Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Няпростае жыццё-быццё Анастасіі Коўш

Анастасія Аляксандраўна Коўш нарадзілася ў 1929 годзе ў Агарэвічах  у сям’і Аляксандра Максімавіча Мініча і Аксенні Мітрафанаўны Мініч. У Насці быў яшчэ старэйшы брат Уладзік. Сям’я лічылася заможнай: бацькі трымалі гаспадарку і жылі за кошт яе.

Да вайны дзяўчына паспела скончыць адзін клас пачатковай школы. Вучоба ў другім класе прыпала на ваенны час. У тыя цяжкія  і жудасныя гады  яна, як і іншыя дзеці яе ўзросту, хадзіла ў  школу для таго, каб не вывезлі ў Германію.

Немцаў страшыліся,  як агню. Бацькоўская хата знаходзілася   ля  хутара Падрадашча, вакол якога непралазнай сцяной стаялі лясы. Таму немцы рэдка наведвалі гэтыя мясціны: баяліся партызан…

Калі Насці споўнілася 17 гадоў, яна расцвіла, бы ружа. Многім западаў у душу пранізлівы позірк яе карых вачэй. Мясцовыя хлопцы  марылі аб тым, каб правесці дзяўчыну  да хаты. Але ж  Насціна сэрца  было занята выдатным танцорам Валодзем.

Запрыкмеціў і Валодзя  дзяўчыну.  Па вёсцы даўно ішла гаворка пра прыгажосць Насці, але ўбачыць  яе ніяк не даводзілася, хоць і жылі зусім побач. Лёсавызначальная сустрэча адбылася, калі аднойчы дзяўчына ішла на пошту, а Валодзя пасвіў кабылу. Убачыліся, і закахаўся ён у прыгажуню. Прапанаваў сустракацца. Радасці дзявочай не было канца, нягледзячы нават на тое, што розніца ва ўзросце складала 11 гадоў.

Ды толькі маці  дзяўчыны  была супраць гэтых адносін. Нягледзячы на ўсе абставіны, не паслухала Насця маці і праз паўгода выйшла замуж за свайго каравокага  Валодзю.

Пабудавалі хацінку і жылі  ў  згодзе і каханні. Потым нарадзіліся дзеткі. Першым быў сынок  Мікалай, за ім — дзяўчынка Ірынка, потым — Валодзя, а затым  і іх малодшанькі Сашка. Калі дзеткі трохі падраслі, жанчына пайшла працаваць цялятніцай, а потым да пенсіі шчыравала на вораху. Жыццё прымусіла брацца за розную работу: і малаціла, і жала, і гарадзіць прыходзілася.

— Мяне ніхто не вучыў — вочы глядзелі, а рукі рабілі. Мне дастаткова было адзін раз паназіраць за чалавекам, і я ўжо магла паўтарыць тое, што робіць ён.

Анастасія Аляксандраўна паспяхова асвоіла ткацтва, прадзенне, вязанне кручком і пруткамі, вышыванне. Яна і шые цудоўна! Як паўсядзённую вопратку, так і  святочныя ўборы. Дзеці, унукі і праўнукі фарсілі ў  незвычайна прыгожых касцюмах  царэвіча, гусара, мексіканца, Чырвонай Шапачкі і  іншых.

Праляцеў час, выраслі дзеці. Валодзя і Мікалай  закончылі інстытут, атрымалі прафесію інжынера, дачка Іра скончыла тэхнікум, а малодшы  Саша — Ганцавіцкае ПТВ. Мікалай жыў у Ганцавічах, Іра і Саша — у родных Агарэвічах, адзін толькі Валодзя — у Слуцку.

Не так даўно Анастасіі Аляксандраўне споўнілася 84 гады.  Яшчэ ў  81 год жанчына трымала гаспадарку.  Нават і цяпер не можа поўнасцю адмовіцца ад яе. У яе сем унукаў і сем праўнукаў. На жаль, у 67 гадоў не стала яе вернага сябра і спадарожніка жыцця Валодзіка. У 52 гады гады памёр яе малодшы  сын Сашка, праз год  і два месяцы жанчына пахавала другога сына — Мікалайку. Але, нягледзячы на жыццёвыя выпрабаванні, жанчына не наракае на лёс і аптымізмам, дабрынёй, пяшчотай падтрымлівае родных і блізкіх. І жадае, каб яны былі шчаслівымі, кахалі і былі каханымі.

Аксана Жданюк,

загадчыца бібліятэкі аграгарадка Агарэвічы.

НА ЗДЫМКУ: Анастасія Аляксандраўна Коўш разам са сваёй праўнучкай

Няпростае жыццё-быццё Анастасіі Коўш

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472