Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як назваць новы мост і вуліцу ў Берасці?

Як назваць новы мост і вуліцу ў Берасці?

У кастрычніку 2013 года ў Брэсцкі гарвыканкам паступіла прапанова ад Брэсцкай мытні назваць вуліцу, якая праходзіць у «раёне Варшаўскай шашы, у непасрэднай блізкасці ад таможанага пераходу «Варшаўскі мост» - «Таможенной». Гарвыканкам падтрымаў прапанову і ўзгадніў назву вуліцы на беларускай мове - «Таможная», на рускай - «Таможенная». Адначасова гарвыканкам прапанаваў гараджанам «абмеркаваць» прынятае ім рашэнне, пасля чаго прадставіць прапанову на разгляд гарадскога Савета. 

Памкненні ўшанаваць гісторыю Брэсцкай мытні слушныя. Аднак, па-першае, паводле арт. 17 Закона «Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў», «у Рэспубліцы Беларусь найменні геаграфічным аб'ектам прысвойваюцца на беларускай мове, з якога спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову». Па-беларуску адпаведны дзяржаўны орган афіцыйна называецца мытня, што замацавана ў адпаведных дзяржаўных актах. Па-другое, назва «Таможная», нават калі яна будзе правільна перакладзеная на беларускую мову (Мытная) і адпаведна закону транслітараваная на рускую (таксама Мытная), не адпавядае ані кірунку вуліцы, ані гістарычнай сітуацыі.

Новая вуліца з’яўляецца фрагментам паўночна-паўднёвай камунікацыі «Заходні абыход», што злучае адміністрацыйны цэнтр горада (былы Кобрынскі фарштат) з Ковельскай шашой. Знаходзіцца вуліца на левым беразе Мухаўца ў створы вуліцы Зубачова (ранейшая назва вуліцы Новакаштанавая) і размяжоўвае тэрыторыі даўняга гарадскога прадмесця Замухавечча з раёнамі сучаснага даходнага жылля (Паўднёва-заходнія мікрараёны №№2, 5). Новы мост пачынае вуліцу, якая цягнецца да вул. Паркавай, больш вядомай як Варшаўская шаша.

Адметнасцю новых аб’ектаў камунікацыйнай сеткі Берасця з’яўляецца іх размяшчэнне на мяжы гістарычнага цэнтра - крэпасці з адміністрацыйным цэнтрам - даўнім Кобрынскім фарштатам, якія паходзяць з розных гістарычных эпох. У сувязі з гэтым іхнія назвы павінны стаць своеасаблівым навігатарам не толькі ў прасторы, але і ў часе. Відавочна, што неадпаведнае імя назаўжды сцярэ з мігатлівай памяці найбольш адметныя тапанімічныя асаблівасці гэтай тэрыторыі, а ўдалая назва ўзбудзіць цікавасць, дазволіць узбагаціць веды пра гісторыю горада і краіны, прыцягне ўвагу гараджан і турыстаў да гістарычных падзей і аб’ектаў, не заўважаных дагэтуль.

Добрай традыцыяй у берасцейскім гарадскім іменаслове было захаванне назваў мясцовасцей, тэрыторый, аб’ектаў, падпарадкаваных гораду, «уцягнутых» у яго межы. Ва ўрбананіміі Берасця ў ХІХ стагоддзі замацаваліся назвы вуліц Мядовай (Карла Маркса), Трышынскай, назвы раёнаў - Шпановічы (Набярэжная Скарыны), Казловічы, Гершонавічы (Гершоны), Кавалёўка, Адамкова, Рэчыца і г. д. З таго ж шэрагу адлюстраванне ў назвах асаблівасцей прасторы, яе рэльефных характарыстык (напрыклад, Блонь, Лысая Гара, Гора Любушча), характару камунікацыйнай сувязі (Тракт, Гасцінец, Алея, Вуліца, Шаша, Бульвар, Набярэжная, Пераход і г. д.). Па сваёй сутнасці заходні абыход ёсць частка даўняй паўднёва-заходняй транспартнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Ён адпавядае старадаўняму паняццю гасцінец. Прыглядзімся да гэтай сітуацыі ўважліва, перабярэм магчымыя варыянты наймення новых аб'ектаў.


Новы мост (адкрыты ў 2013 годзе) перакінуты праз трасу Дняпроўска-Бугскага (ці Мухавецкага) канала, які быў адкрыты для навігацыі ў верасні 1784 года (у 2014 г. падзеі спаўняецца 230 гадоў) асабіста апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім (1732 - 1798). Гэты канал надаў Мухаўцу стратэгічнае значэнне. А кірунак камунікацыі, акрэсленай на генеральным плане Брэста 2011 года як заходні абыход, адпавядае кірунку, які вядзе ў бок Воўчына - мясцовасці, дзе нарадзіўся і спачыў апошні кароль Рэчы Паспалітай. Там неўзабаве заканчваецца рэстаўрацыя ўнікальнага Траецкага касцёла, знішчанага савецкай уладай і нашым маўчаннем. Мост і вуліца, названыя ў гонар Станіслава Аўгуста Панятоўскага, маглі б стаць не толькі аб’ектамі турыстычнай стратэгіі Брэсцкай вобласці, а нечым большым - знакам падзякі выдатным продкам, якія спрычыніліся да гаспадарчага ўпарадкавання роднага краю.
Тэрыторыя, праз якую пракладзены адрэзак заходняга абыходу, вядомая з даўніх часоў як урочышча Ракітава, з надзвычай багатай флорай і фаўнай, крынічным возерам Соя. Гэта амаль апошнія тапонімы Берасця, якія захаваліся нязменнымі з часоў Сярэднявечча. Урочышча Ракітава з Сояй - частка даволі прасторных гарадскіх тэрыторый, у тым ліку валок, нададзеных гораду падчас Магдэбурскага права.
Гэтыя землі апісаныя падстарастамі берасцейскімі, каралеўскімі рэвізорамі Іванам і Дзмітрам Сапегамі (†1576) у палове XVI стагоддзя. «Апісанне стараства Берасцейскага», якое здзейснілі яны паміж 1565 і 1566 гг., сёння з’яўляецца ўнікальнай крыніцай ведаў у тапаніміцы, урбаністыцы, горадазнаўстве. Няма аніводнай сур’ёзнай навуковай ці краязнаўчай працы пра Берасце, пра гаспадарку ВКЛ, дзе б не згадваўся гэты дакумент. Ягоную каштоўнасць нельга пераацаніць, як нельга пераацаніць значэнне роду Сапегаў для Беларусі і для Берасця ў прыватнасці. Ушанаванне роду Сапегаў у назвах новых аб’ектаў надало б Берасцю натхнення ў адраджэнні гістарычнай памяці.
І, урэшце, кампрамісны варыянт, які ўзнік упершыню некалькі гадоў таму на форуме абмеркавання помніка да 1000-годдзя Берасця. Сапраўдным помнікам Тысячагоддзя Берасця павінен стаць мост (як бы мы яго ні найменавалі), які праз 178 гадоў ад моманту высялення берасцейцаў са Старога горада звязаў адлеглыя тэрыторыі і адлеглыя эпохі.

Надзвычайнай каштоўнасцю гарадской тапаніміі з’яўляецца змястоўная ўзаемасувязь паміж аб’ектамі гарадской прасторы. З Сярэднявечча да нас дайшлі такія «урбананімічныя пары», як Рынак і вуліца Рынкавая, Замак і вуліца Падзамкавая, Вал - вуліца Падвальная, Стайні і вуліца Стаен і г. д. (Болей на тэму гістарычных назваў гл.: І. Лаўроўская. Урбанонімы гістарычнага цэнтру Берасця Літоўскага паводле крыніцаў. «Спадчына» №160, с. 5 - 11 - заўв. аўт.). Гэткі парадак захоўваўся ў Кобрынскім Фарштаце: шаша - вуліца Шашовая, шпіталь - вул. Шпітальная. Такім чынам, прапаноўваю захаваць гэтую змястоўную злучанасць маста і вуліцы, напрыклад: мост Станіслава Аўгуста Панятоўскага - гасцінец Панятоўскага, мост Івана і Дзмітра Сапегаў - Сапегаўскі гасцінец, мост Тысячагоддзя - гасцінец Тысячагоддзя Берасця, Сойскі мост - Сойская вуліца, Ракітаўскі мост - Ракітаўская вуліца.

Прапанаваць свой варыянт назвы вуліцы можна па электроннай поште brestvestnik@mail.by ці даслаўшы ліст па адрасе вул. Міцкевіча, 25.

Берасце за 1000-годдзе назапасіла безліч імён, якія вартыя занатавання ў назвах вуліц, мастоў, паркаў, бібліятэк, кавярняў і г. д. Але неабазнаныя ва ўласнай гісторыі берасцейцы называюць штучнымі, выдуманымі назвамі новыя раёны (напр., «СТиМово»), кавярні ды інш. Нядаўна ў Берасці адкрылася кавярня імя Дзюма. Чаму так - цяжка сказаць. А ці не цікавей для турыстаў было б наведаць кавярню імя гурмана Януша Радзівіла, альбо кашталяна берасцейскага Марціна Матушэвіча, ці нават знакамітага кантрабандыста і пісьменніка міжваеннага часу, нашага зямляка Сяргея Пясецкага?

Яшчэ прыклад. Архітэктурная школа Берасця, якую сёння атаясамляюць выключна з архітэктурным факультэтам Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута і кафедрай БрДТУ, мае значна глыбейшыя карані. У самым пачатку XVII стагоддзя ў Берасці распачалася эра будаўніцтва, якая цягнулася 150 гадоў. Менавіта ў гэты перыяд горад набыў сваю ўнікальную архітэктуру - сілуэт, вядомы нам з панарамы 1657 г. Тут працавала цэлая плеяда архітэктараў і будаўнікоў, але толькі адзін прысвяціў усё сваё жыццё служэнню гораду і адзін знайшоў вечны адпачынак у крыпце касцёла калегіюма аа. езуітаў - гэта Адам дэ ля Марс (1660 - †10.04.1729). Ушанаваць ягоную памяць у адной з назваў аб’ектаў на памежжы гістарычных эпох было б гонарам для Берасця і яго жыхароў.

Калі тэкст вышэй ужо быў напісаны, была апублікаваная прапанова «Маладога фронту» назваць новую вуліцу імем Кастуся Каліноўскага. Несумненна, на карце Берасця імя Каліноўскага павінна з'явіцца, гэтаксама як імёны іншых выдатных беларусаў.

Мяркую, аднак, што гэтая канкрэтная прапанова паспешлівая, зробленая без сур'ёзнага ўрбаністычнага і тапанімічнага аналізу. Па-першае, велічная постаць Каліноўскага заслугоўвае вуліцы, жыхарам якой яго імя будзе нагадваць, хто яны ёсць. Новая ж вуліца заходняга абыходу не прадугледжвае забудовы. Па-другое, паўстанне 1863 года ў Берасці звязанае з Брыгідскаю турмою (назва ад імя былога кляштара), у якой катавалі паўстанцаў, дзе на шыбеніцы скончылі сваё жыццё многія з іх. Таму лагічна, напрыклад, дамагацца перайменавання паўднёвай часткі вуліцы Пісьменніка Смірнова, што акурат кіруе з поўначы да Брыгідак.

Іншы магчымы варыянт - ужыць геаграфічны падыход і вызначыць для наймення ў гонар Кастуся Каліноўскага ўрбаністычна значную і населеную вуліцу ў паўночнай частцы горада - у бок Камянецкай трасы і Белавежскай пушчы, адкуль Каліноўскія родам і дзе паўстанне было найбольш інтэнсіўным. Імем Каліноўскага можа быць названая цяперашняя вуліца з штучным імем Піянерская, цалкам або прынамсі на поўнач ад развязкі Пушкінская - Скрыпнікава. У праекце карэктыроўкі Генеральнага плана Берасця да 2030 г. на скрыжаванні з Варшаўскаю шашою яна пераходзіць у мост (а далей у дарогу на Камянец, у пушчу), які таксама мог бы быць названы мост Каліноўскага.

Спадзяюся, што ў гарадской выканаўчай уладзе пачалі разумець неабходнасць склікання тапанімічнай камісіі. Бо без яе нам не пазбегнуць скараспелых і валюнтарысцкіх рашэнняў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Бреста

В стране усилят контроль за своевременным прохождением техосмотра

Хотите узнать больше? Госавтоинспекция, Транспортная инспекция и УП «Белтехосмотр» Министерства транспорта и коммуникаций с 21 по 30 ноября проведут республиканскую 327

Площадка на Орловской после строительства «Тонуса» превратилась в зону отчуждения

Хотите узнать больше? В августе в микрорайоне Восток открылся спальный корпус областного центра медицинской реабилитации «Тонус». Казалось бы, от такого события должны 301

Не прошел техосмотр - автомобиль на штрафстоянку?

Хотите узнать больше? Министерство транспорта и коммуникаций Беларуси рассмотрит вопрос ужесточения санкций за непройденный техосмотр по опыту Российской Федерации. 1 811

Польша стала пропускать через Тересполь вдвое меньше искателей убежища, чем раньше

Хотите узнать больше? Тем не менее осевшие в Бресте тысячи чеченцев попытки попасть в Евросоюз не прекращают. Что в такой ситуации могут делать брестчане: терпеть, 147

Александр Лукашенко опять заговорил о средней зарплате в $500

Хотите узнать больше? Президент Беларуси во время рабочей поездки в Могилевскую область поручил в следующем году вернуть среднюю зарплату по стране на уровень $500. С 128

МНС Беларуси озвучило первые итоги действия декрета о тунеядстве

Хотите узнать больше? Согласно декрету президента Беларуси «О предупреждении социального иждивенчества», 15 ноября истек срок уплаты налога на тунеядство. Впрочем, 2 119

«Брестской газете» - 14 лет!

Хотите узнать больше? В пятницу 18 ноября «БГ» отмечает 14-летие. По этому случаю мы решили провести краткий экскурс в историю газеты и полистать некоторые околоюбилейные 91

Карэспандэнтаў «БГ» адзначылі на конкурсе рэгіянальнай прэсы

Хотите узнать больше? Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі падсумавала вынікі конкурса «Найлепшая рэгіянальная газета 2016 года». У конкурсе ўдзельнічалі 12 93