Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Берасцейка» - гучыць пяшчотна і ласкава

Берасцейка» - гучыць пяшчотна і ласкава

«Берасцейка» - гучыць пяшчотна і ласкава. Менавіта так, як аб прыгожай жанчыне, хочацца казаць пра народны калектыў з беларускага горада Брэста, які з’яўляецца культурнай сталіцай Беларусі 2015. 

Культурная праграма гэтага ансамбля стала ўпрыгожваннем афіцыйнага візіта дэлегацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста пад кіраўніцтвам Вадзіма Васільевіча Краўчука ў Славацкую Рэспубліку.

Візіт адбыўся з 21 па 23 жніўня 2015 года, а падставай для яго сталі партнёрскія адносіны гарадоў-пабрацімаў Брэста і Вранава над Топляй. Па запрашэнню мэра Яна Рагана берасцейцы ўдзельнічалі ў святкаванні Дня горада. Таксама адбыліся дзелавыя сустрэчы з дэлегацыямі з Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі.

Народны ансамбль песні і танца «Берасцейка» варта прадставіў нашу краіну ў межах шырокай праграмы святкавання.

Выступ беларускага калектыва падкрэсліў, што мастацтва аб’ядноўвае народы ўсяго свету. Аб гэтым вельмі яскрава сведчыць гасцінны прыём жыхарамі славацкага горада Вранава над Топляй берасцейскага ансамбля песні і пляскі «Берасцейка».

Вельмі прыгожыя касцюмы, мізансцэны, якія пастаянна мяняліся, рэпертуар ансамбля - народныя беларускія, украінскія, рускія песні і пляскі, а таксама сучасныя лірычныя песні выклікалі захапленне і зачараванне.

Як распавядалі ўдзельніцы брэсцкай дэлегацыі Яўгенія Дамброўская і Васіль Карнелюк, славацкі горад-пабрацім Вранаў над Топляй святкаваў дзень горада. Выступ нашага калектыву прыйшоўся па душы. Гледачы віталі выступ «Берасцейкі» стоячы, пад буру апладысментаў, хоць там гэта не прынята. А словы нашых песень былі чутныя паўсюль, асабліва гэтыя: «Палюбіць Беларусь проста – трэба толькі прыехаць сюды».

Народны ансамбль песні і танца «Берасцейка» - гэта калектыў, у якім жыве натхненне, творчасць, любоў да роднай Беларусі і проста чалавечая дабрыня. Усё гэта багацце перадаецца ў дар бязвыплатна ў выступах, радуючы людзей усяго свету. Выступы гэтага выдатнага калектыву - цудоўнае спалучэнне аркестра, хора і танцавальнай групы, якое ўяўляе незабыўны трыумф музыкі, песні і танца, у якіх, як у гладзі беларускіх азёр, адлюстроўваецца быт і культура роднай Беларусі і народаў былога СССР.

Створаны ў часы Савецкага Саюза - у 1968 годзе - работнікамі Брэсцкага электрамеханічнага завода, ансамбль у 1971 годзе атрымаў званне «Народны самадзейны калектыў». Такое ганаровае званне падкрэсліла прызнанне прафесіяналізма, творчага патэнцыялу, незвычайнасць народна-песеннага і танцавальнага рэпертуара. Самае галоўнае, што ўдзельнікі ансамбля і яго кіраўнікі змаглі захаваць векавыя традыцыі беларускага мастацтва ў гэты нялёгкі перыяд гісторыі нашай Беларусі.

Ансамбль песні і танца «Берасцейка» - гэта яскравы прыклад вельмі працяглай, прызнанай творчай і прафесійнай дзейнасці. Удзел у культурнай праграме маскоўскай Алімпіяды стаў для ансамбля заслужанай ацэнкай працы ўсяго калектыву. Тысячы прыхільнікаў народнай творчасці цёпла сустрэлі «Берасцейку» на Ўсесаюзным фестывалі народнай творчасці ў Крамлёўскім палацы з’ездаў. Калектыў з поспехам выступаў на лепшых сцэнах Адэсы, Рыгі, Каунаса, Батумі, Казані і іншых вялікіх і малых гарадоў. Творчыя кантакты і сяброўскія сувязі з’явіліся ў ансамбля дзякуючы выступам у Польшчы, Югаславіі, Бельгіі, Германіі, Балгарыі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі і іншых краін:

1990 г. - ансамбль стаў лаўрэатам міжнароднага фестываля ў бельгійскім горадзе Намюр.

1992 г. - фантастычны поспех на Міжнародным фестывалі фальклору ў Дзіжоне (Францыя). «Берасцейка» адзначана адразу двума прызамі: прызам журы «Радасць жыцця» і Гран-пры глядацкіх сімпатый.

1993 г. - калектыў атрымаў ганаровае званне лаўрэата і прыз «Прыгожыя і моцныя галасы» (Рэймз, Францыя).

1994-1995 гг. - удзел у дабрачыннай акцыі фонда дапамогі дзецям Чарнобыля (Германія).

1996 г. - у «Берасцейкі» з’явілася шмат удзячных прыхільнікаў на Атлантычным узбярэжжы Францыі ў час правядзення фестывалю Jeux Santons.

2000 г. - велізарны поспех на C.I.O.F.F. фестывалях у Грэцыі.

2002 г. - у Іспаніі «Берасцейка» была прызнана лепшым калектывам на фестывалях у Барселоне і Валенсііі.

2003 г. - паспяховыя выступы на фестывалях C.I.O.F.F. у Германіі.

2006 - 2008 гг. - удзел у дабрачыннай акцыі Фонда дапамогі дзецям Чарнобыля (Германія).

28 мая - 4 чэрвеня 2008 г. - удзел у дабрачыннай місіі ў Германіі.

26 чэрвеня 2008 г. - удзел у адкрыцці сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства.

28 чэрвеня 2008 г. - удзел у свяце мікрараёна Кавалёва ў Брэсце.

3 ліпеня 2008 г. - удзел у канцэрце, прысвечаным Дню незалежнасці Беларусі.

5 чэрвеня 2009 года - юбілейны канцэрт, прысвечаны 40-годдзю ансамбля «Берасцейка».

Гэты спіс выступаў і тытулаў можна прадоўжыць. Але ў дадзеным артыкуле аўтары не ставяць перад сабой такой мэты, а хочуць толькі паказаць геаграфію ўдзелу гэтага слыннага ансамбля пад кіраўніцтвам балетмайстра Леаніда Фейгіна, кіраўніка аркестра Уладзіміра Савацеява, кіраўніка харавой групы Валерыя Баркова.

Зараз калектыў перажывае няпросты для творчасці час. Асноўная база - Брэсцкі электрамеханічны завод мае вялікія эканамічныя праблемы. Узнікла пытанне аб утрыманні і фінансаванні калектыва «Берасцейкі» - скарочаны стаўкі кіраўнікоў.

Вельмі хочацца спадзявацца, што кіраўніцтва горада зацікавіцца гэтай праблемай і дапаможа калектыву, і маючы адбыцца юбілей «Берасцейка» адзначыць варта. Так, па традыцыі, пажадаем ансамблю поспехаў, цёплых прыёмаў гледачоў і поспехаў.

Берасцейка» - гучыць пяшчотна і ласкава

Берасцейка» - гучыць пяшчотна і ласкава

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Бреста

В стране усилят контроль за своевременным прохождением техосмотра

Хотите узнать больше? Госавтоинспекция, Транспортная инспекция и УП «Белтехосмотр» Министерства транспорта и коммуникаций с 21 по 30 ноября проведут республиканскую 325

Площадка на Орловской после строительства «Тонуса» превратилась в зону отчуждения

Хотите узнать больше? В августе в микрорайоне Восток открылся спальный корпус областного центра медицинской реабилитации «Тонус». Казалось бы, от такого события должны 299

Не прошел техосмотр - автомобиль на штрафстоянку?

Хотите узнать больше? Министерство транспорта и коммуникаций Беларуси рассмотрит вопрос ужесточения санкций за непройденный техосмотр по опыту Российской Федерации. 1 798

Польша стала пропускать через Тересполь вдвое меньше искателей убежища, чем раньше

Хотите узнать больше? Тем не менее осевшие в Бресте тысячи чеченцев попытки попасть в Евросоюз не прекращают. Что в такой ситуации могут делать брестчане: терпеть, 143

Александр Лукашенко опять заговорил о средней зарплате в $500

Хотите узнать больше? Президент Беларуси во время рабочей поездки в Могилевскую область поручил в следующем году вернуть среднюю зарплату по стране на уровень $500. С 125

МНС Беларуси озвучило первые итоги действия декрета о тунеядстве

Хотите узнать больше? Согласно декрету президента Беларуси «О предупреждении социального иждивенчества», 15 ноября истек срок уплаты налога на тунеядство. Впрочем, 2 104

«Брестской газете» - 14 лет!

Хотите узнать больше? В пятницу 18 ноября «БГ» отмечает 14-летие. По этому случаю мы решили провести краткий экскурс в историю газеты и полистать некоторые околоюбилейные 89

Карэспандэнтаў «БГ» адзначылі на конкурсе рэгіянальнай прэсы

Хотите узнать больше? Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі падсумавала вынікі конкурса «Найлепшая рэгіянальная газета 2016 года». У конкурсе ўдзельнічалі 12 93