Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хто стане чэмпіёнам? 11 жніўня прайшлі сустрэчы кубка і чэмпіянату раёна па футболе.

У Ганцавічах у паядынку 1/4 фінала кубка каманда райспажыўтаварыства разграміла сапернікаў з “Дынама-2013” з лікам 12:0. Найбольшы ўклад у перамогу ўнеслі нападаючыя Дзмітрый Крыцкалюк і Сяргей Савеня. Першы запісаў на свой рахунак 6 галоў, другі — 4.

У Азярэччы, таксама ў чвэрцьфінальным паядынку, сустракаліся мясцовыя футбалісты і каманда СВК “Хатынічы”. Гульня атрымалася па-сапраўднаму кубкавай. З першых хвілін хатынаўцы завалодалі ініцыятывай. Яны хутка адкрылі лік і ў далейшым мелі некалькі выдатных момантаў, каб стаць лідарамі яшчэ ў першай палове. Аднак кульмінацыя наступіла на апошніх хвілінах сустрэчы. Гаспадары адыграліся на 82-й хвіліне, а яшчэ праз некалькі абаротаў секунднай стрэлкі вырваліся наперад. Але каманда з Хатыніч усё ж такі здолела выраўняць лік на апошняй хвіліне сустрэчы.

На жаль, на працягу дадатковай паўгадзіны гасцям не удалося выйсці наперад. Футбалісты “Азярэчча” забілі два мячы ў вароты гасцей і перамаглі з лікам 4:2.

Таксама ў нядзелю прайшла перанесеная сустрэча 7-га тура чэмпіянату раёна паміж камандамі “Будаўнік — ПМК-14” і “Малькавічы”. У гэтай гульні загадзя мог вызначыцца пераможца турніру. Калі б футбалісты з Малькавіч перамаглі, то сталі б недасягальнымі для сваіх сапернікаў. Аднак паядынак завяршыўся перамогай каманды з будаўнічай арганізацыі, таму ўсё вырашыцца толькі ў апошнім туры.

У матчы фаварытаў перавагай валодалі ганцаўчане. Яны хутка забілі 2 галы і кантралявалі ход гульні на працягу большай паловы сустрэчы. Пераломным момантам стала выдаленне аднаго з ігракоў “Будаўніка — ПМК-14” Яўгена Рабцэвіча (ён, дарэчы, прапусціць вельмі важны паядынак апошняга тура супраць райспажыўтаварыства). Пасля выдалення, пры ліку 3:2 на карысць ганцаўчан, малькаўцы поўнасцю перахапілі ініцыятыву. Госці мелі шэраг выдатных момантаў, каб выраўняць лік і выйсці наперад. Аднак на апошняй хвіліне яны прапусцілі контратаку, і Іван Вадап’ян, скарыстаўшыся памылкай галкіпера, адправіў чацвёрты мяч у вароты каманды з Малькавіч. Такім чынам, нялёгкая перамога футбалістаў “Будаўніка — ПМК-14” з лікам 4:2.

У апошнім туры аматараў футбола чакае па-сапраўднаму відовішчны паядынак. Дзве мацнейшыя гарадскія каманды — “Райспажыўтаварыства” і “Будаўнік — ПМК-14” — пазмагаюцца за званне чэмпіёна. Футбалістам райспажыўтаварыства патрэбна перамога з розніцай у 3 мячы. У іншым выпадку чэмпіёнам стане каманда з будаўнічай арганізацыі.

Сустрэча паміж камандамі “Райспажыўтаварыства” і “Будаўнік — ПМК-14” пройдзе ў нядзелю на стадыёне СДЮШАР у 18.30.

Завітала “Хваля”

У суботу, 10 жніўня, на стадыёне СДЮШАР прайшоў таварыскі матч па футболе паміж ФК “Ганцавічы” і ФК “Хваля” (г. Пінск).

Адзначым, што пінчане, якія знаходзяцца на чацвёртым месцы ў турнірнай табліцы першай лігі першынства Беларусі, прывезлі ў Ганцавічы амаль усіх сваіх мацнейшых футбалістаў. У складзе нашай каманды, наадварот, адсутнічалі многія лідары, а галоўны трэнер ганцаўчан Ігар Кунаш вырашыў праверыць у справе некалькі маладых ігракоў.

З першых хвілін гульні стала відавочна, што нашай камандзе будзе вельмі цяжка супрацьстаяць больш моцным сапернікам. Аднак, на радасць шматлікім балельшчыкам, якія ў гэты дзень прыйшлі падтрымаць ФК “Ганцавічы”, менавіта гаспадары адкрылі лік ужо на 7 хвіліне.

У далейшым пінчане валодалі значнай перавагай і ўжо да 25-й хвіліны змаглі не толькі адыграцца, але і выйсці наперад. Да канца першай паловы гульні госці маглі яшчэ некалькі разоў адправіць мяч у сетку варот ганцаўчан, аднак ім гэта не ўдалося: бліскуча гуляў наш галкіпер Дзмітрый Тарасевіч.

У другой палове сустрэчы госці значна аднавілі склад і выпусцілі на поле некалькі маладых футбалістаў. “Хваля” працягвала кантраляваць ход гульні, аднак і ганцаўчане праводзілі небяспечная атакі. У адной з іх, пасля ўдару Яўгена Рабцэвіча, мяч трапіў у штангу варот гасцей.

Такім чынам, фінальны свісток арбітра зафіксаваў перамогу футбалістаў “Хвалі” з лікам 2:1. Аднак, нягледзячы на паражэнне, ганцаўчане выглядалі дастойна.

Уладзімір САКАЛОЎ.

 

 

Хто стане чэмпіёнам? 11 жніўня прайшлі сустрэчы кубка і чэмпіянату раёна па футболе.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 422

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475