Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лёс аднаго з кварталаў Кіеўкі. Адкрываем закрытае пытанне

Лёс аднаго з кварталаў Кіеўкі. Адкрываем закрытае пытанне

Брэсцкі гарвыканкам у жніўні аб’яўляў пра абмеркаванне праекта рэканструкцыі квартала, абмежаванага вуліцамі Піваварнай, Валадарскага і 1-м Мінскім завулкам. Хоць афіцыйныя тэрміны абмеркавання даўно выйшлі, мы вырашылі вярнуцца да гэтага пытання.
Для тых, хто дрэнна разбіраецца ў геаграфіі горада, нагадаем, што гэты квартал знаходзіцца адразу за чыгункай, калі перасякаць яе па вуліцы Пушкінскай з боку бульвара Касманаўтаў. Усе тры вуліцы – Піваварная, Валадарскага і 1-ы Мінскі ідуць паралельна чыгуначнаму палатну. Дадатковымі меткамі гэтага квартала з’яўляецца інтэрнат №4 БрДУ імя Пушкіна і, безумоўна, знакамітая калонія Варбурга.

Нягледзячы на наяўнасць гісторыка-культурнай каштоўнасці квартала, праект асабліва грамадства не зацікавіў. Абмеркаванне звялося да апублікавання на сайце газеты “Брэсцкі веснік” плана і закліку пісаць на адрас газеты (!) свае прапановы. Не было ніякіх прэс-канферэнцый, сустрэч з распрацоўшчыкамі, дэбатаў. Стваралася ўражанне, быццам упершыню ў навейшай гісторыі горада супольнасць сышлася ў адзіным меркаванні.

 

Не вельмі даючы ў гэта веры, мы вырашылі апытаць, што думаюць пра праект сучасныя жыхары квартала, а таксама звярнуліся да эксперта ў горадабудаўнічых пытаннях Ірыны Лаўроўскай.

 

Лёс аднаго з кварталаў Кіеўкі. Адкрываем закрытае пытанне

 

Голас народа

 

Далёка не ўсе, хто сустрэўся нам у квартале, былі знаёмыя з праектам. Аднак ні для каго не было сакрэтам, што не за гарамі татальны знос аднапавярховых дамоў, якімі забудаваны квартал.

 

 А што я нейкая ўпаўнаважаная асоба, каб са мной абмяркоўвалі праект? здзіўляецца месціч з вуліцы Піваварнай. Чуў, што збіраюцца зносіць, але ніхто пакуль не прыходзіў. Некаторыя яшчэ і будавацца тут ухітраюцца. Увогуле, як будзе, так будзе. На вуліцу ж не выкінуць, кудысьці паселяць.

 

Другая міначка, на гэты раз з вуліцы Валадарскага, наадварот, шкадуе, што іх змены не закрануць.

 

 Вельмі шкада, што нас пакуль не зносяць. Мы жывем на тым баку Валадарскага, які пад праект не падпадае. Гэта дзяржаўныя дамы, 1934 года пабудовы, не ведаю, чаму іх не зносяць. Цэнтр горада – даўно пара прывесці яго ў парадак. Я, канешне, разумею тых, хто сам будаваўся. Напэўна ім не захочацца пераязджаць на ўскраіны. А мы б з задавальненнем.

 

Жанчына пераказвае чуткі, што тым, хто зноў хоча будаваць прыватны дом, прапаноўваюць участак ажно пад Жабінкай.

 

А вось наступны рэспандэнт не гарыць жаданнем пакідаць наседжанае месца. Ён пенсіянер, з жонкай яны з’ехалі сюды з паверхаў шматкватэрнага дома, шмат сіл і грошай уклаўшы ў рэстаўрацыю старэнькай хаты бацькоў.

 

 Я не веру, што тут у хуткім часе пачнуць нешта будаваць. Але калі так будзе, то я, канешне, супраць. Будаваць новы дом у мяне няма ўжо сіл.

 

 Голас эксперта

 

Доктар архітэктуры і ўрбаністыкі Ірына Лаўроўская доўга і пільна вывучала праект забудовы перад тым, як прызначыць сустрэчу. Затое на момант гутаркі архітэктар магла разабраць задуму праектантаў па дробачках.

 

 Ірына Барысаўна, найперш цікава Ваша ацэнка працэдуры абмеркавання, якое мела месца ў дадзеным выпадку.

 

Гэта было не абмеркаванне, а інфармаванне.  Працэдура абмеркавання прапісана законам. Яно павінна пачынацца на стадыі ПЛАНАВАННЯ ПРАЕКТА ДЭТАЛЕВАЙ ПЛАНІРОЎКІ раёна. Кіеўка такога плана не мае, а павінна мець. Бо раён сваеасаблівы, цікавы і складаны адначасова. Чаму не мае – пытанне да  старшыні гарвыканкама Палашэнкава і галоўнага архітэктара горада  Ляшука.  Мы плацім падаткі,  утрымліваем вялізную армію чыноўнікаў, і яны абавязаны адказаць нам: што, дзеля чаго, калі і, канешне, за колькі яны збіраюцца зрабіць тое ці іншае. Мы ім скажам: так ці не. І нас яны абавязаныя не толькі выслухаць, а пачуць і пакласці нашыя чаканні ў аснову наступнага варыянта. Такім павінна быць абмеркаванне.

 

 Як Вы ацэньваеце праект рэканструкцыі квартала Піваварная – 1-ы Мінскі – Валадарскага?

 

На мой погляд, задума гарадскіх уладаў скіравана на тое, каб, знішчыўшы своеасаблівы гарадскі ансамбль,выгадна прадаць гарадскую маёмасць у прыватныя рукі, г.зн. перадаць у распараджэнне цьмянаму “інвестару” тэрыторыю з добра падрыхтаванай інфраструктураю, падведзенымі камунікацыямі, цяплом, святлом, каналізацыяй, якія нямала каштавалі для нас і нашых папярэднікаў.

 

Само праектнае рашэнне вытрымана ў патрабаваннях ТКП, але толькі ў асобна ўзятым мікрараёне. У стасунках да праблемных пытанняў горада, повязей і ўзаемадзеяння розных элементаў  не.

 

Тычыцца гэта ў першую чаргу  развіцця гарадской камунікацыйнай сеткі, альтэрнатыўных магчымасцяў і новых транспартных тэхналогій. Ніхто не палічыў, як прадстаўленае  праектнае рашэнне адаб’ецца на якасці жыцця ў будучым. Калі казаць наўпрост яно можа назаўжды закрэсліць цэлы шэраг эканомных ідэй, пакладзеных у канцэпцыю генеральнага плана горада. Але галоўнае – яно супярэчыць падставовай мэце горадабудаўніцтва, скіраванай на павышэнне якасці жыцця ЧАЛАВЕКА.

 

Глядзім далей. Згодна з генеральным планам горада (2011), на гэтай тэрыторыі прадугледжвалася частковая рэканструкцыя жыллёвай і гандлёвай функцыі. Аднак частковая рэканструкцыя жыллёвай функцыі перарадзілася ў шматпавярховыя жылыя гмахі.

 

Праігнараваны таксама прапановы  навукова- метадычнай Рады Міністэрства культуры пра захаванне адметнага ў горадзе раёна з адаптацыяй яго для мэтаў музейна-рэкрэацыйных. Насуперак гэтаму пралабіраваны дазвол на прывязку да гэтай тэрыторыі супермаркета на 1200 м гандлёвай плошчы. І толькі пасля гэтага, калі не дзеля гэтага, створаны праект квартала.

 

Асаблівую ўвагу звяртаю, што на пляцы памерамі каля  770650 м, апроч высотных дамоў і інтэрнатаў з паркоўкамі, размешчаны трохпавярховы гараж на 100 машына-месцаў і тупіковай паркоўкай пры супермаркеце на 249 месцаў.

 

 Гэта зашмат для такога раёна?

 

 Машын многа не бывае. Але звярніце ўвагу, што новы квартал з вялікім гаражом ды паркоўкамі размешчаны ў самым вузкім месцы транспартнай камунікацыі Брэста там, дзе сёння і без гэтага штодня ўтвараюцца коркі,– на сутыку старажытных камунікацыйных шляхоў і тых дарог, што плануецца узвесці менш чым праз 10 гадоў.

 

Можна было б абаперціся на планы пабудовы да 2021 года двух значных транспартных развязак, прадугледжаных праектам карэкціроўкі генеральнага плана горада. Абедзве развязкі лагічна плануюцца па лініі вуліцы Папаніна адна на скрыжаванні з вуліцай  Гогаля, а другая менавіта на рагу з вуліцамі Скрыпнікава і Піваварная. Але праект квартала фактычна гэта замоўчвае. Пабудова ў гэтым месцы жылога квартала канчаткова зруйнуе рэшткі марфагенезу, яшчэ нядаўна прыязнага да чалавека горада Брэста.

 

 Гэта значыць, трэба выбіраць: ці развязка, ці жылыя дамы. Сумясціць гэта складана?

 

 Сумясціць можна ўсё, але навошта, высяляючы адсюль сем’і, пасяляць зноў ужо значна больш людзей і свядома планаваць ім пагаршэнне якасці жыцця ў бліжэйшай будучыні? Плануючы на месцы індывідуальнага жылля шматпавярховыя даходныя дамы, трэба папярэдзіць шчаслівых навасёлаў, што іхняя кватэра – не інвестыцыя у будучыню, а затратны капкан з гарантаванай стратай нерваў і здароўя. Дакладна так, як ў квартале Маякоўскага-Савецкая-Гогаля-Камсамольская. Патэнцыйным пакупнікам кватэр у гэтым квартале трэба  быць гатовымі да таго, што прыйдзецца  змагацца з шумам, дыхаць забруджаным  паветрам, стаяць у корках, каб толькі выехаць з падворка і г.д. Да таго ж і “інвестару” прыдзецца не салодка.  Горша

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Бреста

В стране усилят контроль за своевременным прохождением техосмотра

Хотите узнать больше? Госавтоинспекция, Транспортная инспекция и УП «Белтехосмотр» Министерства транспорта и коммуникаций с 21 по 30 ноября проведут республиканскую 318

Площадка на Орловской после строительства «Тонуса» превратилась в зону отчуждения

Хотите узнать больше? В августе в микрорайоне Восток открылся спальный корпус областного центра медицинской реабилитации «Тонус». Казалось бы, от такого события должны 298

Не прошел техосмотр - автомобиль на штрафстоянку?

Хотите узнать больше? Министерство транспорта и коммуникаций Беларуси рассмотрит вопрос ужесточения санкций за непройденный техосмотр по опыту Российской Федерации. 1 784

Польша стала пропускать через Тересполь вдвое меньше искателей убежища, чем раньше

Хотите узнать больше? Тем не менее осевшие в Бресте тысячи чеченцев попытки попасть в Евросоюз не прекращают. Что в такой ситуации могут делать брестчане: терпеть, 138

Александр Лукашенко опять заговорил о средней зарплате в $500

Хотите узнать больше? Президент Беларуси во время рабочей поездки в Могилевскую область поручил в следующем году вернуть среднюю зарплату по стране на уровень $500. С 123

МНС Беларуси озвучило первые итоги действия декрета о тунеядстве

Хотите узнать больше? Согласно декрету президента Беларуси «О предупреждении социального иждивенчества», 15 ноября истек срок уплаты налога на тунеядство. Впрочем, 2 099

«Брестской газете» - 14 лет!

Хотите узнать больше? В пятницу 18 ноября «БГ» отмечает 14-летие. По этому случаю мы решили провести краткий экскурс в историю газеты и полистать некоторые околоюбилейные 89

Карэспандэнтаў «БГ» адзначылі на конкурсе рэгіянальнай прэсы

Хотите узнать больше? Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі падсумавала вынікі конкурса «Найлепшая рэгіянальная газета 2016 года». У конкурсе ўдзельнічалі 12 91