Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

БЕРЕГИТЕ ВЕЛОСИПЕДЫ!

Штогод найбольшая колькасць крадзяжоў у раёне прыпадае на веласіпеды. Сёлета ўжо 10 гэтых транспартных сродкаў знаходзіцца ў вышуку. Асаблівасць жа ў тым, што знайсці ўкрадзены веласіпед даволі складана, і вяртаюцца яны да гаспадароў у адзінкавых выпадках.

Як адзначае начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Яроменка, пераважная большасць крадзяжоў веласіпедаў адбываецца з-за бестурботнасці іх гаспадароў, якія пакідаюць сваю маёмасць без нагляду і пры гэтым не выкарыстоўваюць нават элементарныя ахоўныя прыстасаванні. А ўкрадзеныя веласіпеды цяжка знайсці па той прычыне, што іх гаспадары часта не маюць дакументаў на транспартны сродак і не ведаюць яго нумара, які выбіты на раме, а іншы раз увогуле не могуць назваць яго прыкмет — у лепшым выпадку памятаюць толькі колер рамы, якая лёгка перафарбоўваецца.

Таму, як раіць начальнік РАУС, варта добра ведаць, як выглядае ваша маёмасць, і, безумоўна, выкарыстоўваць ахоўныя прыстасаванні, якіх існуе вялікае мноства — ад спецыяльных маркераў, меткі ад якіх бачны толькі пры ўльтрафіялетавым святле, — да гукавой сігналізацыі, падобнай да аўтамабільнай. На жаль, на сённяшні дзень у гандлёвай сетцы раёна можна знайсці толькі звычайныя тросікі з замкамі, якія не могуць гарантаваць захаванасці веласіпедаў — даволі каштоўнага і неабходнага для жыхароў раёна транспарту, кошт якога можа вагацца ад 1,5 да 5 мільёнаў рублёў.

У цэлым жа ў раёне не праходзіць і тыдня, каб у міліцыю не паступілі паведамленні аб прапажы веласіпедаў. Прычым часта заяўнікі пасля гэтага самі іх і знаходзяць. Як потым высвятляецца, кінуць веласіпед ля дома, а хто-небудзь са сваякоў возьме праехацца. І не паспеюць разабрацца ў сітуацыі, як пачынаюць тэлефанаваць у міліцыю. Хапае і выпадкаў, калі чалавек добра “закладзе за каўнер” і потым не памятае, куды знік веласіпед. Ёсць і лжывыя паведамленні. Так, нядаўна жыхар вёскі Малькавічы паведаміў аб крадзяжы веласіпеда, які ён у п’яным стане быццам бы пакінуў у суседзяў. За лжывае паведамленне ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу, памер якога складае ад 400 да 800 тысяч рублёў.

Цікавы той факт, што ў раённым аддзеле ўнутраных спраў захоўваюцца знойдзеныя веласіпеды, пакуль незапатрабаваныя гаспадарамі. На сённяшні дзень такіх налічваецца 14 адзінак, з якіх 12 у хуткім часе будуць прададзены праз суд, а грашовыя сродкі пойдуць у даход дзяржавы.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

БЕРЕГИТЕ ВЕЛОСИПЕДЫ!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471