Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы запрашае да ўдзелу ў віктарыне

Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы запрашае да ўдзелу ў віктарыне
Праваслаўны чыгунны крыж, усталяваны ў 1913 годзе на месцы гібелі расійскіх салдат пад Мілавідамі ў 1863 годзе. Віктарына прысвечана 175-годдзю са дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і 150-годдзю са дня Мілавідская бітвы паміж паўстанцамі і царскім войскам.
Са дня народзінаў Кастуся Каліноўскага – правадыра паўстання 1983 года за незалежнасць Беларусі 2 лютага споўнілася 175 гадоў. А 22 мая спаўняецца 150 год са дня Мілавідскай бітвы, на месцы якой ўсталяваны тры мемарыяльных помніка, два з якіх сёння атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.                                 Каб праверыць свае веды па гісторыі паўстання 1863 года ці атрымаць новыя, прапануем прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай гэтым слаўным і гераічным падзям нашай гісторыі.   У кожным пытанні толькі адзін з прапанаваных адказаў з’яўляецца дакладным.   Правільны адказ, на Вашу думку, можна падкрэсліць ці напісаць, напрыклад, 1б, 2г і г.д.   Прапануем адказаць на наступныя пытанні:  
Паўстанне 1863 года ўвайшло ў гісторыю пад назвай:
а) студзеньскае б) лютаўскае в) сакавіцкае г) красавіцкае   2. Грунтоўны навуковы аналіз падзеяў паўстання 1863 года і поглядаў Кастуся Каліноўскага ў беларускай гістарыяграфіі ўпершыню дадзены ў артыкулах і манаграфіі: а) Мітрафана Доўнар-Запольскага б) Яўхіма Карскага в) Усевалада Ігнатоўскага г) Уладзіміра Перцава   3. У кнізе генерала Васіля Ратча паведамляецца, што поспех паўстання 1863 года Кастусь Каліноўскі ў вырашальнай ступені звязваў з актыўным удзелам у ім: а) рабочых б) сялян в) чыноўнікаў дзяржаўнага апарата г) шляхты   4. Якой плыні не было ў паўстанні 1863-1864 гадоў: а) белых б) чырвоных в) памяркоўных г) нігілістаў   5. Карціну “Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года” напісаў мастак: а) Язэп Драздовіч б) Карусь Каганец в) Казімір Малевіч г) Пётра Сергіевіч   6. Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім 27 лютага 1863 года быў адхілены ад кіраўніцтва паўстаннем і замест яго ўтвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Узначаліў яго прадстаўнік “белых”: а) Франц Савіч б) Эдмунд Вярыга в) Баляслаў Длускі г) Якуб Гейштар   7. Галоўнай задачай “белых”, якія далучыліся да паўстання 1863 года і захапілі кіраўніцтва, з’яўлялася недапушчэнне перарастання яго ў якую рэвалюцыю: а) пралетарскую б) сялянскую в) буржуазна-дэмакратычную г) сацыялістычную   8. Усяго на сучаснай тэрыторыі Беларусі з лютага па жнівень 1863 года зафіксавана 46 баёў і баявых сутычак паўстанцаў з царскімі войскамі. Найбольшая іх колькасць адбылася на тэрыторыі якой губерніі: а) Гродзенскай б) Мінскай в) Віцебскай г) Магілёўскай   9. Адносны поспех на пачатку паўстання 1863 года спадарожнічаў выступленню атрада Людвіка Звяждоўскага, прызначанага ваенным начальнікам Магілёўскага ваяводства. З дапамогай каго яму ў ноч на 24 красавіка 1863 года ўдалося захапіць павятовы горад Горкі: а) разначыннай інтэлігенцыі б) дзяржаўных служачых в) студэнтаў г) мясцовых вайскоўцаў   10. Самая вялікая бітва падчас паўстання адбылася 22 мая (3 чэрвеня) 1863 года ў Баранавіцкім раёне каля вёскі: а) Мікулічы б) Мілавіды в) Мацяёвіцы г) Мілаград   11. У Мілавідскай бітве ўдзельнічала з боку паўстанцаў: а) 80 чалавек б) 800 чалавек в) 8 000 чалавек д) 80 000 чалавек   12. Кіраваў паўстанцамі і Мілавідскай бітвай 1863 года палкоўнік у адстаўцы: а) Валер Урублеўскі б) Якуб Гейштар в) Аляксанд Лянкевіч г) Якуб Ясінскі   13. У лютым-сакавіку 1863 года у лясах Гродзенскай губерніі (у Лідскім павеце) ваяваў атрад Людвіка Нарбута, сына вядомага археолага і гісторыка Тэадора Нарбута. У атрадзе Людвіка Нарбута ваяваў адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры: а) Ян Чачот б) Ян Баршчэўскі в) Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч г) Францішак Багушэвіч   14. “Марыська чарнаброва, галубка мая…” – гэтыя словы Кастусь Каліноўскі прысвяціў сваёй памочніцы і нявесце: а) Марыі Ямант б) Марылі Верашчака в) Магдалене Радзівіл г) Марыі Віцебскай   15. Паўстанцы на тыдзень паралізавалі чугуначны рух. 30 красавіка 1863 года быў уведзены кантроль пашпартаў і відаў на жыхарства на якой чыгунцы: а) Пецярбург-Варшава б) Масква-Брэст в) Рыга-Арлоўская г) Пецярбург-Адэса   16. “Самаўладны Мураўёў-вешальнік назначыў за кожнага дастаўленага паўстанца напачатку 5 рублёў, а затым 3 рублі і ўрэшце знізіў плату да сумы ў 2 польскіх злоты. Таму спярша кінуліся на такі лёгкі шлях даходу і хапання па дарогах, нават па хатах, усякага, хто здаваўся падазроным, хоць на гэтае падозранне не было ніякіх падстаў…”. Аб гэтых фактах пісаў у сваіх успамінах “З крывавых дзён”: а) Янка Купала б) Янка Запруднік в) Янка Лучына г) Янка Збажына   17. Трагедыю “Кастусь Каліноўскі: смерць і неўміручасць” напісаў: а) Уладзімір Караткевіч б) Васіль Быкаў в) Уладзімір Арлоў г) Іван Шамякін   18. Гэта жанчына была выслана на 17 гадоў у Салікамск за патрыятычныя спевы ў каталіцкай катэдры, за нашэнне жалобы па расстраляных, за дапамогу этапаваным у Сібір. Яна – дачка першага класіка беларускай літаратуры XIX ст.: а) Эмілія Плятэр б) Каміла Марцынкевіч в) Алаіза Пашкевіч г) Соф’я Кавалеўская   19. Каму з кіраўнікоў паўстання 1863 года ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) ўсталяваны помнік у 1989 годзе: а) Аляксандру Лянкевічу б) Валеру Ўрублеўскаму в) Рамуальду Траўгуту г) Людвіку Звяждоўскаму   20. Які беларускі паэт напісаў паэму “Песня пра сухар” і называе ў ёй Кастуся Каліноўскага “атаманам мужыцкай праўды”: а) Генадзь Бураўкін б) Рыгор Барадулін в) Аркадзь Куляшоў г) Валянцін Таўлай   21. У якім маёнтку Баранавіцкай зямлі працавала кузня па рамонту зброі для паўстанцаў 1863 года: а) Туганавічы б) Завоссе в) Развадова г) Ястрамбель   22. “Не народ для ўрада, а ўрад для народа” – гэтыя словы належаць: а) Адаму Міцкевічу б) Кастусю Каліноўскаму в) Якубу Коласу г) Ігнату Грынявіцкаму   23. У першым нумары газеты “Гоман” за 1916 год ёсць артыкул, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму “Памяці Справядлівага”. Аўтар гэтага артыкула: а) Вацлаў Іваноўскі б) Зміцер Жылуновіч в) Антон Луцкевіч г) Вацлаў Ластоўскі   24. Адзін з сучасных беларускіх гісторыкаў на падставе архіўных матэрыялаў сцвярджае, што паўстанне 1863 года – гэта першая рэйкавая вайна ў Беларусі. Паўстанцы Кастуся Каліноўскага рабілі дыверсіі на чыгунцы: замянялі рэльсы драўлянымі і фарбавалі іх у шэры колер. Аўтар гэтай думкі кандыдат гістарычных навук: а) Анатоль Тарас б) Андрэй Кіштымаў в) Уладзімір Арлоў г) Міхась Біч   25. У якім творы Уладзімір Караткевіч пісаў, што паўстанцы мелі стары ўмоўны знак – кулак левай рукі трымаць ля сэрца. І на пытанне “Каго любіш?” адказвалі “Люблю Беларусь!”: а) Зямля пад белымі крыламі б) Чорны замак Альшанскі в) Каласы пад сярпом тваім г) Хрыстос прызямліўся ў Гародні   Актыўных удзельнікаў віктарыны чакаюць каштоўныя прызы і ўзнагароды. Адказы просім дасылаць да 10 чэрвеня 2013 года на электронную пошту: tatus1863@gmail.com ці па адрасу: 225409, г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 28, кв.65 «віктарына».    Віктар Сырыца, старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы    
Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы запрашае да ўдзелу ў віктарыне
   Віктар Сырыца, старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 018

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 890

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 283

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 166

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 994

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 837

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 072