Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Крок насустрач

Крок насустрач

У раёне адзначаецца станоўчая тэндэнцыя больш шырокага стымулявання пазітыўных паводзін асоб, якія ўпершыню здзейснілі менш цяжкія і не маючыя вялікай грамадскай небяспекі злачынствы, а таксама кампенсавалі нанесены ўрон. Такія асобы вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці на падставе артыкула 86 КК Рэспублікі Беларусь “Вызваленне ад крымінальнай адказнасці асобы з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці” і артыкула 89 “Вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з прымірэннем з пацярпелым”.  

У мінулым годзе пракурорам раёна на падставе артыкула 89 КК Рэспублікі Беларусь ад крымінальнай адказнасці вызвалена 17 асоб. Пераважная большасць з іх здзейснілі крадзеж, але кампенсавалі нанесены ўрон і прымірыліся з пацярпелымі. Яшчэ 8 асобам па артыкуле 86 Крымінальнага кодэкса крымінальная адказнасць заменена на адміністрацыйную. Акрамя гэтага, пракурорам раёна была дадзена згода на вызваленне ад крымінальнай адказнасці асобы, якая здзейсніла крадзеж, у сувязі з яе дзейсным раскаяннем.

Так, у маі 2012 раённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу веласіпеда з лесвічнай пляцоўкі ў адным з дамоў па вуліцы Будаўнікоў у райцэнтры. Аднак праз непрацяглы час у міліцыю з пакаяннем прыйшоў грамадзянін Р., які паведаміў, што ўкраў веласіпед, і добраахвотна вярнуў яго. Шчырае раскаянне і поўная кампенсацыя страт якраз і паслужылі падставай для вызвалення яго ад крымінальнай адказнасці. Падобны выпадак быў і сёлета. Жанчына на падпітку ўкрала веласіпед, але потым вярнула яго гаспадару і прымірылася з ім.  

Летась судом раёна на падставе артыкулаў 86 і 89  КК Рэспублікі Беларусь ад крымінальнай адказнасці вызвалены адпаведна 2 і 3 чалавекі.

Пракуратурай і надалей працягваецца работа па павышэнні эфектыўнасці папраўчага і папярэджваючага ўздзеяння пакаранняў, забеспячэнні сацыяльнай справядлівасці пры прымяненні крымінальных санкцый, папярэджанні злачыннасці ў сучасных умовах.

Міхаіл Кляўцэвіч,

намеснік пракурора

Ганцавіцкага раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469