Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свята працаўнікоў сяла

У мінулую суботу ў Ляхавічах прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2013”, на якім пабывала і дэлегацыя Ганцаўшчыны на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Саланевічам.

 

Сёлетні год, у параўнанні з мінулым, выдаўся не надта багатым на ўраджай. У першую чаргу гэта звязана з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я. Аднак, нягледзячы на гэта, Брэстчына па-ранейшаму застаецца ў лідарах па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. На гэтым у сваім выступленні падчас урачыстага адкрыцця фестывалю-кірмашу акцэнтаваў увагу кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар.

Сёлета хлебаробамі Брэстчыны намалочана 1 мільён 70 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,5 цэнтнера з гектара. Больш за тысячу тон намалацілі 243 экіпажы вобласці. Прыемна, што ўжо на працягу некалькіх гадоў агульны намалот збожжа перавышае паказчык у 1 мільён тон. Аднак, па словах губернатара, ужо ў бліжэйшы час трэба імкнуцца да лічбы ў 1,5 мільёна тон збожжа.

Падчас свайго выступлення Канстанцін Сумар таксама адзначыў раёны і лепшыя гаспадаркі, якія плённа папрацавалі і ўнеслі значны ўклад у сёлетні ўраджай. Сярод раёнаў лепшым стаў Пружанскі, сярод сельскагаспадарчых арганізацый — СВК “Дарапеевічы” Маларыцкага раёна.

Пасля выступлення Канстанцін Андрэевіч узнагародзіў лепшых хлебаробаў Брэстчыны. Прыемна, што сярод пераможцаў абласнога спаборніцтва на жніве-2013 аказалася і прадстаўніца нашага раёна. Першае месца сярод аператараў збожжасушыльных комплексаў заняла Таццяна Іванаўна Ваўчок  з СВК “Хатынічы”.

Падчас свята ўзнагароды атрымалі і іншыя прадстаўнікі Ганцаўшчыны: камбайнеры СВК “Агарэвічы” Аляксандр Курс і Аляксандр Грыбоўскі, а таксама вадзіцель СВК “Дубнякі” Віктар Сянько.

Сярод шматлікіх ганаровых гасцей на свяце прысутнічаў і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі. У сваім выступленні ён паведаміў прыемную навіну. Літаральна некалькі дзён таму былі падведзены вынікі рэспубліканскіх “Дажынак”, якія пройдуць напрыканцы верасня ў Жлобіне, і пераможцай у іх стала Брэсцкая вобласць.

Па заканчэнні афіцыйнай часткі фестывалю-кірмашу пачаўся святочны канцэрт з удзелам лепшых калектываў аматарскай творчасці і асобных выканаўцаў Брэсцкай вобласці.

Святкаванне абласных “Дажынак” адбывалася не толькі на галоўнай сцэне на плошчы, але і на шматлікіх святочных пляцоўках, якія размясціліся ў розных кутках Ляхавіч. Вялікае ўражанне на гасцей пакінула выступленне самадзейных артыстаў Ганцаўшчыны, у прыватнасці жанчын з народнага фальклорнага гурта “Хатовічы”, у адрас якіх прагучала нямала апладысментаў і слоў удзячнасці. Карысталіся вялікай папулярнасцю і гандлёвыя кропкі Ганцавіцкага райспажыўтаварыства.

Падчас свята на мясцовым стадыёне “Колас” праходзілі разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы, у розных кутках горада ладзіліся шматлікія конкурсы і гульні, працавалі выставы майстроў народнай творчасці, гандлёвыя кропкі, дзейнічалі дзіцячыя атракцыёны і інш. Завяршылася свята працаўнікоў сяла святочным феерверкам.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Свята працаўнікоў сяла

Свята працаўнікоў сяла

Свята працаўнікоў сяла

Свята працаўнікоў сяла

Свята працаўнікоў сяла

Свята працаўнікоў сяла

Свята працаўнікоў сяла

Свята працаўнікоў сяла

Свята працаўнікоў сяла

Свята працаўнікоў сяла

Свята працаўнікоў сяла

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475