Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ганаровыя грамадзяне

З Баранавічамі звязаны лёс выбітных і вядомых людзей. Шмат хто з іх быў адзначаны ўзнагародамі разнастайных краін і ўрадаў. Але зусім няшмат тых, каму было нададзена званне Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы.
Юзэф Пілсудскі
 

Ганаровыя грамадзяне
Юзэф Пілсудскі

 
Мала хто ведае, што першым Ганаровым грамадзянінам нашага горада стаў польскі лідар Юзэф Пілсудскі. Гэта рашэнне было прынята Баранавіцкай гарадской Радай у  Дзень Незалежнасці Польшчы, 11 лістапада 1924 года. Праз 15 год, пасля далучэння Баранавіч да БССР, у верасні 1939 года пра гэты факт «забыліся».
 
 
Рыгор Халасцякоў
Ганаровыя грамадзяне
Рыгор Халасцякоў

 
Наступны Ганаровы грамадзянін Баранавіч з’явіўся толькі праз 50 год. 29 мая 1954 года ім стаў наш зямляк адмірал Рыгор Халасцякоў. Ён нарадзіўся 20.07.1902 года ў Баранавічах. З 1919-га служыў у Чырвонай Арміі. З 1921 года – на флоце. Лічыцца піянерам падлёднага плавання. У 1938 годзе арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы. Асуджаны на 15 год за шкодніцтва. Дзякуючы ўмяшальніцтву Калініна, у 1940 годзе справа Халасцякова была перагледжана, з яго знялі ўсе абвінавачванні.
 
Падчас вайны кіраваў абаронаю Наварасійска. 24 мая 1945 года яму нададзена званне «віцэ-адмірал». Да 1969 года служыў на флоце. 22 ліпеня 1983 года наш зямляк быў забіты разам з жонкаю падчас рабавання яго маскоўскай кватэры. Мэтаю нападу быў яго вайсковы мундзір з узнагародамі. Праз некалькі месяцаў забойцы былі знойдзены і прыгавораны да расстрэлу.
 
Іван Андрэеў

Ганаровыя грамадзяне

Іван Андрэеў
 
Удзельнік Першай сусветнай вайны, рэвалюцыйны дзеяч і ветэран Вялікай Айчыннай стаў Ганаровым грамадзянінам Баранавіч 21 снежня 1981 года. Ён нарадзіўся 12.03.1897 года ў Варонежскай губерніі. Пасля вайны займаў пасаду дырэктара Баранавіцкага мелькамбіната і разнастайныя партыйныя пасады. З 1961 года – персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння. Памёр у 1988 годзе.
 
 
Аляксандр Валошын

Ганаровыя грамадзяне

Аляксандр Валошын
 
Лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза, атрымаў званне  Ганаровага жыхара горада 21 сакавіка  1975 года. Нара-дзіўся 1.01.1922 года ў Екацярынаслаўлі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны – на фронце. У 1944 годзе над Польшчай на палаючай машыне здзейсніў таран нямецкага самалёта, пасля чаго сам здолеў пасадзіць свой самалёт. Пасля вайны служыў у войску. З 1972 года – у запасе. Жыў у Баранавічах. Памёр у 1989 годзе.
 
 
Арсень Нікіцін

Ганаровыя грамадзяне

Арсень Нікіцін
Лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза,   атрымаў званне  Ганаровага грамадзяніна Баранавіч разам з Валошыным 21 сакавіка  1975 года. Нікіцін нарадзіўся 12.01.1913 года ў Нава-сібірскай вобласці. З 1934-га – у Чырвонай Арміі. Прайшоў усю вайну. У траўні 1946-га атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Да 1957-га служыў у ваенна-паветраных сілах. Жыў у Баранавічах. Памёр у 1989 годзе.
 
 
 
Уладзімір Барысаў
 

Ганаровыя грамадзяне
Уладзімір Барысаў
Камандзір 44-й Баранавіцкай дывізіі, Герой СССР, быў адзначаны званнем Ганаровага жыхара горада 30 сакавіка 1984. Ён нарадзіўся 14.10.1903 года ў Яраслаўскай вобласці. З 1925 года служыў у Чырвонай Арміі. У 1939 годзе скончыў вайсковую акадэмію ім. Фрунзэ. З ліпеня 1941 года – на фронце. Прымаў удзел у Сталінградскай і Курскай  бітвах. У 1944 годзе дывізіі, якой камандаваў Барысаў, было прысвоена найменне «Баранавіцкая». У красавіку 1945 года Барысаву прысвоена званне Героя СССР. Пасля вайны жыў у Маскве. Памёр у 1993 годзе.
 
 
Уладзімір Заламай
Ганаровыя грамадзяне
Уладзімір Заламай

Толькі праз 15 год, 13.06.1999 года гарадскі Савет дэпутатаў прызнаў яшчэ аднаго чалавека Ганаровым жыхаром горада. Ім стаў Уладзімір Заламай. Ён быў першым Ганаровым грамадзя-нінам Баранавіч у незалежнай Беларусі. Нарадзіўся 7.01.1940 года ў Гродзенскай вобласці. У 1980-1986 працаваў першым сакратаром Баранавіцкага гаркама партыі. У 1990-1994 гг. – намеснік старшыні Савета Міністраў РБ, пасля – міністр па справах СНД. З 1994 па 2000 гг. – старшыня Брэсцкага аблвыканкама. З сакавіка 2000-га працаваў беларускім амбасадарам у Калінінградзе. Цяпер на пенсіі.
 
Уладзімір Царук

Ганаровыя грамадзяне

Уладзімір Царук
Праз паўгода, 16 снежня 1999 года, гарадскія улады ўзгадалі і пасмяротна далучылі да  выбітных грамадзян Уладзіміра Царука – Героя Савецкага Саюза, былога сакратара Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта. Царук нарадзіўся 20.12.1899 года ў Карэліцкім раёне. У 1920-х працаваў сакратаром  падпольнага раённага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
 
Арыштаваны польскімі ўладамі. 12 год адседзеў у Наваградскай турме. Вызвалены ў верасні 1939 года. Падчас вайны – адзін з арганізатараў падполля і партызанскага руху на Баранаўшчыне, меў мянушку «дзядзя Валодзя». Камандаваў Стаўбцоўскім партызанскім злучэннем. У жніўні 1944 года Уладзіміру Царуку нададзена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны займаў розныя партыйныя пасады. У 1951-1957 гадах – старшыня Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта. Памёр у 1957 годзе.
 
Георгій Цапаеў

Ганаровыя грамадзяне
Георгій Цапаеў
Яшчэ праз паўгода, 29 чэрвеня 2000 года, таксама пасмяротна быў адзначаны былы дырэктар Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднаня Георгій Цапаеў. Ён нарадзіўся ў 1919 годзе ў Ташкенце. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ён прайшоў   працоўную лесвіцу ад простага рабочага да дырэктара. Кіраваў Баранавіцкім вытворчым баваўняным Аб’яднаннем ад пачатку дзейнасці ў 1963 годзе да 1986 года. Памёр у 1987 годзе.
 
 
Яўген Селівончык
 
Ганаровыя грамадзяне
Яўген Селівончык

Былому загадчыку Будаўнічага трэста № 25 званне Ганаровага баранавічаніна было нададзена рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 3 студзеня 2001 года. Ён нарадзіўся ў Моўчадзі 4.01.1931 года. Будаваў электрастанцыі на Волзе, Бярозаўскую ГРЭС. З 1964 па 1984 узначальваў Будтрэст   № 25. Заслужаны будаўнік БССР. Пад яго кіраўніцтвам пабудавана большасць будынкаў горада. Памёр у 2003 годзе.
 
 
Мікалай Кліменка
Ганаровыя грамадзяне
Мікалай Кліменка

Былы дырэктар тэхнікума лёгкай прамысловасці стаў Ганаровым жыхаром Баранавіч                 3 мая 2005 года. Нара-дзіўся ён у 1923 годзе. З 1942 па 1944 гг. камандаваў партызанскім атрадам у Баранавіцкай вобласці. Пасля вайны – на партыйнай рабоце. З 1962 па 1967 гг. – старшыня Баранавіцкага гарадскога камітэта  партыі. З 1969 па 1983 гг. кіраваў тэхнікумам лёгкай прамысловасці.
 
 
Анатоль Ільін
Ганаровыя грамадзяне
Анатоль Ільін

 
У 2006 годзе Ганаровым грамадзянінам  Баранавіч стаў Анатоль Ільін, які з 1970 па 1990 год узначальваў Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Нарадзіўся Анатоль Ільін у Арэнбургскай вобласці. У 1950 годзе скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Адтуль быў накіраваны ў БССР, з якой і звязаў свой лёс. З 1950 па 1960 гг. працаваў на разнастайных пасадах Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі. З 1960 па 1969 гг. ён працуе ў Маскве   намеснікам начальніка ўпраўлення перавозак галоўнага ўпраўлення руху Міністэрства шляхоў зносін. З 1970 года працаваў у Баранавічах. Неаднаразова абіраўся дэпутатам аблсавета.
 
Васіль Куркін
Ганаровыя грамадзяне
Васіль Куркін

Зусім нядаўна, 19.01.2010 г., гарадскі Савет дэпутатаў за высокі прафесіяналізм і значны ўнёсак у  развіццё горада і будаўніцтва сацыяльна значных аб’ектаў горада  надаў  званне Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы цяперашняму дырэктару Будтрэста  № 25 Васілю Куркіну.
Прозвішчы некаторых выбітных грамадзян  носяць вуліцы горада. Іншых гэткае ўвекавечванне толькі чакае. Баранавіцкім гарадскім Саветам дэпутатаў 26 чэрвеня 2008 года прынята  пастанова надаць новым вуліцам горада ў мікрараёне Бараўкі імёны ганаровых грамадзян – Івана Андрэева, Аляксандра Валошына і Арсенія Нікіціна.
 
Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла супрацоўнікам Баранавіцкага гісторыка-краязнаўчага музея.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 017

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 889

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 282

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 162

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 991

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 836

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 071