Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гаспадыня лялек

Лялька — лепшая сяброўка кожнай дзяўчынкі. Менавіта дзякуючы ёй будучыя жанчыны вучацца шыць, гатаваць ежу і клапаціцца аб сваіх членах сям’і. Час ляціць хутка, і ўчарашнія дзяўчынкі  забываюцца  пра свае любімыя цацкі. І толькі зусім для нямногіх любімая з маленства лялька становіцца жыццёвым прызваннем.

Гаспадыня лялек

“Мая любімая лялька” — пад такой назвай у раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці працуе гурток, а яго кіраўніком з’яўляецца Таццяна Мітрафанаўна Канановіч (НА ЗДЫМКУ). “З дзяцінства я  вельмі любіла шыць, — кажа жанчына. — Мне вельмі падабалася  рабіць прыгожымі свае лялькі. Для іх я шыла  не толькі  сукенкі, спаднічкі, фартушкі. Я прыдумвала цэлыя вобразы і цікавыя гісторыі пра іх. Мне цяжка паверыць у таямнічую сілу лёсу, але ж толькі па яго волі  лялька стала не толькі  спадарожніцай майго жыцця, але і  прафесійным прызваннем”.

Недзе ў класе сёмым Таццяна атрымала  цудоўны падарунак на дзень нараджэння. Матуля купіла дзяўчынцы  ручную  швейную машынку. Маці бачыла здольнасці дачушкі да шыцця, мадэліравання адзення і таму лічыла, што лепшага падарунка і прыдумаць нельга. Таццяна шмат часу праводзіла за шыццём. Сыравіну для сваіх вырабаў знаходзіла без асаблівых цяжкасцей. Гэта было старое адзенне, кускі тканіны,  у ход ішлі нават  прыгожыя  шторы  ў вялікія чырвоныя кветкі.

Пасля заканчэння  дзесяці  класаў  пятай   сярэдняй школы горада Акцюбінска (Рэспубліка Казахстан) пытанне аб выбары прафесіі ў Таццяны не ўзнікала. З вялікай сумкай у руках дзяўчына ехала ў  Беларусь, на  радзіму сваіх бацькоў. Без асаблівых цяжкасцей яна паступіла   ў Мінскі тэхналагічны тэхнікум. Незабыўнымі і шчодрымі на падзеі  былі гады вучобы: цікавыя сустрэчы, знаёмствы, першае сапраўднае каханне… 

Па размеркаванні  Таццяна прыехала працаваць у Ганцавічы, ціхі, палескі гарадок.  Яе першым працоўным месцам быў раённы  камбінат бытавога абслугоўвання. Малады тэхнолаг швейных вырабаў з галавой  акунулася ў работу. Але ж кожны раз, калі праходзіла  каля Дома піянераў (сённяшні  раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці), зачароўвалася, гледзячы  на вясёлыя твары дзяцей, якія  з радаснымі, шчаслівымі ўсмешкамі ішлі на заняткі ў цёплы, утульны дом. У яе сэрцы, нібыта ружа, расцвітала мара там працаваць.  І мара збылася. 

Па волі лёсу Таццяна  стала кіраўніком гуртка “Машынапіс” пры Доме піянераў.  Уменне, навыкі і  сваю любоў жанчына ўкладвала ў работу. І таму сярод “бяздушных” пішучых машын  заўсёды  надзвычай моцна адчувалася атмасфера  дабрыні і цеплыні. Але ж, як кажуць, нішто не вечнае. З’яўленне камп’ютараў зрабіла  вырашальны ўплыў на існаванне гуртка. І тады  пытанне “Чым займацца далей?” адразу ж вырашылася — шыццём. І не проста шыццём, а  работай  па стварэнні прыгожай і самай моднай лялькі ў свеце!

Каля  дзясятка гадоў маленькія дзяўчынкі “гуляюць” са сваёй кіраўніцай Таццянай Мітрафанаўнай Канановіч у  лялькі.  Спаднічкі, сарочкі, сукенкі, галаўныя ўборы атрымліваюцца на заглядзенне! Шыццё заўсёды спалучаецца  цікавымі гутаркамі: пра  прыгажосць і моду, пра паводзіны ў гасцях і сярод старэйшых  людзей. Кіраўніца вучыць быць ветлівымі, уважлівымі, шчырымі… Любіць і шанаваць  бацькоў, прыроду, жыццё.

Праходзіць час, і дзяўчынкі, яшчэ ўчора захопленыя і ўлюбёныя ў лялькі,  працягваюць сваю работу далей, але ўжо пад  святлом іншай пуцяводнай зоркі — Людмілы Андрэеўны Анісімавай.  Жанчына вучыць дзяўчат шыць цэлыя калекцыі касцюмаў, усе яны  непаўторныя і адметныя, вылучаюцца густам і бязмежнай фантазіяй. 

Утульны кабінет Таццяны Мітрафанаўны Канановіч — месца, дзе жыве казка, невялікі чароўны свет, дзе галоўная гаспадыня — лялька. Дакладней — лялькі, бо іх у кабінеце, дзе займаюцца  гурткоўцы, больш за сто! І пры тым самых розных па форме і сваім прызначэнні. Гэта карункавыя лялькі-абярэгі, зернявушкі, лялькі шчасця і кахання, прыгожыя вобразы з мінулага — мужчыны і жанчыны ў бела-чырвоных нацыянальных строях. Але ж сярод  вялікай колькасці цацак Таццяна Мітрафанаўна Канановіч  вачамі шукае  свае любімыя — лялькі-неразлучнікі, своеасаблівы сімвал вернасці, любові, адданасці і шчаслівага лёсу…  Сімвалы яе ўласнага, захапляючага і поўнага працы жыцця.

Кацярына Руткоўская,

 былая ўдзельніца  ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок”,

студэнтка Інстытута

журналістыкі БДУ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475