Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каўпеніца на старых паштоўках Фота

Каўпеніца на старых паштоўках Фота

Малая і Вялікая Каўпеніца на польскіх картах 20-х гадоў XX стагоддзя
Колішнія краявіды вёскі Каўпеніца захаваліся толькі дзякуючы Першай сусветнай вайне.

Вядома, што Каўпеніца была асабістай уласнасцю вялікага князя літоўскага Вітаўта, які ў 1430 годзе падарыў вёску Наваградскай каталіцкай парафіі. У 1535 годзе за Каўпеніцу су-дзіліся наваградскія ксяндзы і ўладальнік Сталовіч князь Ілля Канстанцінавіч Астрожскі.

 

Каўпеніца на старых паштоўках Фота

 

У 1567 годзе маёнтак Каўпеніца належаў шляхціцу Мікалаю Ладзяту, які выстаўляў з яго двух коннікаў у войска ВКЛ. У 1781 годзе тут была пабудавана драўляная прыходская царква. У 1798 годзе ў вёсцы было 40 хат і вятрак. Менавіта Свята-Іаанаўская царква, як галоўны архітэктурны аб’ект Каўпеніцы, найчасцей і змяшчалася на нямецкіх паштоўках часоў Першай сусветнай вайны.

 

 

Гэты помнік беларускага драўлянага дойлідства знаходзіўся на могілках, што захаваліся да нашых дзён пры старой шашы на Мінск.

 

Каўпеніца на старых паштоўках Фота

 

Як выглядала царква ў Каўпеніцы, сёння можна даведацца толькі са старых нямецкіх паштовак.Лёс гэтай царквы трагічны. Яна была зачынена камуністычнымі ўладамі ў пачатку 1960-х гадоў. «Пасля ў кінутым храме жылі бамжы, яны нацягалі туды рознага смецця, – згадвае баранавіцкі краязнаўца Міхась Бернат. – Я заходзіў у сярэдзіну храма ў 1978 годзе, дык там жах што рабілася!» Не дзіва, што праз пару гадоў будынак царквы, што прастаяла больш за тры стагоддзі, згарэў. Як тады палічылі, падпал адбыўся па неасцярожнасці. Хаця маюцца сведкі, якія бачылі, як камуністы заносілі з машыны ў будынак царквы карністры з бэнзінам.

 

Каўпеніца на старых паштоўках Фота

 

Паштовыя карткі, выдадзеныя немцамі амаль 100 гадоў таму, адзінае, што нагадвае сёння пра той храм.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Яшчэ адна старая паштоўка з Каўпеніцы змяшчае выяву цікавага і сёння зусім занядбанага помніка на брацкай магіле нямецкіх салдат.

 

На паштовай картцы відаць пастамент, на якім усталявана статуя нямецкага салдата ў чалавечы рост, які апусціў галаву і трымае ў левай руцэ каску, а ў правай вінтоўку. Тэкст, што знаходзіўся на пастаменце, з паштоўкі не чытаецца, але прачытваецца дата «1917». Ад пастамента цягнецца паўколам сцяна з лавамі, па абодва бакі якой знаходзяцца барэльефы салдат. Помнік выкананы з бетону. Лінія фронту праходзіла тады недалёка ад Каўпеніцы, і таму зразумела, што на мясцовых могілках адбываліся пахаванні палеглых жаўнераў. Цікава, што расейскім салдатам ставілі драўляныя крыжы, якія не захаваліся, а немцы, як відаць, намагаліся ушанаваць сваіх забітых таварышаў больш велічна і трывала.

 

 

У адрозненне ад царквы нямецкі мемарыял часоў Першай сусветнай вайны ў Каўпеніцы захаваўся да нашых дзён, хаця пра яго дагэтуль мала хто ведае.

Помнік знаходзіцца на могілках, зусім недалёка ад дарогі Баранавічы–Наваградак і напярэдадні 100-х угодкаў пачатку Першай сусветнай вайны ён мог бы стаць адным з цікавых месцаў для наведвання беларускіх і замежных турыстаў. Але, на вялікі жаль, на сённяшні дзень мемарыял знаходзіцца ў жудасным стане. У скульптуры адсутнічае галава і правая рука з вінтоўкаю. Пастамент пашкоджаны, а бетон пакрыўся мохам. Брацкую магілу атачаюць сучасныя пахаванні, якія ўсутыч наблізіліся да старога помніка. Здалёк падаецца, што засмучаны жаўнер трымае ў руцэ не каску, а адбітую вандаламі галаву.

Цяпер толькі дзякуючы старым нямецкім паштоўкам, мы можам убачыць, як ён выглядаў калісьці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 014

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 885

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 275

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 930

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 157

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 985

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 821

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 066