Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Баранавічах працягваюць караць актывістаў за заклік на Народны сход

Старшыні баранавіцкай гарадзкой арганізацыі АГП, сябру аргкамітэта мясцовага Народнага схода Анжэле Камбалавай уручылі судовую позву на 10 кастрычніка.
Пра гэта паведамляе сайт Радыё Свабода.
 
Па інфармацыі рэсурса, актывістку яшчэ ўвечары 6 кастрычніка па тэлефоне выклікалі ў міліцыю для “дачы тлумачэнняў”.
 
“Патэлефанаваў участковы міліцыянт і сказаў, што мне трэба прыйсці ў міліцыю і даць тлумачэнні наконт таго, што я быццам бы распаўсюджвала ўлёткі пра Народны сход каля аднаго з прадпрыемстваў некалькі дзён таму. Міліцыянт сказаў, што нехта паведаміў ім нумар майго аўтамабіля, калі ён там стаяў,” – распавяла Анжэла Камбалава. На тэлефанаванне актывістка адказала, што на тэлефонныя выклікі нікуды ня пойдзе і згодная прыйсці толькі па позве.
 
Таму, як паведамляе Радыё Свабода, 7 кастрычніка актывістцы прынеслі позву проста на працу. “Яны ўручылі мне і пратакол, складзены на мяне за заклік на несанкцыянаванае масавае мерапрыемства,” – паведаміла для Радыё Свабода Анжэла Камбалава. Паседжанне адбудзецца ў Баранавіцкім судзе 10 кастрычніка а 10-й гадзіне.
 
Між іншым, як паведамляе сайт праваабарончага цэнтра “Вясна”, старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода ў Баранавічах Віктара Мезяка цяпер таксама шукае міліцыя.
Па інфармацыі “Вясны”, раніцай 7 кастрычніка двое міліцыянераў наведалі дом, дзе пражывае Віктар Мязяк і цікавіліся ў сваякоў яго месцазнаходжаннем.
 
Нагадаем, жыхар горада Віктар Мязяк быў затрыманы ў Баранавічах, каля пад’езда дома на Паркавай, раніцай 30 верасня, калі клеіў на дошку абвестак улётку пра “Народны сход”. У пастарунку на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КААП “Парушэнне парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання”.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 015

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 885

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 276

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 931

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 158

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 986

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 823

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 066