Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Футбалісты райспажыўтаварыства — чэмпіёны раёна!

Цікавую развязку падарыў гледачам адкрыты чэмпіянат раёна па футболе.  У нядзелю прайшла гульня, якую шматлікія прыхільнікі футбола чакалі з самага пачатку турніру: сустрэліся лепшыя каманды раёна — “Райспажыўтаварыства” і “Будаўнік — ПМК-14”.

Аднак спачатку аб сустрэчы, якая таксама значна паўплывала на размеркаванне месцаў у турнірнай табліцы. У суботу ў Хатынічах  сустракаліся каманды СВК “Хатынічы” і “Малькавічы”. Шматлікія аматары футбола сабраліся ў гэты дзень на трыбунах школьнага стадыёна, каб падтрымаць мясцовых футбалістаў. Сярод тых, хто жадаў перамогі гаспадарам, былі і спартсмены з райспажыўтаварыства. І гэта невыпадкова:  калі б перамаглі госці, то райспажыўтаварыству ў гульні супраць “Будаўніка — ПМК-14” патрэбна была перамога з розніцай у тры ці больш галоў.  Калі б сустрэча завяршылася ўнічыю ці перамаглі гаспадары, то футбалістам райспажыўтаварыства спатрэбілася б перамога з любым лікам. 

І хатыніцкія футбалісты падарылі сваім прыхільнікам сапраўднае свята. Гаспадары саступалі па ходу гульні з лікам 0:2, аднак апошнюю дзесяціхвілінку правялі проста выдатна і не толькі выраўнялі лік, але і “вырвалі” перамогу — 3:2.

Вынік гульні ў Хатынічах рабіў сустрэчу фаварытаў яшчэ больш цікавай і, па сутнасці, фінальнай: хто перамагае, той становіцца чэмпіёнам (футбалістам з будаўнічай арганізацыі было дастаткова згуляць і ўнічыю). З першых хвілін гульні футбалісты райспажыўтаварыства валодалі перавагай. У першым тайме толькі Сяргей Савеня  тройчы (!) трапляў у каркас варот.  Перавага намінальных гасцей (каманды райспажыўтаварыства) неўзабаве вылілася ў забіты гол. Абаронца “Будаўніка — ПМК-14” падштурхнуў у спіну Сяргею Савені, і галоўны суддзя назначыў пенальці, які ўпэўнена рэалізаваў Аляксей Сукач.  Пасля гола “будаўнікі” перахапілі ініцыятыву і, дзякуючы стандартным становішчам у выкананні Івана Вадап’яна, мелі некалькі момантаў для таго, каб выраўняць лік. Аднак  абаронцы і галкіпер гасцей Сяргей Рабцэвіч дзейнічалі беспамылкова.

А вось у другім тайме перавага “Райспажыўтаварыства” была відавочнай. Каманда галоўнага трэнера Андрэя Жалезнага, які ў другой палове таксама выйшаў на поле, не пакінула сваім сапернікам ніводнага шансу. Госці вызначыліся яшчэ тройчы, хаця маглі забіваць і больш. 

Такім чынам, фінальны свісток арбітра зафіксаваў перамогу каманды райспажыўтаварыства з лікам 4:0. Лепшым футбалістам сустрэчы прызнаны Аляксей Сукач, на рахунку якога тры забітыя галы.

Пасля сустрэчы прайшла цырымонія ўзнагароджвання. Пераможцам і сярэбраным прызёрам былі ўручаны медалі і ганаровыя кубкі. Назвалі і лепшых ігракоў турніру.  Так, лепшым галкіперам прызнаны Сяргей Гайкоў (“Малькавічы”), абаронцам — Юрый Мелехавец (райспажыўтаварыства), паўабаронцам — Уладзімір Сакалоў (райспажыўтаварыства), нападаючым — Іван Вадап’ян (“Будаўнік — ПМК-14”). Нападаючы “Будаўніка — ПМК-14” Аляксандр Дайлід стаў лепшым бамбардзірам турніру, а Вадзім Пабудзей з гэтай жа каманды, па меркаванні аматараў футбола, — лепшым іграком першынства. Спецыяльным прызам за адданасць футболу ўзнагароджаны Уладзімір Студэнт (“Будаўнік — ПМК-14”).

НА ЗДЫМКУ: намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў уручыў кубак пераможцы капітану каманды “Райспажыўтаварыства” Сяргею Рабцэвічу.

Фота Віталія Герасімені.

Футбалісты райспажыўтаварыства — чэмпіёны раёна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476