Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Паэту Аляксею Беламу – 60 гадоў!

Паэту Аляксею Беламу – 60 гадоў!
«У нас ва ўсіх ёсць абавязкі перад блізкімі людзьмі, і мы вымушаны выконваць іх сумленна. А на творчасць застаецца толькі тое, што застаецца».
  ГІсторЫя
35 тыс. гадоў таму – з’яўленне людзей сучаснага фізічнага тыпу Homo sapiens («чалавек разумны»);
9–6 тыс. гадоў таму  – людзі цалкам засялілі землі Беларусі;
862 год нашай эры – згадка пра першую беларускую дзяржаву – Полацкае княства;
1952 год нашай эры – 20 снежня ў в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна нарадзіўся Аляксей Ільіч Белы, з 2006 года – дырэктар-галоўны рэдактар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «ІнтэксПрэс-Рэгіён».   Дзень нараджэння
Так склалася, што ў мяне два дні нараджэння – сапраўдны і афіцыйны. Я з’явіўся на свет 20 снежня 1952 года, але мая маці пазначыла датай майго нараджэння 2 студзеня 1953 года. Яна хацела, каб мяне на год пазней забралі ў войска (тады прызывалі толькі раз на год) і каб мне там лягчэй служылася. Але гэта не дапамагло: у мой год прызывалі ўжо двойчы, а таму я пайшоў служыць разам са сваімі аднагодкамі. І ў сям’і заўсёды святкавалі мой сапраўдны дзень нараджэння, а не той, што ў пашпарце.
Радзіма
Мая малая радзіма – вёска Міхнавічы ў Івацэвіцкім раёне. Там я скончыў пачатковую школу, адтуль пайшоў у свет і туды цяпер часта вяртаюся да сваякоў. Я люблю бываць за мяжою, але чамусьці пасля замежных вандровак нараджаецца адзін ці максімум два вершы. Усё асноўнае пішацца тут, у Беларусі. Родныя краявіды і родныя людзі не стамляюць, яны кожны раз здзіўляюць па-свойму. Гэта і натхняе на творчасць. Беларусь – сапраўды цікавая і ўнікальная зямля. Тут ёсць што паглядзець і ёсць каго паслухаць.
Дзяцінства
Чалавек усё жыццё жыве са сваім дзяцінствам, якім бы простым яно ні было. Сёння я ўзгадваю тыя навальніцы і вясёлкі, якія здараліся ў нас улетку да таго, як правялі меліярацыю. У тыя леты не было такіх працяглых пахмурных дзён, як цяпер. Праходзіла навальніца, і зноў з’яўлялася сонца. Тады мы бегалі басанож па лужынах, пырскі вады і сонца ляцелі з-пад нашых ног. А яшчэ паходы ў грыбы і ягады, карасі і шчупакі ў рэчках, катанне на конях, Купалле… Так, мы таксама і цяжка працавалі, але ў нас кожны  дзень было штосьці новае і светлае. Тое, што ўзгадваецца заўжды... Тады хацелася хутчэй адарвацца ад зямлі і паляцець у свет, у дарослае жыццё. Мы толькі дарослымі разумеем, што з дзяцінства не трэба было нікуды спяшацца. Ім трэба было наталяцца і наталяцца.
60 гадоў
Я зусім не адчуваю сваіх 60 гадоў. Мне здаецца, для нармалёвага чалавека, які штосьці стварае і ў якога яшчэ шмат ідэяў, калі ён яшчэ прагне штосьці дабудаваць, кудысьці з’ездзіць і нешта пабачыць, 60 гадоў – гэта не ўзрост…  Памятаю, калі я прыйшоў вучыцца на матроса ў свае 16, я глядзеў на намесніка начальніка нашай марской вучэльні, якому толькі споўнілася 30, і думаў, які гэта стары і сур’ёзны дзядзька… А цяпер, калі я чытаю кнігу Тынянава пра Пушкіна, дзе аўтар піша пра аднаго са сваіх герояў, маўляў, гэта быў чалавек ужо сталага веку, яму было 35 гадоў, дык я ўспрымаю такія словы, мякка кажучы, са здзіўленнем.
Творчасць
Творчасць не можа быць выключна вынікам ўседлівай і манатоннай працы. Без натхнення  не з’явіцца. Бывае, тыднямі не нараджаецца ніводнага радка, але гэта нармалёва. Для творчага імпульсу трэба, каб штосьці здзівіла, уразіла. З іншага боку, некалькі эмацыйных радкоў ці слупкоў, народжаных дзесьці ў дарозе, яшчэ не падстава скончыць працу над вершам. Літаратурная творчасць прафесійнага паэта (а я лічу сябе прафесійным творцам) патрабуе шмат працы і ўдасканалення, каб выкрашталізаваць гэтыя чыстыя ўражанні ў літаратурны твор. Дарэчы, мне ў гэтым шмат дапамагае мая жонка Алена, прафесар Баранавіцкага ўніверсітэта. Яна сама таксама выпусціла не толькі некалькі манаграфій, але і кнігу вершаў, якая называецца «Кніга жонкі паэта». Дзякуй ёй за гэта!
Час
Момантаў, калі цябе штосьці здзіўляе і ўражвае, з гадамі робіцца ўсё меней. Таму, вядома, у юнацтве пісалася больш, чым цяпер. Дарослы чалавек увесь час заняты нейкімі справамі. Гэтага патрабуе і рытм цяперашняга жыцця. У нас ва ўсіх ёсць абавязкі перад блізкімі людзьмі, і мы мусім выконваць гэтыя абавязкі сумленна. А на творчасць застаецца ўжо толькі тое, што застаецца.  Але ў мяне няма шкадавання з той нагоды, што я не аддаю сваёй творчасці ўвесь час. Калі Бог даў нам гэту здольнасць, то чалавек знойдзе час і пакіне пасля сябе ўсё, што яму наканавана пакінуць.
Журналістыка
Я ўжо амаль 30 гадоў працую ў журналістыцы. Прычым не толькі рэдагую чужыя тэксты, але па магчымасці і сам працягваю пісаць. Але калі ў маладосці я лічыў, што журналістыка і літаратура – гэта адзін занятак, то сёння я так не лічу. Паэзія, літаратура ўвогуле – гэта тое, чаго патрабуе душа, а журналістыка – тое, чаго патрабуе прафесія. І яна, вядома ж, забірае тваю творчую сілу і энергію… Сённяшні век зрабіўся вельмі прагматычны. Калі раней у журналістыцы часцяком сустракаліся такія жанры, як замалёўкі і нарысы, то сёння так вобразна і багата не пішуць. Лірычныя адступленні цяпер нікому не трэба. Чалавек не хоча марнаваць на іх час. І так чым далей – тым усё больш разыходзяцца літаратура і журналістыка.
Сябры-паэты
Вядома, што вершы чалавека не пракормяць, а таму ўсе мае сябры-паэты зараблялі на кавалак хлеба чымсьці іншым. Венанцы Бутрым быў мастаком, Алесь Корнеў – доктарам, Анатоль Станкевіч працаваў столярам. Выключэннем быў Ян Збажына, які напрыканцы жыцця цалкам сышоў у літаратурную творчасць і ўсяго сябе прысвяціў ёй. Але ж мы цудоўна ведаем, што ў яго праз тое проста не было сродкаў для існавання. Па магчымасці мы, яго сябры, удзельнічалі ў яго лёсе. Гэта цяжкі лёс. Але ён выбраў яго сам.
Удзячнасць
Перадусім я ўдзячны жыццю за сваіх родных, з якімі мы праз усе гады захавалі вельмі добрыя адносіны. І калі сёння я прыязджаю ў госці да родных, я адчуваю гэту энергію крэўнасці і сваяцтва, адчуваю, што я дома, хаця ўжо больш за 40 гадоў там не жыву. Я ўдзячны маім сябрам. Некаторыя кажуць, што сяброў не можа быць шмат. Але ў мяне сапраўды шмат сяброў, якія здольныя пачуць мой голас і заўсёды гатовыя дапамагчы.
Расчараванне
Маё найбольшае расчараванне ў тым, што я не бачу руху наперад у нашай краіне. Мы ў лепшым выпадку топчамся на месцы. А ўвесь гэты час прыходзіць у заняпад наша мова і культура. Калі даводзіцца бываць на з’ездах беларусаў з усяго свету і чуць, як хлопцы з Іркуцка або з ЗША ці Канады цудоўна размаўляюць па-беларуску, а пасля прайсціся па Мінску і не пачуць ніводнага роднага слова, то робіцца вельмі сумна. І тады смешна чуць чыноўнікаў, якія кажуць, нібыта беларуская культура сёння развіваецца.
Моладзь
Сённяшняя моладзь пераважна размаўляе пра новыя мадэлі тэлефонаў і іншамарак, маладыя людзі баяцца адстаць у гэтым. Але зусім не турбуюцца наконт таго, што гіне іх нацыянальная культура. І ўсё ж у нас ёсць частка моладзі, якая цягнецца да культуры, да роднага слова. І гэта дае надзею.
Беларусь
Я веру, што рана ці позна наша краіна будзе называцца Беларуссю, а не Белоруссіяй, як пішуць некаторыя СМІ. І што тут будуць жыць сапраўдныя беларусы, носьбіты мовы тытульнай нацыі і нацыянальнай культуры.
Прыватны сектар
Сёння я заканчваю працу над маёй шостай кнігай вершаў, якая будзе мець назву «Прыватны сектар». Гэта сімвалічная для мяне назва, бо ў гарадскім прыватным сектары знаходзіцца і мой дом, якія я ўжо доўгія гады ўдасканальваю, каб прымаць там маіх сяброў. Я спадзяюся, кніга ўбачыць свет вельмі хутка. Яе складуць пераважна новыя вершы.
Памылкі
Як і ў кожнага чалавека, у маім жыцці былі памылкі. Не дарма кажуць: жыццё пражыць – не поле перайсці. Але я заўжды імкнуўся рабіць так, як падказвала мне маё сэрца. І я не з тых людзей, хто шкадуе пра нешта зробленае ў жыцці. А таму, калі ў мяне пытаюцца, што я змяніў бы ў мінулым, калі б можна было адматаць стужку назад, я кажу, што бадай нічога і не змяняў бы. Усё было добра. Я ні на кога ў жыцці не крыўдую. Калі нехта крыўдуе на мяне,  прашу ў яго прабачэння.
Мары
Збольшага ўсе мары майго дзяцінства і юнацтва здзейсніліся. Начытаўшыся калісьці Маўра і Хэмінгуэя, я марыў быць мараком альбо геолагам, пазней – літаратарам. Усё гэта ў той ці іншай ступені я ў сваім жыцці «пакаштаваў». Я пабываў багата дзе ў Еўропе, быў на Салаўках і за Палярным кругам. Я не страчваю надзеі калі-небудзь ўзысці на Эльбрус. І хаця я шматкроць бываў у гарах і сплаўляўся па горных рэках, узняцца на пяцітысячнік – гэта мая  шалёная мара. І сёння я раблю дзеля гэтага канкрэтныя захады…
Невядомасць
Дагэтуль я яшчэ не пабываў у Аўстраліі і ні разу  не сустрэў свята Нептуна на экватары… Я разумею, што з гадамі такія мары робяцца ўсё менш рэальнымі. Па-першае, яны патрабуюць добрых фінансавых укладанняў. Па-другое, мне ўсё ж ужо 60, і ніхто не ведае, што там яшчэ засталося.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 017

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 889

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 282

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 163

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 991

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 836

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 071