Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Алесь Разанаў: «У мове прысутнічае нешта, зразумелае без вымаўлення»

Алесь Разанаў: «У мове прысутнічае нешта, зразумелае без вымаўлення»

У рамках Тыдня нямецкай мовы і культуры 15 - 16 кастрычніка ў Брэсце адбылася аўтарская прэзентацыя кнігі Алеся Разанава «Месяц думае, сонца разважае». Знаёмства з літаратурнай навінкай прайшло на беларускай і нямецкай мовах.

Алесь Разанаў у літаратуры - фігура значная. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў беларускага хайку. Яго безумоўна можна назваць выдатным майстрам паэтычнага слова, які распрацаваў беларускі верлібр, а таксама ўзбагаціў паэзію такімі ўнікальнымі жанрамі, як версэты, пункціры, вершаказы. У апошняе дзесяцігоддзе паэт звярнуўся да напісання твораў на нямецкай мове.

Кніга «Месяц думае, сонца разважае» цалкам напісана па-нямецку. Аснову яе складаюць так званыя wortdichte - жанр, распрацаваны самім аўтарам і падобны да беларускіх вершаказаў (паэтычных па змесце і празаічных па форме твораў). Галоўную ролю ў іх іграе гукапіс, праз які аўтар спрабуе адлюстраваць тую ці іншую з’яву. Пераносячы вершаказы на немяцкамоўную глебу, Разанаў стварае асаблівыя тэксты, якія сугучны, але ў той жа час істотна адрозніваюцца ад беларускіх твораў.

Як прызнаўся Алесь Сцяпанавіч, нямецкай мовай ён валодае не дасканальна, таму пошук неабходных слоў уяўляў сабой асобны працэс. «Калі нямецкія людзі гавораць па-нямецку, для іх мова як плынь, як сродак выказаць сваю думку, сваё разуменне, як матэрыял, з якога будуецца выказванне. Для меня было інакш. Я спатыкаўся на нямецкія словы і загаворваў з імі, як з жывымі істотамі. Тыя словы, што адгукаліся, служылі асновай для wortdichte. Яны хацелі гаварыць далей, і я ім дапамагаў выказацца, намаляваць сваю біяграфію, слухаў іх унутраную споведзь. Для мяне слова аказалася закончаным творам, трэба было толькі яго раскрыць».

Зборнік «Месяц думае, сонца разважае» пакуль не загучаў на іншых мовах, таму значная частка прэзентацыі была прысвечана спробам вучняў сярэдніх школ зрабіць свае пераклады. Былі прадстаўлены і аўтарскія варыянты. А тыя слухачы, што наогул не валодалі нямецкай мовай і не мелі магчымасці ацаніць прыгажосць wortdichte, у суботу пазнаёміліся з падобнымі да іх вершаванымі формамі з раней выдадзеных беларускамоўных кніг «Дождж: возера ў акупунктуры», «Пчала пачала паломнічаць», «І потым нанава пачаць».

Таксама пад час сустрэчы выказвалася шмат думак аб самой творчасці і сэнсе слова, праз якое дасягаецца разуменне вышэйшых матэрый. Ці прынцыпова на якой мове напісаны твор? Ці могуць людзі, што не валодаюць агульнай мовай, зразумець адзін аднаго?

На думку Алеся Сцяпанавіча, душа мовы невымоўная. «Калі мы будзем паглыбляцца ў гісторыю далей і далей, то прыйдзем да самага пачатку, да мяжы мовы, да мяжы слоў, у невымоўнае, боскае. Яно заўсёды прысутнічае ў мове і над моваю. Некалькі разоў у Нямеччыне, калі я чытаў свае версэты, да мне падыходзілі людзі і казалі: «Мы не валодаем беларускай мовай, але нам здаецца, што мы разумеем тое, што зараз гучыць». У самой мове - асабліва паэтычнай, таму што яна збліжана з першапачаткам, - прысутнічае нешта, зразумелае без вымаўлення».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Бреста

В стране усилят контроль за своевременным прохождением техосмотра

Хотите узнать больше? Госавтоинспекция, Транспортная инспекция и УП «Белтехосмотр» Министерства транспорта и коммуникаций с 21 по 30 ноября проведут республиканскую 327

Площадка на Орловской после строительства «Тонуса» превратилась в зону отчуждения

Хотите узнать больше? В августе в микрорайоне Восток открылся спальный корпус областного центра медицинской реабилитации «Тонус». Казалось бы, от такого события должны 301

Не прошел техосмотр - автомобиль на штрафстоянку?

Хотите узнать больше? Министерство транспорта и коммуникаций Беларуси рассмотрит вопрос ужесточения санкций за непройденный техосмотр по опыту Российской Федерации. 1 812

Польша стала пропускать через Тересполь вдвое меньше искателей убежища, чем раньше

Хотите узнать больше? Тем не менее осевшие в Бресте тысячи чеченцев попытки попасть в Евросоюз не прекращают. Что в такой ситуации могут делать брестчане: терпеть, 147

Александр Лукашенко опять заговорил о средней зарплате в $500

Хотите узнать больше? Президент Беларуси во время рабочей поездки в Могилевскую область поручил в следующем году вернуть среднюю зарплату по стране на уровень $500. С 128

МНС Беларуси озвучило первые итоги действия декрета о тунеядстве

Хотите узнать больше? Согласно декрету президента Беларуси «О предупреждении социального иждивенчества», 15 ноября истек срок уплаты налога на тунеядство. Впрочем, 2 124

«Брестской газете» - 14 лет!

Хотите узнать больше? В пятницу 18 ноября «БГ» отмечает 14-летие. По этому случаю мы решили провести краткий экскурс в историю газеты и полистать некоторые околоюбилейные 91

Карэспандэнтаў «БГ» адзначылі на конкурсе рэгіянальнай прэсы

Хотите узнать больше? Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі падсумавала вынікі конкурса «Найлепшая рэгіянальная газета 2016 года». У конкурсе ўдзельнічалі 12 94