Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З малітвай да Бога

  29 ліпеня ў сталіцы нашай краіны прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 1025-годдзю Хрышчэння Русі. У іх прынялі ўдзел тысячы паломнікаў з розных куткоў нашай краіны. Сярод іх былі і  праваслаўныя вернікі Ганцаўшчыны. Сваімі ўражаннямі ад убачанага, пачутага і перажытага дзеляцца з чытачамі “СП” Валянціна НАУМІК і Галіна ПУПАЧ.

Валянціна НАУМІК:

 — З асаблівым хваляваннем, з пачуццём душэўнай радасці і ўзнёсласці, з чаканнем важнай і незвычайнай падзеі адпраўляліся мы ў сталіцу нашай краіны ноччу 29 ліпеня. Нас шчыра благаславіў у дарогу протаіерэй айцец Пётр, даў наказ падтрымліваць адзін аднаго, клапаціцца аб тых, хто побач. Так яно і было: аб’яднаныя асаблівымі пачуццямі, мы трымаліся адзінай дружнай сям’ёй.

У сталіцу мы прыбылі ў 6 гадзін. Пад кранальныя пералівы званоў пачалося фарміраванне калон, якія накіраваліся ад Пакроўскага храма ў гістарычны цэнтр Мінска. Узначальвала шэсце духавенства Беларусі, благачынныя ўсіх цэркваў, манаства. Наперадзе калоны неслі Жыватворны агонь, харугвамі з лікамі Хрыста-Выратавальніка, Божай Маці з дзіцем, абразы роўнаапостальнага князя Уладзіміра і многіх святых зямлі беларускай і расійскай. За духавенствам Хрэсным ходам бясконцым патокам ішлі веруючыя. На некалькі кіламетраў расцягнулася шэсце, што сведчыла аб прыцягальнай сіле духоўнай веры, аб асаблівай важнасці падзеі, якая сабрала разам столькі людзей. Яны ішлі на ўрачыстасць па поклічы душы, са шчырай верай у сэрцы. Велічна гучалі над горадам песнапенні. Такой узнёсласці я ніколі не адчувала. Па тварах многіх паломнікаў цяклі слёзы радасці і замілавання.

Урачыстасць з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі пачалася з Божай літургіі на Мінскім замчышчы непадалёку ад кафедральнага сабора.  Яе адслужылі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і прадстаяцелі памесных праваслаўных цэркваў. Богаслужэнне праходзіла пад адкрытым небам. І хаця ў той дзень няшчадна паліла сонца, бадзёрасць духу не пакідала паломнікаў. У целе адчувалася асаблівая лёгкасць, быццам душа лунае ў Царстве нябесным, дзе няма зла, зайздрасці, варожасці…

Мяне да глыбіні душы кранула, як у час самай галоўнай часткі Богаслужэння таінства Еўхарысціі, пачынаючы ад песні “Верую” і да “Ойча наш”, многія сталі на калені, шчыра маліліся і рабілі зямныя паклоны Богу.

З затоеным дыханнем слухалі мы віншаванне Патрыярха Кірыла ўсяму беларускаму народу. Ён адзначыў, што пасля Хрышчэння Русі адбыліся ў грамадстве вялікія перамены. Сталі бурна развівацца культура, мастацтва, квітнеючай стала дзяржава. Мы ўсе з’яўляемся духоўнымі і культурнымі наследнікамі Хрышчэння Русі. Праз Хрышчэнне атрымана Божая ласка Святога Духу, устаноўлена асабістая сувязь з Богам. Насустрач Богу ідуць нашы малітвы. Прайшлі мы праз усе выпрабаванні, захавалі сваю царкву, сваё адзінства і духоўныя каштоўнасці. Пасля Кіева, падкрэсліў Патрыярх, першай прыняла Хрышчэнне Полацкая зямля. Мы сілкуемся сілаю Божай ласкі, гаварыў у сваім звароце да ўдзельнікаў свята Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Калі хто хоць раз адчуў гэтую сілу, не адмовіцца ад яе ніколі. Святкуючы гэтую дату, мы задумваемся аб сваім жыцці, аб сям’і, аб сваім грамадзянскім абавязку. Хрышчэнне — гэта наступная гісторыя. Божая літургія з’яўляецца сімвалам нябеснага і зямнога адзінства, яна захоўвае чысціню веры. “Хай благаславенне Госпада будзе над усімі вамі”, — пажадаў Патрыярх. Ён падзякаваў таксама кіраўніцтву нашай краіны і ўсім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы гэтага свята.

На літургіі маліліся кіраўнікі ўсіх памесных цэркваў, прадстаўнікі многіх народаў, гучалі віншаванні са святам. З прывітаннем звярнуўся да ўсіх Уладыка Філарэт. Ён сказаў, што нам усім трэба думаць аб захаванні духоўных каштоўнасцей, веры, аб праблемах моладзі, сувязях сям’і і школы, папрасіў Госпада Бога пасылаць нам мудрасць, сваё благаславенне.

Непрыкметна праляцеў час. Дамоў вярталіся, зусім не адчуваючы стомы. На душы было лёгка, хораша, спакойна ад таго, што Гасподзь даверыў нашаму народу ролю абаронцы нашай праваслаўнай веры, каб мы маглі супрацьстаяць злу і даць размах сілам дабра. У нас ёсць адзіны шлях выратавання — шлях аб’яднання братэрскіх славянскіх народаў, шлях духоўнага адраджэння і ачышчэння нашых душ.

На шляху дамоў айцец Аляксандр, які суправаджаў нас у паездцы, раздаў усім абразкі князя Уладзіміра, заснавальніка Хрышчэння Русі, якія падарыў удзельнікам знамянальнага свята сам Патрыярх Кірыл.

Галіна ПУПАЧ:

— “Божага благаславення і шчаслівай дарогі!” — з такімі словамі  ціхай ліпеньскай ноччу выпраўляў протаіерэй Пётр Піліпчук сваіх  прыхаджан у незвычайную дарогу. Дэлегацыя з 46 чалавек на чале з настаяцелем Свята-Уладзіміраўскага храма вёскі Агарэвічы айцом Аляксандрам ад’язджала ад Свята-Ціханаўскага храма ў сталіцу нашай рэспублікі, каб прыняць удзел у вялікай урачыстасці, прысвечанай 1025-годдзю Хрышчэння Русі. Пачуцці ўзнёсласці, радасці перапаўнялі сэрцы вернікаў, а побач з імі пасялілася і хваляванне. Усе разам і кожны паасобку разумелі значнасць падзеі і тое, што прыняць удзел у такім велічным свяце наўрад ці выпадзе яшчэ ў жыцці.

Сонечным раннем сустракала  сталіца праваслаўных вернікаў з усіх куточкаў Беларусі. Больш за 50 тысяч праваслаўных пад незмаўкальныя спевы царкоўных званоў ішлі Хрэсным ходам з малітвамі і духоўнымі песнапеннямі  ад Пакроўскага храма Мінска да Замчышча, дзе і праходзіла велічная, глыбокая і шчымлівая Божая літургія. На вялікіх экранах манітора адно дзейства ўрачыстасці змяняла другое, а Божае слова Патрыярха Кірыла, Мітрапаліта Філарэта кранала да слёз, яно вучыла мудрасці, чысціні і любові. Шчодрае ліпеньскае сонца падымалася ўсё вышэй і вышэй. Аднак духоўная еднасць, вера людская і ўсёабдымнае пачуццё свята не дазвалялі  нікому без пары пакінуць плошчу. “Са слязамі на вачах я ішла Хрэсным ходам, — прызналася Галіна Чумакова, — з маіх вуснаў гучала малітва. Але ж я пераканаўча магу сцвярджаць: гэта душа мая спявала. Свет і дабрыня  ахоплівалі сэрца, палымяныя словы Патрыярха Кірыла, Мітрапаліта Філарэта, чароўныя малітвы, што ліліся над  святочным Мінскам, мне асабіста, спадзяюся, што і ўсім  вернікам таксама, яшчэ раз даказвалі  адзінства, сілу і  моц праваслаўнай веры”.

У вялікім людскім моры праваслаўных хрысціян наўрад ці можна было знайсці тых, хто далучыўся да гэтай  урачыстасці толькі з цікаўнасці. Людзей клікала ў дарогу і аб’ядноўвала нешта большае. Валянціна Стэльмашок казала: “Вера — вось тая каштоўная рэч, якая  кіруе нашымі  ўчынкамі і  справамі, якая прымушае жыць  з жаданнем наблізіцца да Царства Божага. Вера — толькі яна — праклала мне дарогу да храма, навучыла жыць. Менавіта яна   падарыла мне магчымасць удзельнічаць у светлым, велічным свяце. Скажу шчыра: тое, што пачута і ўбачана сёння, кранула самыя тонкія струны душы, пакінула незабыўныя ўражанні і цвёрдую ўпэўненасць у тым, што духоўнасць мае вялікую сілу. Яна перамагае цяжкасці, стомленасць, недамаганне, яна, як нішто іншае,  ачышчае душу і цела”.

Калі прагучалі апошнія словы святочнай літургіі,  праваслаўны люд яшчэ доўга не разыходзіўся. Вернікі мелі магчымасць  прыкласціся да абразоў, атрымаць Божае благаславенне духавенства, падаць запіскі ў манастыры, храмы Беларусі і папрасіць у малітве аб любові Божай.

Дарога дадому чамусьці падалася надзвычай кароткай. Адчувалася, што ўсе былі ахоплены нейкім святым, радасна-ўрачыстым настроем. Гаварылі мала. Калі гучалі тэлефонныя званкі сямейнікаў ці сваякоў з жаданнем даведацца аб паездцы, большасць стрымана адказвала: “Не перадаць словамі”, “Гэта такая Боская ласка!”.

Фота Галіны ПУПАЧ.

 

З малітвай да Бога

З малітвай да Бога

З малітвай да Бога

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476