Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Барацьба працягваецца

Барацьба працягваецца

На мінулым тыдні прайшлі чарговыя паядынкі адкрытага чэмпіянату раёна па футболе. У чацвер, 25 ліпеня, на стадыёне СДЮШАР гулялі каманды “Дынама-2013” і “Малькавічы”. Фаварытамі ў гэтым паядынку лічыліся футбалісты з Малькавіч. Яны ўпэўнена і перамаглі з лікам 13:0.

У суботу на стадыёне СДЮШАР павінна была прайсці сустрэча паміж камандамі ДЮСШ СВК “Агарэвічы” і “Люсіна”. Аднак футбалісты з Люсіна не з’явіліся на гульню, таму ім залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.

У нядзелю ў Чудзіне на школьным стадыёне сустракаліся каманды СВК “Будча” і райспажыўтаварыства. Апошняя каманда, якая з’яўляецца адным з фаварытаў першынства, свой папярэдні паядынак нечакана прайграла, таму было цікава, ці змогуць футбалісты райспажыўтаварыства пераадолець супраціўленне сапернікаў з СВК “Будча”. Але на самай справе барацьбы ў гэтай сустрэчы не атрымалася. Ганцаўчане валодалі перавагай на працягу ўсёй гульні і выйгралі з буйным лікам — 7:0.

Да канца першынства засталося згуляць два туры, а таксама некалькі перанесеных матчаў. На перамогу ў чэмпіянаце прэтэндуюць тры каманды: “Будаўнік — ПМК-14”, “Малькавічы” і райспажыўтаварыства. Футбалістам з будаўнічай арганізацыі засталося правесці тры гульні, дзве з якіх — са сваімі непасрэднымі канкурэнтамі. Менавіта ў гэтых паядынках і вырашыцца, хто стане пераможцам.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 529

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475