Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Юбілейны Дзень пісьменства ў Быхаве

Вось ужо на працягу дваццаці гадоў у  першую нядзелю верасня ў Беларусі  адзначаецца  Дзень беларускага пісьменства.  Свята праводзіцца ў гарадах, што з’яўляюцца  гістарычнымі цэнтрамі, з якімі звязаны жыццё і дзейнасць вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, мастацтва. Упершыню Дзень  беларускага пісьменства праходзіў у  старажытным Полацку. Затым сталіцамі  свята былі Тураў і Навагрудак, Нясвіж і  Орша, Пінск і Заслаўль, Мсціслаўль і Мір, Камянец і Паставы,  Шклоў і Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы і Глыбокае.

Сталіцай юбілейнага  Дня пісьменства стаў Быхаў.  У святочных мерапрыемствах прымалі ўдзел і прадстаўнікі з Ганцаўшчыны.

Яшчэ гаспадарыла раніца, калі  невялічкі аўтобус з надпісам “Школьны” пакідаў  межы Ганцаўшчыны  і  гладкай, залітай восеньскім святлом дарогай каціўся ў бок Магілёўшчыны. Там, у ліку амаль што дваццаці гарадоў-сталіц  Дня беларускага пісьменства,  паэтам, музыкантам, майстрам, бібліятэкарам, музейным работнікам выпаў гонар  прэзентаваць свой раён, расказаць аб тым, як праходзіла свята пісьменства на Ганцаўшчыне, чым жыве і славіцца раён сёння.

Дарога да Быхава падалася нядоўгай.  У другой палове дня сталіца свята сустракала ганцаўчан. Але ж галоўныя падзеі  адбываліся на наступны дзень.

Ледзь не цэлая вуліца “вырасла” з павільёнаў, дзе дэлегацыі  з самых розных куточкаў Беларусі расказвалі аб сабе і сваім рэгіёне. Каларытным, адметным быў кавалачак зямлі, на якім сапраўдныя  шэдэўры — ручнікі, тканыя, вышываныя, — дэманстравала Марыя Муха, дырэктар раённага Дома рамёстваў. Непаўторнасцю і хараством вылучаліся саламяныя цуды, зробленыя рукамі Валянціны Занька і яе выхаванцаў з Ганцавіцкага Дома народнай творчасці. Фотастэнды  раённага  краязнаўчага музея распавядалі  аб гістарычным мінулым краю, знаёмілі  са святочнымі імгненнямі, што адбываліся на Ганцаўшчыне. Лепшыя творы літаратараў-землякоў у шыкоўным павільёне прадставілі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі. У агульную экспазіцыю ўпісаўся стэнд са святочнымі нумарамі раёнкі, старонкі якой упрыгожвала натхнёнае паэтычнае слова і на якіх расказвалася аб гісторыі  зямлі, лепшых яе прадстаўніках і незабыўных святочных днях у Ганцавічах.  Літаратурную афарбоўку пляцоўцы зрабілі юныя паэты, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Верасок” РЦДЮТ і вядомы  майстар паэтычнага слова Аляксей Галаскок. 

Вялікая колькасць людзей, знаёмых і незнаёмых, спынялася каля павільёна з надпісам “Ганцавіцкі раён”. Яны частаваліся восеньскімі дарамі,  прыгажунямі-журавінамі ды сакавітымі буякамі з эксперыментальнай  базы “Журавінка”, прыцэньваліся да ручнікоў,  здзіўляліся багаццю і каларыту нашага краю.  Цікавай  была гаворка з маладжавымі жанчынкамі, якія прыехалі на свята ў Быхаў з Баранавіч. “Ганцавічы! — узрушана пачала адна. — Упершыню на свяце такога кшталту  давялося быць менавіта ў вашым горадзе. Мы былі ўражаны арганізацыяй свята, кампактным размеркаваннем пляцовак, хараством горада, насычанасцю мерапрыемстваў!  І вось ужо  трэці год запар адпраўляемся ў дарогу. Параўноўваем.   Нешта адкрываем новае”. “Дарэчы, — працягвала гаворку другая субяседніца, — у Ганцавічах нам давялося сустрэцца з сынам сусветна вядомага Якуба Коласа. А пра такое ці ж можна забыць!”.

Знакамітыя пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Ніна Загорская, Яўген Хвалей,  алімпійская чэмпіёнка Аляксандра  Герасіменя  не абышлі бокам  павільён Ганцавіцкага раёна.   Цёплыя ўспаміны  і шматлікія фотаздымкі будуць добрым  напамінам   аб  цікавых і радасных імгненнях сустрэч.

Чым яшчэ  здзівіў і ўразіў у гэты дзень Быхаў?  Праграма свята па-сапраўднаму была насычанай.  Удзельнікаў свята  сустракаў фестываль кнігі і прэсы, працавалі спартыўныя,  дзіцячыя пляцоўкі, выставы майстроў народнай творчасці. Было шмат тэатралізацыі, песень і музыкі.  Працавалі шматлікія кніжныя выставы, праходзілі  сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі.  У раённым цэнтры культуры адбыліся “Быхаўскія чытанні” і прэзентацыя кнігі “Баркулабаўскі летапіс”. На галоўнай плошчы горада  прайшло святочнае адкрыццё  скульптурнай кампазіцыі  “Баркулабаўскі летапіс”.

Надоўга ў памяці жыхароў і гасцей свята застануцца  мерапрыемствы, што праходзілі  на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы: урачыстае адкрыццё, узнагароджванне пісьменнікаў-пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор, канцэрт гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства, цырымонія  ўрачыстага закрыцця  і перадачы эстафеты свята.

Дарэчы, у канцэрце гарадоў-сталіц прымаў удзел малады калектыў музыкантаў “Ганцавічы-бэнд” пад кіраўніцтвам Сяргея Плоткі.  Напеўна-задумлівая, лірычная музыка не пакінула слухачоў раўнадушнымі. Доўга  гучалі апладысменты, і былі яны  знакам прызнання калектыву, яго  майстэрства і самабытнасці.

З нагоды дваццатага, юбілейнага  свята беларускага пісьменства ў Быхаве была закладзена  алея гарадоў-сталіц свята.

Па дарозе дадому, у аўтобусе, шумна, нібыта ў  пчаліным вулеі, вялася гаворка. Вядома, памяць вяртала ў клапотныя вераснёўскія дні 2011-га. Успамінася многае, параўноўвалася, расстаўляючы  свае плюсы і мінусы ўрачыстасцям у нашым горадзе  і ў Быхаве. Аднак усе прыйшлі да адзінай думкі — нягледзячы на ўзрост,  свята пісьменства павінна  жыць! Яно яднае людзей. Яно дае  цудоўную магчымасць паказаць  культурнае  багацце  роднай Беларусі. Яно  дапамагае ўсім і кожнаму  адчуць гонар за сваіх людзей, за сваю Бацькаўшчыну.

Галіна Пупач.

Юбілейны Дзень пісьменства ў Быхаве

Юбілейны Дзень пісьменства ў Быхаве

Юбілейны Дзень пісьменства ў Быхаве

Юбілейны Дзень пісьменства ў Быхаве

Юбілейны Дзень пісьменства ў Быхаве

Юбілейны Дзень пісьменства ў Быхаве

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 423

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 400

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475