Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кожная хвіліна — на ўліку

Гарачая зараз пара ў хлебаробаў СВК “Будча” — у самым разгары жніво. Сёлета ў гэтай гаспадарцы зернявыя і зернебабовыя культуры займаюць плошчу ў 1159 гектараў. Каб хутка і без страт убраць вырашчаны ўраджай, усе, хто заняты на жніве, даражаць кожнай хвілінай сонечнага надвор’я, якое, на радасць, усталявалася ў гэтыя дні. Заўчора ва ўрочышчы з прыгожай, можна сказаць, сімвалічнай назвай Добрая Лука, дзе пасеяна і няблага ўрадзіла азімае жыта на насенне, шчыравала ажно пяць камбайнаў. Плошчу ў 40 гектараў іх экіпажы ўбралі б да гадзін 18-ці. Але з зернесушыльнага комплексу, які, дарэчы, сёлета ўпершыню прымае зерне новага ўраджаю на дапрацоўку, паступіў механізатарам сігнал спыніць работы і адправіцца ў другое месца: аказалася высакаватай вільготнасць зерня. “А да яго  патрабаванні асаблівыя, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Ала Бувака, — бо намалот гэтага жытнёвага кліна пойдзе на насенныя мэты”.

Як не разумець турботы вяскоўцаў? Яны ведаюць выверанае вякамі хлебаробскае правіла: зямля — талерка, што пакладзеш, тое і возьмеш. І стараюцца прытрымлівацца яго, бо з адборнага насення і ўсходы будуць дружнейшымі, і каласы паўнейшымі. Хаця многае залежыць ад руплівасці ды адказнасці тых, хто працуе на зямлі-карміцельцы, і, вядома ж, ад надвор’я.

А яно сёлета падкідвала хлебаробам свае непажаданыя сюрпрызы. Вясной зацягнуліся тэрміны сяўбы, ды і перад жнівом няўстойлівым было надвор’е. Вось і ва ўрочышчы Добрая Лука жытнёвае поле — чыстае, без адзінай зялінкі, адлівае на сонцы залацістым колерам. Каласы і саломка навобмацак сухія, ломкія. Але, як аказалася, усім пяці камбайнам давялося пакінуць яго і адправіцца ў іншае месца. Вядома ж, траціцца каштоўны час, але па-іншаму нельга: выбарачная ўборка — найлепшае выйсце ў такой сітуацыі.

На сённяшні дзень у СВК “Будча” зернявыя і зернебабовыя ўбраны на плошчы ў 364 гектары, намалочана 996 тон зерня. “Стараюцца на жніве літаральна ўсе, хто ў ім задзейнічаны, і тут, у Будчы, і ў Чудзіне”, — з удзячнасцю расказвае пра надзённы клопат гаспадаркі яе старшыня Сяргей Мышкавец і шчыра прызнаецца, што яму цяжка вылучыць каго-небудзь з іх. Усе разумеюць: вырашчаны хлеб трэба ўбраць хутка і без страт. Гэта святы клопат тых, хто шчыруе на зямлі.

Іду па шырокай паласе нізкай чыстай пожні. Побач ляжаць акуратныя валкі саломы, якую адразу ж “упакуюць” у тугія рулоны. Па наваколлі плыве такі знаёмы пах спелага зерня, які шчымліва нагадвае родную вёску, далёкае дзяцінства. Побач якраз спыніўся камбайн, на якім працуюць Анатолій Кандраценя і Ігар Дайлід. Працуюць не першы год. А стараюцца як! Абодва не раз былі пераможцамі на жніве, прымалі ўдзел у абласных “Дажынках” у Маларыце і ў Бярозе. Пакуль зерне тугім струменем плыве ў кузаў машыны, размаўляем з Анатоліем Канстанцінавічам. Засмучана кажа механізатар, што сёлета частка пасеваў вымакла, спадзяецца, што надвор’е паспрыяе хлебаробам, расказвае, што ўсе яго  калегі працуюць з асаблівай адказнасцю. Бачу і сама гэта: пакуль размаўлялі з Анатоліем, Ігар пачаў новы круг на жытнёвым полі. Канстанцінавіч раз-пораз кідае позіркі ў бок камбайна. Разумею: час прыспешвае, і не назаляю пытаннямі. Для размоў будзе іншая пара. А зараз — у добры час!

Марыя ШЧАЎКУН.

Кожная хвіліна — на ўліку

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475