Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Салодкая работа

Салодкая работа

Калі мы завіталі на пчальнік Ганцавіцкага лясніцтва, тут якраз пачалася адкачка мёду. Надвор’е стаяла добрае, пчолы раіліся над работнікамі лясгаса. Аднак нам-такі ўдалося крыху пагутарыць з пчалаводам Міхаілам Аляксандравічам Тапалеўскім.

— У нас сёлета 80 пчаласем’яў. Размешчаны яны ў двух месцах: 20 — на тэрыторыі лясгаса і 60 — вось тут, недалёка ад Любашаўскага вадасховішча, — расказвае пчалавод. — На пачатку лета лясніцтва набыло 20 пчолапакетаў элітных сем’яў пчол, а таксама 30 паўнацэнных сем’яў. Пчол набылі пазнавата, затое цяпер у нас 25 працэнтаў матак элітных сартоў.

Таксама набылі платформы для вандроўкі пчол. Гэта дасць магчымасць у далейшым падвозіць вуллі для медазбору непасрэдна ў лясгас.

Як сказаў Міхаіл Аляксандравіч, пакуль цяжка прагназаваць, якую колькасць мёду ўдасца адкачаць. Адкачка, у залежнасці ад надвор’я, будзе весціся каля двух тыдняў.

Дапамагаюць пчалаводу работнікі лясгаса. У дзень нашага наведвання памочнікамі былі сакратар прыёмнай лясгаса Наталля Аляксандраўна Карасёва, інжынер па ахове працы Алена Анатольеўна Каляшук, вадзіцель Віктар Аляксандравіч Даўгаполаў, а таксама памочнік пчалавода Леанід Міхайлавіч Гуліцкі.

Сам жа Міхаіл Аляксандравіч пчалаводствам займаецца даўно, дзесьці трыццаць гадоў. Мае ён і  ўласныя вуллі.

— Ёсць дзеці, унукі — мёд патрэбны, — усміхаецца пчалавод. — Ды і прывык я ўжо з пчоламі працаваць, хоць клопату яны патрабуюць вельмі многа.

Міхаіл Аляксандравіч кажа, што пчолы, як і людзі, адрозніваюцца па характары. Некаторыя спакойныя, лагодныя, ніколі не ўкусяць. А іншыя, хоць і не чапаеш іх, толькі заўважаць цябе, ужо прагнуць укусіць.

— Затое такія, злыя, і мёду больш прыносяць, — смяецца пчалавод.

Салодкія кроплі ў сотах  блішчаць  на сонцы. Шчыруюць медазборцы, імкнуцца  зрабіць сёння як мага больш работы. Нездарма  ж  кажуць, што Мядовы Спас мёду прыпас. На ўсю зіму хопіць!

НА ЗДЫМКУ: у час медазбору.

Тэкст і фота

Яніны Ткачук.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476