразе шмат бітага шкла. Між іншым, некаторыя прыязджаюць парыбачыць з дзецьмі, якія любяць пабегаць босымі.

Назіраючы непрыемны малюнак такіх абыякавых адносін да прыроды, не раз задаешся пытаннямі: “Няўжо цяжка прыбраць пасля сябе бытавыя адходы, ці прыемна самому лавіць рыбу з берага, які завалены смеццем?”. 

Таму нядаўна ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Аквафіл”, якое працуе ў Лактышоўскім сельскім клубе, правялі экалагічную акцыю “Чысты бераг” па прыбіранні смецця. Дарэчы, аналагічную акцыю пад назвай “Чысты вадаём” яны праводзілі сумесна з супрацоўнікамі інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету. Такія акцыі праходзяць штогод.  Але толькі праводзячы іх, прыроду не зберажэш. Важна, каб кожны чалавек задумаўся аб неабходнасці клапаціцца аб навакольным асяроддзі і нават узяў сабе за заклік берагчы прыроду.

Мікалай ЛЕНКАВЕЦ,

метадыст раённага

метадычнага цэнтра.

НА ЗДЫМКУ: горы смецця пасля рыбакоў прыбралі ўдзельнікі экалагічнай акцыі на беразе вадасховішча “Лактышы”.

Фота аўтара.

“Чысты бераг” — акцыя ў Лактышах

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 444

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469