Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Язык да пагібелі давядзе

Язык да пагібелі давядзе
Даносчыкі, стукачы, шасцёркі – так называюць людзей, якія нагаворваюць на іншых. У савецкія часы такіх было нямала. А цяпер?
Нядаўна выданне «Мінск-Навіны» апублікавала цікавую інфармацыю пра тое, што жыхары беларускай сталіцы пачалі меней пісаць ілжывых даносаў, чым у папярэднія гады. Маўляў, калі ў 2011 годзе менчукі «накаталі» ў праваахоўныя органы 31 падобную паперчыну, то ў 2012-м – толькі 14. Дарэчы, даносы пішуць і ў Баранавічах. І хаця ў 2012 годзе па арт. 400 Крымінальнага кодэкса РБ (загадзя ілжывы данос) у нашым горадзе не было асуджана ніводнага чалавека, у 2011-м два падобныя злачынствы ў Баранавічах усё ж мелі месца. Па словах супрацоўнікаў пракуратуры, звычайна людзі нагаворваюць на іншых з зайздрасці або асабістай непрыязні. Але ва ўсёй гэтай сітуацыі найперш чапляе не тое, што нашы сучаснікі нібыта пакрысе робяцца больш сумленнымі, а тое, што ў нашым гуманным і развітым XXI ст. падобныя прыкрыя факты ўсё яшчэ магчымыя. Да чаго часам могуць прыводзіць гэтыя нашы зайздрасць ды варажнеча – добра вядома па нядаўняй гісторыі XX ст. Падобных расповедаў яшчэ і сёння можна даволі пачуць ад людзей старэйшага пакалення.
Гісторыя №1: Пра Петручка, які дагаварыўся
Жыхары вёскі Падлясейкі Баранавіцкага раёна лёгка прыгадваюць гісторыю з паваеннага, сталінскага часу пра аднавяскоўца Петручка. Калісьці гэты Петручок выправіўся на кані па нейкіх справах ў горад. Зрабіўшы што трэба, вяртаўся дадому ды па дарозе падвёз нейкага незнаёмца. Як тое часта бывае ў дарозе – разгаварыліся...
«Эх, баба! Вось жа і з разумным чалавекам я сёння пазнаёміўся. Добра пагаварылі – хоць душы разам адвялі! Я казаў пра ўласць і ён гаварыў на ўласць, я – пра ўласць і ён – на ўласць…» – выхваляўся дома Петручок перад жонкай.
«Ну, і дурань жа ты, стары! Зараз уночы прыедуць ды забяруць…» – адказала тады жонка. І як у ваду глядзела: у тую ж ноч прыехала чорная машына і павезла Петручка. Болей яго ў вёсцы ніколі не бачылі.
Гісторыя №2: Як чужое слова ламае лёс
Карэнны жыхар Баранавіч Аляксандр Кандратчык пацярпеў праз ілжывы данос таксама ў першыя паваенныя гады. «Тады ў кожным калектыве, нават у школах, заво-дзіліся стукачы. Такі быў час», – распавядае «IP» наш суразмоўца.
У 1944 годзе Аляксандр Кандратчык паступіў у Брэсцкі чыгуначны тэхнікум. Хацеў вывучыцца на чыгуначніка, але не далі… У 1946 годзе проста пасярод заняткаў па гімнастыцы ў клас зайшоў чалавек і сказаў, што яму трэба паразмаўляць з Кандратчыкам. «Прыйшоў нейкі гусь лапчаты, без формы, у цывільным… Каб я ведаў тады, то паслаў бы яго далей і нікуды б не пайшоў», – прыгадвае сёння Аляксандр.
Аляксандра Кандратчыка прывялі ў чыгуначнае аддзяленне НКУС. Там яго паставілі ў кут, дзе ён прастаяў на каленях 7 сутак(!), пакуль не апухлі ногі. Пасля адвезлі ў Баранавіцкае ўпраўленне чыгункі, дзе пратрымалі 10 месяцаў да суда… «Увесь гэты час ніхто ў мяне нічога не пытаўся і нічога мне не тлумачыў. Тады нікому нічога не тлумачылі. Гэта фірма вядомая, якая ніколі не прадстаўляецца. Яны катуюць, а пасля заднім чыслом малююць вам справу. Толькі праз 10 месяцаў на судзе я даведаўся пра данос», – распавядае Аляксандр Кандратчык. Сведка ў судзе – студэнт з паралельнага курса Брэсцкага чыгуначнага тэхнікума – заявіў, нібыта Аляксандр калісьці крытычна выказаўся пра выбары ў Вярхоўны Савет: маўляў, што гэта за выбары, калі ёсць толькі адзін кандыдат.
«А мне тыя выбары зусім ні ў дупе, ні ў глове не былі, – кажа на польскі капыл Аляксандр Кандратчык. – І як я мог такое гаварыць за паўгода да тых выбараў, калі пра кандыдатаў яшчэ нічога не было вядома? Але хто мяне там слухаў!»
Канваір, які вёў тады Аляксандра на суд, яшчэ па дарозе шапнуў яму, што яго чакае 6 гадоў няволі. Так і здарылася: 6 гадоў лагераў за антысавецкую агітацыю.
Зняволенне Аляксандр адбываў у запалярным сібірскім гарадку Ігарка, ля вусця Янісея, дзе разам з астатнімі вязнямі асвойваў тайгу. У 52-градусны мароз удзень пасяленцы пілавалі лес, а ўночы спалі ў палатках. «Вымярзалі мы там страшна. Там і пакінулі сваё здароўе», – кажа Аляксандр Кандратчык, які даўно мае інваліднасць і сёння з цяжкасцю перасоўваецца на сваіх нагах.
Пасля лагера Аляксандр Кандратчык здолеў-такі вывучыцца на інжынера і амаль усё жыццё адпрацаваў у баранавіцкіх электрасетках. Праўда, усе гады так і працаваў звычайным інжынерам. А калі аднойчы Аляксандра захацелі павысіць да начальніка службы падстанцыі, яго выклікаў на гутарку тагачасны сакратар Баранавіцкага гаркама партыі Юрый Аджымамедаў, з якім у дзяцінстве яны разам выраслі ў адным двары. Дыялог дарослых, добра знаёмых чалавек гэтым разам выглядаў прыкладна так:
– Саша, ты ж разумееш, што ты не можаш быць начальнікам службы?
– Разумею, Юра…
Асудзіць хто?
Нават сёння ніхто не скажа дакладна, колькі было напісана даносаў у савецкую эпоху. Але пра маштаб гэтага можна меркаваць ўскосна, ведаючы пра маштабы сталінскіх ды пазнейшых рэпрэсій.
«Уся савецкая таталітарная сістэма будавалася на даносах. Па даносах людзей абвінавачвалі ў шпіянажы, у супрацоўніцтве з немцамі і заходняй буржуазіяй, у антысавецкай дзейнасці, па даносах раскулачвалі сялянаў», – кажа баранавіцкі гісторык Аляксандр Татаранка.
У посткамуністычную эпоху Нямеччына першая зрабіла рашучы крок і рассакрэціла архівы спецслужбаў. За ёю з большым або меншым поспехам гэта зрабілі астатнія краіны былога сацыялістычнага лагера: Польшча, Чэхія, Вугоршчына, Румынія… Цяпер кожны чалавек на Захадзе можа даведацца, хто і што на яго калісьці пісаў ці нагаворваў. У беларусаў такой магчымасці дагэтуль няма.
Як піша гісторык Аляксандр Лукашук, у спрэчцы «захаваць альбо знішчыць» сакрэтныя архівы на Захадзе перамог погляд на іх як на частку агульнай культурнай спадчыны. Адкрытыя архівы – найлепшае сведчанне таго, што грамадства асэнсавала сваё мінулае і дало яму належную ацэнку. Пакуль такая ацэнка не зроблена, гісторыя можа паўтарацца бясконца.   Даведка «IP»   За загадзя ілжывы данос, паводле арт. 400 Крымінальнага кодэкса РБ, прадугледжана адказнасць. Максімум, які пагражае ілжэданосчыку, – 5 гадоў пазбаўлення волі.   Кіламетры даносаў   Уявіць маштабы дзейнасці савецкіх «стукачоў» могуць дапамагчы рассакрэчаныя дадзеныя архіваў усходненямецкага міністэрства дзяржбяспекі – Штазі. Хросным бацькам Штазі гісторыкі называюць вядомага сталінца Лаўрэнція Берыю, таму наўрад ці створаная ім сістэма кантролю ў ГДР істотна адрознівалася ад савецкай таталітарнай сістэмы. Тым больш вядома, што першыя дзесяцігоддзі Штазі ўвогуле функцыянавала пад патранажам СССР.
Штазі налічвала 91 тысячу штатных супрацоўнікаў. Гэта без уліку агентаў, якіх, па розных дадзеных, было ад 180 да 300 тысяч. Былі яшчэ і так званыя «агульныя супрацоўнікі», якія ўсяляк дапамагалі органам. Не ўсіх гэтых «добразычліўцаў» афармлялі дакументальна, а таму дакладнай лічбы няма.
Затое пра дзейнасць гэтых агентаў і прыслужнікаў сістэмы дазваляе меркаваць іншая лічба, прыведзеная беларускім гісторыкам Аляксандрам Лукашуком. Калі скласці ўсе паперы са справамі толькі цэнтральнай архіўнай управы Штазі, яны расцягнуцца на 100 км. Акрамя гэтага, было яшчэ 15 акруговых архіваў. І немалая частка архіва перад падзеннем камуністычнай сістэмы была знішчана.   «Прашу прызначыць расследаванне…»   У жніўні 2012-га баранавіцкі краязнаўца Міхась Маліноўскі напісаў гнеўны ліст у КДБ з намерам вывесці на чыстую ваду старшыню Баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы імя  Ф. Скарыны Віктара Сырыцу.
Перадгісторыя простая. Мінулы год быў 200-м  юбілейным годам вядомага паэта і каваля з-пад Баранавіч Паўлюка Багрыма. Каб ушанаваць памяць пра знакамітага земляка, баранавіцкія сябры ТБМ на чале з гісторыкам Віктарам Сырыцам звярнуліся ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, а таксама ў Нацыянальны банк РБ з просьбаю выпусціць памятны канверт і медаль з выяваю Паўлюка Багрыма.   Пра гэта даведаўся з газет баранавіцкі краязнаўца, былы вайсковец Міхась Маліноўскі, які, як высветлілася, няроўна ставіцца да асобы паэта Багрыма. Маліноўскі напісаў гнеўныя лісты на імя старшыні КДБ, Нацбанка, ТБМ, а таксама міністра сувязі і інфарматызацыі. У лістах ён напісаў, што калісьці «вобраз паэта-пакутніка (П. Багрыма. – А.Г.) быў сфальсіфікаваны польскімі масонамі і нацыянал-шавіністамі» і цяпер яго спрабуюць рэанімаваць адэпты Польшчы.   Маліноўскі таксама папрасіў згаданых кіраўнікоў разабрацца ў сувязях Віктара Сырыцы з заходнімі суседзямі і праверыць, ці не з’яўляецца ён правакатарам. «Прашу (…) прызначыць сумеснае расследаванне, хто яго фінансуе, хто і што рухае дзеяннямі пана В. Сырыцы…», – пісаў у сваім лісце М. Маліноўскі.   Па словах Віктара Сырыцы, на шчасце, уся гэта гісторыя не мела ніякага працягу: «Відаць, на вярхах таксама зразумелі, што гэта поўны абсурд і бязглуздзіца».  
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 017

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 887

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 280

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 934

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 161

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 989

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 830

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 069