Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тэатр аднаго гледача

Тэатр аднаго гледача

З тэатрам у мяне адносіны спецыфічныя. Я ніколі не планую паходы ў тэатр загадзя. Ёсць вольны вечар – гляджу афішу і іду на спектакль. Але часта бывае, што такі незапланаваны паход заканчваецца нічым, бо ў зале проста няма вольных месцаў. Гэта ў Мінску, дзе добры дзясятак тэатраў і штодня ідуць нейкія пастаноўкі. 

У Ганцавічах я ўбачыў на афішы ГДК пастаноўку “Бліндаж” народнага тэатра “Мы”. Вырашыў схадзіць.  І якое ж было маё здзіўленне, калі я прыйшоў у амаль пустую залу. Кажуць, меней народу, лепей якасць абслугоўвання. Але ж, здаецца, гэта не той выпадак. На генеральны прагон прыходзіць больш людзей, а тут жа прэм’ера. Да яе рыхтаваліся, ставілі п’есу, рабілі дэкарацыі, шукалі касцюмы. Акцёраў і іншага тэатральнага персаналу было ў зале больш, чым гледачоў. Дык для каго ж ставіўся гэты спектакль?

Спектакль “Бліндаж” па п’есе расійскага драматурга Алены Паповай пастаўлены рэжысёрам Ірынай Гурскай. П’еса з такой ваеннай назвай не падманвае гледача. Яна сапраўды ўзгадвае падзеі вайны. Але сюжэт завязаны на тым, як двое, ён і яна, з нашага часу, якія займаюцца парашутным спортам, прызямляюцца недзе ў лесе і трапляюць у бліндаж Вялікай Айчыннай вайны. А ў бліндажы сядзяць салдаты і выконваюць загад. У кожнага з іх ужо свая гісторыя, жыццёвая і ваенная. І атрымліваецца так, што ў адным месцы сустракаюцца дзве эпохі. Маладыя людзі ваеннага часу, з акрэсленым пачуццём адказнасці, доўгу, і нашы сучаснікі, з жаданнем пражыць яркае і насычанае жыццё для сябе. Як жа вырашаецца гэты канфлікт эпох? Тут ёсць над чым падумаць і паразважаць.

Але ж у чым жа прычына, што ў 14-тысячным горадзе не назбіралася нават і 14 чалавек на прэм’еры мясцовага народнага тэатра. Няўжо ганцаўчане жывуць словамі Шэкспіра, што ўвесь свет — тэатр, а людзі ў ім акцёры? Я запытаўся ў рэжысёра, ці была рэклама і анонс спектакля? Ірына Гурская адказала, што былі развешаны афішы, што тэлефанавала на прадпрыемствы і запрашала на прэм’еру. А можа ганцаўчанам проста не патрэбна нічога высокага? Бо ў час спектакля па тэлебачанні ідзе шоу Андрэя Малахава, якое раскажа пра “сапраўднае” жыццё, ну, ці на іншых каналах шмат чаго цікавага і карыснага. Бо на спекталі трэба думаць, разважаць, а ў тэлевізары за цябе падумалі і паразважалі ўжо.

Мікіта НАЙДЗЁНАЎ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 528

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474