Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мiкалай Тарасюк стаў уладальнiкам ордэна «За вернасць Бацькаўшчыне»

Мiкалай Тарасюк стаў уладальнiкам ордэна «За вернасць Бацькаўшчыне»

Зорка ў келiху шампанскага

Народны майстар РБ Мiкалай Тарасюк стаў уладальнiкам адзiнага ў сваiм родзе ордэна «За вернасць Бацькаўшчыне»

Дарэмна шукаць такi ордэн у сiстэме ўзнагарод сучаснай Беларусi. Яго там няма. Ён прыдуманы i створаны прыхiльнiкамi творчасцi таленавiтага самародка з хутара Стойлы. Уручэнне незвычайнай грамадскай узнагароды яны прымеркавалi да адкрыцця персанальнай выставы Мiкалая Тарасюка ў Пружанскiм палацыку. Менавiта ёй завяршаўся юбiлейны год Майстра, якi ў маi адзначыў 80-годдзе.

19 снежня, «на Мiколу», з Брэста ў Пружаны выехаў мiнiвэн, цалкам набiты пасажырамi. Машына крыху спазнялася на вернiсаж, але людзi, што сядзелi ў ёй, ведалi: без iх не пачнуць. Бо з iмi ехала сенсацыя гэтага дня. Яна мела выгляд васьмiканцовай бронзавай зоркi, падобнай на калядную. У цэнтры – выява анёла, якi ляцiць над вёскай i трымае ў руках хату Мiкалая Тарасюка i створаны iм на ўласнай сядзiбе музей «Успамiны Бацькаўшчыны». Малюнак абрамляе надпiс «За вернасць Бацькаўшчыне».

На адваротным баку можна пабачыць парадкавы нумар вырабу («адзiнка») i кляймо ювелiра – наша славутага Мiкалая Кузьмiча. Дарэчы, ён быў адным з пасажыраў згаданага мiнiвэна.

У Палацыку тым часам панаваў святочны настрой. «Добры вечар дому! Сталы засцiлайце, гасцей сустракайце!» – песняй вiтаў усiх народны калектыў «Бабiна лета» з Аранчыцкага Дома фальклору.


Мiкалай Тарасюк стаў уладальнiкам ордэна «За вернасць Бацькаўшчыне»

Сам вiноўнiк урачыстасцi ў касцюме-тройцы, пад гальштукам ажыўлена гутарыў з наведвальнiкамi. Недзе там, у непрагляднай цемры i глыбокай цiшынi хутара, засталiся яго сiратлiвая хата i адзiнота. Зараз ён адчувау сябе каралём, якi дае баль. Вось толькi за клопатамi забыў надзець сваю сплеценую з лазы i аздобленую дубовыми лiстамi карону…

Яго «драўляны народ» жыў сваiм спрадвечным клопатам: працаваў, спраўляў вяселлi, ладзiў святы… Дэманстравалася частка калекцыi, якая захоўваецца ў фондах музея-сядзiбы «Пружанскi палацык». Дарэчы, тут знаходзiцца самы буйны збор твораў Тарасюка на Беларусi (90 адзiнак). Забягаючы наперад, скажам, што пасля вечарыны ён пабольшаў, бо майстар падарыў музею шэраг новых кампазiцый. Цiкавым дадаткам да экспазiцыi сталi выкананыя ў традыцыйным для разьбяра ключы работы мiнулагодняга беларуска-шведскага пленэру. А жывапiс i фотаздымкi, размешчаныя па перыметры залы на сценах, сведчылi: мала-памалу тарасюкоўскi хутар у Стойлах ператвараецца ў Мекку для творчых асоб з розных краiн.

Дырэктар музея-сядзiбы «Пружанскi палацык» Юрый Зялевiч i галоўны захавальнiк фондаў Наталля Пракаповiч расказалi прысутным пра творчую бiяграфiю майстра, пра яго плённае супрацоўнiцтва з пружанскiмi музейшчыкамi. Пачуццямi, якiя выклiкае творчасць разьбяра, падзялiлiся паэтка Нiна Дыдышка, народны майстар Марыя Кулецкая, родная дачка Лiдзiя.

Эмацыянальныя прамовы выклiкалi непасрэдную рэакцыю ў Мiкалая Васiльевiча. Ён то прыкладаў да мокрых вачэй хусцiнку, то кiдаўся ў скокi. Але зусiм не чакаў таго, што адбудзецца ў час прамовы Ларысы Быцко, загадчыцы аддзела традыцыйнай культуры абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Спачатку Ларыса Мiкалаеўна нагадала прысутным пра дзень Мiкалая Цудатворца, нябеснага апякуна нашага майстра i ўсiх ягоных цёзак. А потым сказала пра магчымасць цуду i ў нашы днi. Яна адкрыла вечка чырвонай аксамiтнай каробачкi… Мiкалай Васiльевiч разгубiўся i расхваляваўся так, як і дзесяць гадоў назад, на ўручэнні яму прэзiдэнцкай прэмii «За духоўнае адраджэнне».


Мiкалай Тарасюк стаў уладальнiкам ордэна «За вернасць Бацькаўшчыне»

Грамадскi ордэн уручаў Мiкалай Кузьмiч. Уяўляеце, як цiкава: «на Мiколу» адзiн Мiкола атрымлiвае ўзнагароду з рук другога Мiколы.

– Я з задавальненнем рабiў гэты заказ, – прызнаўся Мiкола Кузьмiч.

А яшчэ дадаў, што, як мастацкая натура, не можа адарваць зачараванага пагляду ад твару Мiколы Тарасюка, якога бачыць упершыню.

Ларыса Быцко прадставiла прысутным фундатараў грамадскай узнагароды. Сярод iх – рэзчыкi па дрэве Уладзiмiр Чыквiн, Анатоль Туркоў i Вячаслаў Дароцька, мастацтвазнаўца з Мiнска Вольга Лабачэўская (аўтар кнiгі «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мiкалая Тарасюка»), старшыня Беларускага студэнцкага этнаграфiчнага таварыства Аляксей Глушко. Дарэчы, калi Аляксею было прапанавана грашыма паўдзельнiчаць у гэтай справе, ён адказаў: «Лiчу за гонар!» І слова ў слова гэтак жа сказалi этнографы з Падляшша Дарафей Фiёнiк i Томаш Сулiма. Зразумела, у спiс фундатараў уваходзяць Ларыса Быцко i яе муж Аляксандр.

Калi вiншавалi Мiкалая Тарасюка ўжо больш вузкiм колам, ён паводле старой традыцыi апусціў зорку ў бакал з шампанскiм. Прыгубiў i, сказаўшы: «Малавата градусаў нацягнула!», зноў апусцiў узнагароду на дно келiха. Ён расцалаваў усiх берасцейских майстроў, а Мiколу Кузьмiча – ажно тройчы: «Ты вялiкi, то табе i пацалункаў больш трэба!» Жарты, песнi, успамiны сыпалiся, як з меха. Было вiдаць, што стары майстар па-сапраўднаму шчаслiвы ў гэты момант. I ад гэтага шчаслiвейшымi рабiлiся ўсе вакол.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Бреста

В стране усилят контроль за своевременным прохождением техосмотра

Хотите узнать больше? Госавтоинспекция, Транспортная инспекция и УП «Белтехосмотр» Министерства транспорта и коммуникаций с 21 по 30 ноября проведут республиканскую 328

Площадка на Орловской после строительства «Тонуса» превратилась в зону отчуждения

Хотите узнать больше? В августе в микрорайоне Восток открылся спальный корпус областного центра медицинской реабилитации «Тонус». Казалось бы, от такого события должны 303

Не прошел техосмотр - автомобиль на штрафстоянку?

Хотите узнать больше? Министерство транспорта и коммуникаций Беларуси рассмотрит вопрос ужесточения санкций за непройденный техосмотр по опыту Российской Федерации. 1 816

Польша стала пропускать через Тересполь вдвое меньше искателей убежища, чем раньше

Хотите узнать больше? Тем не менее осевшие в Бресте тысячи чеченцев попытки попасть в Евросоюз не прекращают. Что в такой ситуации могут делать брестчане: терпеть, 148

Александр Лукашенко опять заговорил о средней зарплате в $500

Хотите узнать больше? Президент Беларуси во время рабочей поездки в Могилевскую область поручил в следующем году вернуть среднюю зарплату по стране на уровень $500. С 128

МНС Беларуси озвучило первые итоги действия декрета о тунеядстве

Хотите узнать больше? Согласно декрету президента Беларуси «О предупреждении социального иждивенчества», 15 ноября истек срок уплаты налога на тунеядство. Впрочем, 2 143

«Брестской газете» - 14 лет!

Хотите узнать больше? В пятницу 18 ноября «БГ» отмечает 14-летие. По этому случаю мы решили провести краткий экскурс в историю газеты и полистать некоторые околоюбилейные 92

Карэспандэнтаў «БГ» адзначылі на конкурсе рэгіянальнай прэсы

Хотите узнать больше? Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі падсумавала вынікі конкурса «Найлепшая рэгіянальная газета 2016 года». У конкурсе ўдзельнічалі 12 94