Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уладзімір Арлоў прэзентаваў Брэсту iлюстраваную гісторыю ВКЛ

Уладзімір Арлоў прэзентаваў Брэсту iлюстраваную гісторыю ВКЛ

Уладзімір Арлоў прэзентаваў Брэсту iлюстраваную гісторыю ВКЛ

Дзевяць гадоў таму адзін з аўтараў вядомай кнігі «Краіна Беларусь» Зміцер Герасімовіч скардзіўся: «Вельмі многа апрацаванага матэрыялу, на жаль, не ўвайшло ў выданне. Проста не хапіла месца». Праца мастака не прайшла дарма: у 2012 годзе ён разам з пісьменнікам Уладзімірам Арловым выдалі працяг «Краіны». Ён называецца «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя». Першая прэзентацыя кнігі прайшла ў Мінску 6 жніўня. Як раз у дзень, калі споўнілася 495 гадоў выдання першай друкаванай беларускай кнігі – скарынаўскага «Псалтыра». У мінулую сераду Уладзімір Арлоў прэзентаваў трохкілаграмовы фаліянт у Брэсце, у сценах абласной бібліятэкі імя Горкага.

Арлоў адразу пажартаваў наконт вагі выдання: «Чаму такая цяжкая? Калі ўжо не хопіць 320 старонак тэксту і 2000 ілюстрацый, каб пераканаць каго-небудзь у тым, што наша краіна раней называлася ВКЛ, то можна, замахнуўшыся, і кнігай прыстрашыць! Выглядае вельмі пераканаўча!»

А потым ужо працягнуў гаворку з чытачамі на поўным сур’ёзе: «Кніга з’яўляецца працягам выдання “Краіна Беларусь”, якое ўжо стала бібліяграфічным рарытэтам. Гэта кніга пра самую цікавую і важную эпоху гісторыі – пра эпоху Вялікага Княства Літоўскага. Галоўная ідэя выдання ў тым, што мы, беларусы, гістарычна, культурна, ментальна – еўрапейскі народ. У нас было ўсё тое, што і ў краінах, якія належаць да еўрапейскай цывілізацыі. Яна пра Магдэбургскае права нашых гарадоў, пра эпоху Рэнесансу і эпоху Рэфармацыі, пра статуты ВКЛ. У прыватнасці пра Статут 1588 года, які быў прызнаны сучаснікамі самым дасканалым зводам законаў у тагачаснай Еўропе. Дарэчы, гэты Статут, як выдатны помнік юрыдычнай думкі, на працягу цэлага семестра вывучаюць на спецкурсе студэнты юрыдычнага факультэта Сарбонскага ўніверсітэта… У нашай кнізе ідзе гаворка пра тое, што беларусы, дзякуючы Францыску Скарыну, чацвёртымі ў хрысціянскім свеце атрымалі друкаваную Біблію на сваёй мове. Нас апярэдзілі толькі італьянцы, чэхі і немцы. Адным сказам – мы былі ў ліку перадавых народаў Еўропы ў тыя часы».

 

Уладзімір Арлоў прэзентаваў Брэсту iлюстраваную гісторыю ВКЛ

 

 

Па словах аўтара, галоўная асаблівасць кнігі ў тым, што яе храналагічныя межы не завяршаюцца 1795 годам, «калі спыніўся гістарычны гадзіннік ВКЛ пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай». 16 з 70 раздзелаў прысвечаны пазнейшым падзеям – XIX і XX стагоддзяў. У іх ідзе гаворка пра тое, што ідэя ВКЛ жыла і далей. Яна натхняла новыя пакаленні патрыётаў, якія зноў і зноў рабілі спробы адраджэння дзяржаўнасці. Напрыклад, у 1811 годзе група ліцвінскіх магнатаў на чале з Міхалам Клеафасам Агінскім падала імператару Аляксандру I праект аднаўлення ВКЛ з канстытуцыяй. Годам пазней княства на кароткі тэрмін было адноўлена падчас напалеонаўскай кампаніі.

Ідэю ВКЛ Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч шукаюць і ў ХХ стагоддзі. Напрыклад, прыадкрываюць мала вядомыя шырокаму колу чытачоў старонкі гісторыі: пішуць пра дзяржаву Сярэдняя Літва, што існавала ў 1920-22 гадах, альбо пра 40 дзён 1939 года, на працягу якіх Вільня і Віленшчына належалі Беларускай ССР. І толькі потым у выніку змовы Сталіна і Гітлера гэтыя землі былі перададзены Літве. Прычым кіраўніцтву Беларускай ССР аб гэтым нават і не паведамілі…

«Ідэя ВКЛ працягвае жыць і сёння, – працягвае гаворку Уладзімір Арлоў. – Я, калі першы раз адпраўляўся ў ЗША, то трошкі пахуліганіў і напісаў у эміграцыйнай картцы краінай свайго нараджэння літары V.K.L. Не паверыце – уехаў у Штаты абсалютна спакойна».

Дарэчы, і ў кнізе аўтары імкнуліся адыходзіць ад акадэмічнага стылю. Выкарыстоўванне гістарычных анекдотаў – таму пацвярджэнне. «Гістарычны анекдот – гэта дасціпны аповед пра нейкую падзею, ён часам можа сказаць пра сваю эпоху больш за цэлую манаграфію, – разважае пісьменнік. – Напрыклад: у 1812 годзе пад Віцебскам Напалеон пытаў у беларускай бабулі: «Каму ты, бабуля, жадаеш перамогі ў гэтай вайне – французам ці расейцам?» Мудрая беларуская бабуля кажа: «Хачу, каб вы загналі расейцаў так далёка, каб не вярнуліся ні яны, ні вы».

Прэзентаваў Уладзімір Арлоў і яшчэ дзве свае новыя кнігі – «Пакуль ляціць страла», пабудаваную на пытаннях чытачоў і адказах пісьменніка, і зборнік паэзіі «Свецяцца вокны, ды нікога за імі». Асаблівая прыкмета паэтычнага выдання ў тым, что кніга выйшла ў двух версіях беларускага алфавіта: кірыліцаю і лацініцаю. «Гэта каб не забываліся беларусы сваёй лацінкі, якая налічвае шмат стагоддзяў, – разважае пісьменнік. – Тая ж «Хроніка Быхаўца» была цалкам пісаная лацінкай. Гэтымі літарамі ў свой час пісалі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч. Кастусь Каліноўскі друкаваў лацінскім пісьмом беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда».

«Адкуль такая літаратурная плённасць у 2012-м?» – пытаюся ў аўтара. «Можа, ад таго, што сёлетні год абвешчаны Годам кнігі?» – усміхаецца аўтар і пачынае сваю традыцыйна працяглую аўтограф-сесію.

Азнаёміцца з новымі кнігамі Уладзіміра Арлова можна ў бібліятэцы імя М. Горкага. А «Вялікае Княства Літоўскае» усе жадаючыя могуць набыць і ў берасцейскіх кніжных крамах.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Бреста

В стране усилят контроль за своевременным прохождением техосмотра

Хотите узнать больше? Госавтоинспекция, Транспортная инспекция и УП «Белтехосмотр» Министерства транспорта и коммуникаций с 21 по 30 ноября проведут республиканскую 317

Площадка на Орловской после строительства «Тонуса» превратилась в зону отчуждения

Хотите узнать больше? В августе в микрорайоне Восток открылся спальный корпус областного центра медицинской реабилитации «Тонус». Казалось бы, от такого события должны 296

Не прошел техосмотр - автомобиль на штрафстоянку?

Хотите узнать больше? Министерство транспорта и коммуникаций Беларуси рассмотрит вопрос ужесточения санкций за непройденный техосмотр по опыту Российской Федерации. 1 775

Польша стала пропускать через Тересполь вдвое меньше искателей убежища, чем раньше

Хотите узнать больше? Тем не менее осевшие в Бресте тысячи чеченцев попытки попасть в Евросоюз не прекращают. Что в такой ситуации могут делать брестчане: терпеть, 138

Александр Лукашенко опять заговорил о средней зарплате в $500

Хотите узнать больше? Президент Беларуси во время рабочей поездки в Могилевскую область поручил в следующем году вернуть среднюю зарплату по стране на уровень $500. С 123

МНС Беларуси озвучило первые итоги действия декрета о тунеядстве

Хотите узнать больше? Согласно декрету президента Беларуси «О предупреждении социального иждивенчества», 15 ноября истек срок уплаты налога на тунеядство. Впрочем, 2 087

«Брестской газете» - 14 лет!

Хотите узнать больше? В пятницу 18 ноября «БГ» отмечает 14-летие. По этому случаю мы решили провести краткий экскурс в историю газеты и полистать некоторые околоюбилейные 87

Карэспандэнтаў «БГ» адзначылі на конкурсе рэгіянальнай прэсы

Хотите узнать больше? Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі падсумавала вынікі конкурса «Найлепшая рэгіянальная газета 2016 года». У конкурсе ўдзельнічалі 12 90