Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Радасць Слова” — жыхарам гарадоў і вёсак

“Радасць Слова” — жыхарам гарадоў і вёсак

У нядзелю, 11 жніўня, ў Ганцавічах адбылося закрыццё праваслаўнай выставы-кірмаша “Радасць Слова”. З самага ранку гараджане і госці нашага райцэнтра запоўнілі павільён, дзе яна праходзіла на працягу гэтага тыдня, спяшаліся ажыццявіць пакупкі, пагартаць праваслаўную літаратуру, паслухаць гучанне званоў, спакойную музыку і папрысутнічаць на малебне з  нагоды ад’езду сталічнай выставы.

Малебен правёў настаяцель Свята-Ціханаўскага храма протаіерэй Пётр Піліпчук. Звяртаючыся да прыхаджан, ён  нагадаў, што выстава арганізавана ў гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі, якое адкрыла новую эру ў праваслаўнай веры, выказаў шчырае пажаданне, каб асветніцкія мерапрыемствы, падобныя гэтаму, праводзіліся з Божай дапамогай найчасцей і найдаўжэй.

Затым пачалася цырымонія ўзнагароджання граматамі тых, хто прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выставы-кірмашу. Сярод удастоеных гэтай узнагароды — старшыня райвыканкама А. П. Саланевіч, намеснік старшыні райвыканкама С. В. Сарокаў, начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі І. І. Цубер, намеснік начальніка гэтага ж аддзела І. Д. Бужан, дырэктар кінатэатра “Маладосць” В. У.  Быковіч.

Арганізатары выставы падрыхтавалі ў падарунак цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Ф. Праскурава факсімільнае выданне рукапіснага тэксту Слуцкага Евангелля, а сацыяльнаму прытулку — каштоўную падборку праваслаўнай літаратуры. Іх і ўручыў прадстаўнікам гэтых калектываў айцец Пётр. Са словамі падзякі да тых,  хто прывёз выставу ў наш райцэнтр, хто  працаваў для ганцаўчан, звярнулася І. Д. Бужан.

Выстава-кірмаш накіравалася ў Мінск, адкуль праз кароценькі прамежак часу адправіцца ў Жлобін і іншыя гарады рэспублікі. А ганцаўчане ўжо ў  дзень расстання цікавіліся, калі госці даставяць ім радасць сустрэчы з праваслаўнай кнігай зноў, і шчыра казалі на развітанне: “Да новых сустрэч!”.

Марыя ШЧАЎКУН.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476