Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Забытая Баранавіцкая вобласць

Забытая Баранавіцкая вобласць

Карта Беларускай ССР 1940 года Той факт, што Баранавічы былі некалі абласным цэнтрам, як і пра саму Баранавіцкую вобласць, цяпер згадваюць вельмі рэдка. Некалькі год таму мы ўрачыста адзначалі 70-годдзе Брэсцкай вобласці і, на жаль, ні словам не абмовіліся аб Баранавіцкай.
Знайсці звесткі пра Баранавіцкую вобласць  вельмі цяжка. Большасць дакументаў таго часу было вывезена пры расфарміраванні ў Брэсцкі абласны архіў. Таму, каб скласці нейкую карціну, прыйшлося карыстацца тымі ўрыўкавымі сведчаннямі, якія «ІР» пашчасціла знайсці.   Прамысловасць   Пра прамысловасць Баранавіцкай вобласці, як зрэшты і пра яе саму, цяжка знайсці нешта пэўнае. Калі гартаць падшыўкі «Красной Звезды» – органа Баранавіцкага абкама і гаркама, дык кідаецца ў вочы, што рэальных лічбаў пра стан прамысловасці  тады не падавалі. У газеце вельмі шмат прапаганды, ухвалення сацыялістычнага ладу жыцця і ганьбы капіталізму.   А ў артыкулах, якія тычыліся непасрэдна прамысловасці, як і любых іншых галінаў, рэальных лічбаў знайсці немагчыма. Магчыма,  гэта звязана з усеагульнай сакрэтнасцю і пошукам ворагаў ці, можа,  проста не было чым хваліцца? Як прыклад,  ніжэй падаецца частка артыкула начальніка статыстычнага ўпраўлення Баранавіцкай вобласці   І. Ціхамірава па выніках працы ў 1952 годзе:  «Аб’ём валавай прадукцыі вобласці  яшчэ ў 1947 годзе перакрочыў даваенны ўзровень, а аб’ём прамысловай прадукцыі за 1950 год перавысіў даваенны больш чым у 2 разы.   Так, у 1951 годзе ў параўнанні з 1940 здабыча торфу вырасла больш чым у два разы, у 4,6 раза дадзена больш электраэнергіі, у 2 разы павялічана вытворчасць цэглы, у 5 разоў ўзнялася вытворчасць масла, у 67 разоў павялічыўся выпуск кансерваў. На  01.12.1952  года – 53 прадпрыемствы вобласці перавысілі гадавы план,  даўшы зверх плана 21,8 млн рублёў. У той жа час вобласць не выканала многія даведзеныя паказчыкі. Так, выпуск фурманак выкананы толькі на 62%, скураных тавараў – на 43%, вяроўкі гаспадарчай на 82%, новага абутку – на 72%, валёнкаў – на 64%,  ваўнянай тканіны – на 22,1%».   У Савецкай энцыклапедыі 1953 года згадваецца, што за гады Савецкай улады ў вобласці была арганізавана здабыча торфу, пабудаваны электрастанцыі, маторарамонтны і рамонтна-механічны заводы, павялічана вытворчасць будматэрыялаў.   Сельская гаспадарка   Пра сельскую гаспадарку вобласці, якая была дамінуючай, таксама вядома мала. У вобласці ў асноўным сеялі зерневыя культуры – жыта, авёс, ячмень, грэчку, пшаніцу. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі стварэнне калгасаў толькі пачыналася. Таму ў пачатку  1941 года ў вобласці было створана толькі 130 калгасаў і 15 машынна-трактарных станцый (МТС), на якіх знаходзілася 148 трактароў, 15 аўтамашын і 86 малацілак. Пасля вяртання савецкай ўлады з 1944 па 1949 год у вобласці, ужо значна меншай па тэрыторыі, было створана 626 калгасаў, якія аб’ядналі толькі 26% ад агульнай колькасці сялян. З дапамогай уладаў на 1949 год у вобласці было адбудавана 17469 сялянскіх дамоў. У 1952 годзе ў вобласці было 25 МТС і 9 саўгасаў.   Адукацыя і культура   У пачатку вайны ў Баранавіцкай вобласці было адчынена 967 школ, з іх 22 сярэднія, 195 няпоўных сярэдніх і 750 пачатковых. Працавалі 19 дзіцячых садкоў і 12 дзіцячых дамоў. У 1940 быў адкрыты Баранавіцкі дзяржаўны настаўніцкі інстытут. Пасля вайны сістэма адукацыі ў вобласці была адноўлена і пашырана. У 1952 годзе ў вобласці працавала 936 агульнаадукацыйных школ, 3 тэхнікумы і настаўніцкі інстытут.   Адразу пасля вызвалення ў Баранавічах працаваў Баранавіцкі абласны драматычны тэатр. А рашэннем Баранавіцкага аблвыканкама ад 22.09.1944 г. у Баранавічах быў створаны Абласны джазавы ансамбль песні і танца ў колькасці 60 чалавек. Ён прызначаўся для абслугоўвання частак Чырвонай Арміі, шпіталяў, аэрадромаў, тылавых гарнізонаў, а таксама жыхароў вобласці.   Баранавічы на транспарце   На нумарных знаках аўтамабіляў, матацыклаў і равароў узору 1946 года Баранавіцкая воласць адзначалася літарамі «БЖ».
Таксама вядома, што пасля вызвалення ў 1944 годзе ў Баранавічах адбываўся добраахвотны збор сродкаў на будаўніцтва танкавай калоны, якая была названа  «Працоўныя Баранавіцкай вобласці».   Рэпрэсіі   У Баранавічах знаходзілася абласная турма «Крывое кола». Інфармацыя пра колькасць людзей, што прайшлі праз яе, дасюль  знаходзіцца недзе ў архівах КДБ.   Вядома пра колькасць дэпартаваных са станцыі Баранавічы. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у першую чаргу савецкая ўлада арыштавала польскіх вайскоўцаў, паліцэйскіх, чыноўнікаў,  асаднікаў і проста заможных сялян. Пасля пача-ліся высылкі сем’яў арыштаваных у глыб СССР. У Баранавічы людзей звозілі ледзь не з усёй вобласці, дзе фармаваліся эшалоны. Так, у 1940 годзе вывазы адбываліся некалькі разоў: 1 лютага ў Горкаўскую вобласць было дэпартавана 1290 чалавек, 14 красавіка 1049 чалавек было выселена ў Акмалінскую і яшчэ 713 у  Паўночнаказахскую вобласці, 16 красавіка 1378 чалавек павезлі ў Чаля-бінскую вобласць, а ўжо 20 красавіка 994 чалавекі былі накіраваны ў Акцюбінскую вобласць. Праз два месяцы, 30 чэрвеня, яшчэ 785 былі вывезены ў Свярдлоўскую вобласць.   Праца карных савецкіх органаў на гэтым не скончылася, за дзень да пачатку вайны, 21 чэрвеня 1941 года, першы намеснік наркама НКУС Усевалад Мяркулаў дакладваў  Сталіну  пра апошнія вынікі аперацыі па арышту і высяленні  «антысавецкіх элементаў з заходніх абласцей Беларусі». У Баранавіцкай вобласці за чэрвень было арыштавана 476 чалавек, выселена 2723, усяго рэпрэсавана – 3199 чалавек.
З пачаткам вайны савецкія рэпрэсіі спыніліся, але пачаўся нямецкі тэрор. За фашысцкай акупацыяй 1941 – 1944 гадоў, па падліках рускіх гісторыкаў, у Баранавіцкай вобласці загінулі 181179 жыхароў, з іх 173581 яўрэй.   Хроніка Баранавіцкай вобласці   Стварэнне   Калі Баранавічы знаходзіліся ў складзе Польшчы, яны лічыліся павятовым горадам і ўваходзілі ў склад Наваградскага ваяводства. Ужо праз месяц пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Наваградскае ваяводства было ператворана ў Баранавіцкую вобласць згодна з Пастановай ЦК КП(б)Б «Пра вобласці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 года. Наш горад, які ўжо за Польшчай быў большы за Навагрудак і лічыўся да таго важным  чыгуначным вузлом, стаў  нарэшце цэнтрам новай вобласці.   На наступны дзень былі вызначаны межы новай тэрытарыяльнай адзінкі. У склад  Баранавіцкай вобласці ўвайшлі былыя паветы Польшчы: Баранавіцкі, Навагрудскі, Слонімскі, Шчучынскі, Лідскі, Нясвіжскі, Стаўбцоўскі, а таксама часткова Валожынскі і Гродзенскі паветы. Вобласць межавала з Літоўскай Рэспублікай, а таксама з Вілейскай, Мінскай, Пінскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцямі БССР.   Падзел на раёны   15 студзеня 1940 года Пастановай Вярхоўнага Савета БССР «Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР» паветы скасаваны, а вобласць падзелена на раёны.   У склад Баранавіцкай вобласці на той час уваходзілі наступныя 26 раёнаў: Быценьскі, Валеўкаўскі, Васілішкаўскі, Валожынскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зельвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Клецкі, Казлоўшчынскі, Лідскі, Ляхавіцкі, Любчанскі, Мірскі, Мастоўскі, Нясвіжскі, Наваградскі, Навамышскі, Радуньскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі і Юрацішкаўскі. Напрыканцы 1940 года Валеўкаўскі раён быў пераназваны ў Карэліцкі.   Гарады Баранавічы і Ліда вылучаліся ў самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі абласнога падпарадкавання. Таксама ў вобласць ўваходзілі 7 гарадоў раённага падпарадкавання (Валожын, Клецк, Ляхавічы, Навагрудак, Нясвіж, Слонім і Стоўбцы), 10 гарадскіх пасёлкаў і 367 сельсаветаў. Агулам Баранавіцкая вобласць займала 23,3 тысячы км кв., з насельніцтвам 1,185 млн чалавек (для параўнання, у Брэсцкай вобласці ў 2011 годзе пражывае 1,395 млн чалавек, вобласць займае 32,8 тысячы км кв.).   Змяншэнне   Летам 1944 года Сталін перадаў 17 раёнаў Беластоцкай вобласці камуністычнай Польшчы. З раёнаў, якія засталіся ў БССР, пачалі фармаваць Гродзенскую вобласць. Для яе павелічэння 20 верасня 1944 года з Баранавіцкай вобласці выключылі Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудоцкі, Зельвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радуньскі і Шчучанскі  раёны, а таксама горад Ліду.   У той самы дзень у склад новастворанай Маладзечанскай вобласці адышлі Валожынскі, Іўеўскі і Юрацішкаўскі раёны.   Баранавіцкая вобласць зменшылася да 13,7 тыс. км кв., і ў яе склад уваходзіла ўжо 15 раёнаў: Быценьскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Івянецкі, Клецкі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мірскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Навамышскі, Слонімскі і Стаўбцоўскі. У 1949 годзе ў вобласці пражывала толькі 654 тысячы чалавек. Лясы займалі 29,5% плошчы вобласці.   У пачатку 1954 года ў СССР пачало адбывацца ўзбуйненне тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак. У сувязі з гэтым 8 студзеня 1954 года Баранавіцкая вобласць была ліквідавана. Яе раёны былі падзелены паміж Брэсцкай, Гродзенскай, Маладзечанскай і Мінскай абласцямі.  
Дзякуем за дапамогу ў  падрыхтоўцы матэрыяла супрацоўнiкам  Баранавiцкага  краязнаўчага музея

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?
Интересная история!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 019

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 893

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 286

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 936

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 168

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 001

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 839

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 076