Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пра што маўчаць камяні?

Пра што маўчаць камяні?

Камяні называюць самымі старажытнымі сведкамі гісторыі Зямлі і чалавецтва. І баранавіцкі край таксама можа пахваліцца сваімі культавымі і гістарычнымі валунамі, сведкамі сівой даўніны.
Ледавіковыя прыхадні

Наконт паходжання вялікіх валуноў, якіх багата параскідана на беларускіх раўнінах, у розны час паўставалі розныя тэорыі. Адны навукоўцы меркавалі, што гэта аскепкі невядомых цяпер планет, якія распаліся ў выніку даўніх касмічных катастроф і часткова трапілі на Зямлю. Іншыя даводзілі, што іх прынеслі да нас вялізныя плыні вады падчас маштабных патопаў на нашай планеце.
 
Аднак сёння меркаванні навукоўцаў сыходзяцца пераважна на адной версіі: нашы валуны – гэта ледавіковыя прыхадні. Ледавікі прыносілі і пакідалі іх у нас дзясяткі і сотні тысяч гадоў таму, калі Зямля яшчэ толькі стварала сваё аблічча. Да тэорыі ледавіковага паходжання камянёў схіліліся канчаткова, калі разгледзелі, што склад беларускіх валуноў такі ж, як і склад горных пародаў Скандынавіі, Фінляндыі і поўначы Расіі, адкуль калісьці на нас насоўваліся ледавікі. А таму, бадай, і найбольшая распаўсюджанасць валуноў у Беларусі – на яе поўначы: у Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.
 
Найвялікшы вядомы ў Беларусі камень так і завецца – Вялікі Камень. Ён знаходзіцца каля в. Горкі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці і мае даўжыню 11 м, шырыню 5,6 м і бачную глыбіню – 3 м. А якая яшчэ яго частка схавана пад зямлёю, навукоўцы дагэтуль не ведаюць. Праўда, дакладна вядома, што радзіма граніта ружовага колеру, з якога ўтвораны гэты камень, – сённяшняе фінска-расійскае памежжа.
 
Да каменя на паклон
 
У старажытнасці ў нашых продкаў існаваў культ камянёў. Асабліва ўшаноўваліся камяні-следавікі, якія мелі на сабе выявы слядоў чалавека ці татэмных звяроў. Такія камяні лічыліся святымі і гаючымі. Надзвычай гаючай лічылася і вада ў такіх слядках, якая звычайна не знікала нават у спёку. Ёсць звесткі, што яшчэ зусім нядаўна некаторыя камяні церлі на парашок і ўжывалі яго ў якасці лекаў. Людзі верылі, што святыя камяні выратуюць іх ад хваробаў вачэй, бясплоднасці і нават ад шаленства. Не дарма нашы продкі ма-ліліся ім, прасілі ў іх шчасця і здароўя, прыносілі ахвяраванні. Ушанаванне камянёў было звязана з культам славянскага старажытнага бога багацця і ўрадлівасці Вялеса, які таксама лічыўся апекуном роду.
 
З прыходам хрысціянства людзі не пакідалі кланяцца камяням і прыносіць ім ахвяраванні, а таму распаўсюднікі новай веры мусілі прыдумляць і пашыраць у свядомасці нашых продкаў новыя легенды пра паганскія святыя камяні, заснаваныя ўжо на біблейскіх сюжэтах.
 
Падобных валуноў-следавікоў сёння ў Беларусі выяўлена больш за 100. І вось дзіва: нават у наш механізаваны і камп’ютарызаваны век людзі не пакідаюць ушаноўваць старыя камяні, нясуць да іх свае ахвяраванні, як гэта рабілі нашы продкі стагоддзі і тысячагоддзі таму. Такія паклонныя камяні, да якіх паломнікі ідуць і сёння, знаходзяцца і  каля вёсак Сянежыцы і Горка суседніх Навагрудскага і Дзятлаўскага раёнаў.
Пра што маўчаць камяні?
Паклонныя камяні каля в. Горка Дзятлаўскага раёна
 
Маўклівыя сведкі
 
Акрамя культавых валуноў, беларуская зямля багата і на гістарычныя камяні, гісторыя якіх звязана з лёсавызначальнымі падзеямі ў жыцці краіны альбо з імёнамі вялікіх людзей. Цікавыя камяні захаваліся да нашых дзён, напрыклад, у в. Патапавічы Ляхавіцкага раёна. Пры дарозе, што вядзе з Ляхавіч, там стаіць цэлы шэраг часаных камянёў з выбітымі надпісамі і крыжамі архаічных формаў. На двух камянях вельмі добра прычытваецца дата іх усталявання – 1683 год! На думку гісторыкаў, гэта старыя надмагіллі, што былі ўсталяваны больш за 300 гадоў таму ў памяць пра нашых землякоў, што загінулі ў вайне з нашэсцем турак, якую ў той час вялі аб’яднаныя войскі Еўропы.
 
Зберагчы, а не знішчыць
 
У савецкія часы з валунамі, асабліва з культавымі, актыўна змагаліся. Багата такіх камянёў было ўзарвана і пайшло на будаўніцтва дарог, некаторыя былі ссунуты ў меліярацыйныя канавы ці проста вывезены ў невядомых кірунках.
 
Сёння назіраецца адраджэнне культурнай памяці і вяртанне цікавасці да культавых і гістарычных камянёў. У нашых найбліжэйшых суседзяў (палякаў, літоўцаў і латышоў) тысячы падобных валуноў і камлыгаў прызнаны культурна-гістарычнымі і геалагічнымі помнікамі і ахоўваюцца на дзяржаўным узроўні. У Беларусі гэта колькасць сёння складае толькі некалькі соцень. Вялікая частка культавых валуноў пакуль вядома толькі вузкаму колу мясцовых краязнаўцаў і дагэтуль не вывучана. Кожны такі камень мае ўласнае імя і непаўторную легенду, кожны захоўвае сваю таямніцу.
 
Гэта цікава
 
Камяні сапраўды выростаюць з-пад зямлі, падобна да таго, як растуць грыбы пасля дажджу. У выніку шматразовага размакання і высыхання, а таксама змярзання і размярзання глебы яна рухаецца і паступова выштурхоўвае камяні на паверхню. Гэтаму таксама спрыяюць дажджы, якія пакрысе змываюць верхнія, лягчэйшыя слаі глебы. Да таго ж павольнаму пасоўванню падземных валуноў на белы свет спрыяе і незаўважны ў нашым рэгіёне, але амаль заўсёды прысутны землятрус.
 
Дарэчы
 
У сталічным мікрараёне Уручча-2, побач з Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытутам, у 1989 годзе на плошчы каля 6,5 га быў створаны ўнікальны для нашай краіны Парк камянёў, дзе з усёй Беларусі былі сабраны больш за дзве тысячы ледавіковых валуноў і камлыгаў самых розных памераў. Валуны ў Парку размешчаны кампазіцыйна, па шасці тэматычных экспазіцыях. Напрыклад, цэнтральная кампазіцыя створана на ўзор мапы Беларусі (4 га), з захаванай арыентацыяй па кірунках свету. Групамі валуноў пазначаны ўсе ўзвышшы і максімальна высокія кропкі Беларусі – горы Святая (Дзяржынская) і Лысая.
 
Валунамі пазначаны таксама межы апошніх зледзяненняў. Сістэма сцежак парку адпавядае рачной сістэме краіны. Дзеля лепшай арыентацыі на месцах абласных гарадоў пасаджаны па тры елачкі. Тэрытарыяльныя межы мапы краіны пазначаны пасаджаным нізкарослым кустоўем. У іншых кутках парку сабраны таксама валуны незвычайных формаў, камяні з надпісамі і піктаграмамі, камяні-жорны.
 
TOP-3 баранавіцкіх камянёў
 
Святы (Божы, Асілкавы) Камень (паміж вв. Падгорная і Добры Бор)
 
Гэта адзіны вядомы сёння ў Баранавіцкім раёне культавы камень-следавік. Яго памеры – 1,5х1,8 м, вышыня – 0,8 м.
 
Пра што маўчаць камяні?
Святы Камень-следавік каля в. Падгорная
Валун нагадвае па форме ступу з ямінкай пасярэдзіне, на дне якой знаходзіцца выява чалавечага слядка ў натуральную велічыню.
 
Пра што маўчаць камяні?
Фрагмент камяня-следавіка з ахвяраваннямі
Пра што маўчаць камяні?
След на камяні-следавіку каля в. Падгорная
Сучасная легенда апавядае, што след на камені пакінула Божая Маці, уцякаючы ад цара Ірада. Хаця гісторыкі згадваюць і больш старажытнае паданне пра Асілка. Нібыта ён, змагаючыся калісьці з ліхімі сіламі, выпадкова ступіў на гэты камень, пасля чаго яго сіла падужала ў 10 разоў, і Асілак перамог.
 
У адрозненне ад рэлігійных і фальклорных тлумачэнняў паходжання Святога Каменя і следу на ім, навука сцвярджае, што гэта звычайны культавы камень-следавік, якому пакланяліся ў старажытнасці нашы продкі. Не так даўно вакол валуна было выяўлена старажытнае паселішча I-га тысячагоддзя да н.э. – I тысячагоддзя н.э. Паводле розных версій навукоўцаў, ніша, якая ёсць на валуне, раней магла быць месцам, дзе сядзеў жрэц. Гэта мог быць і звычайны ахвярнік, куды складаліся дарункі.
 
Цікава, што людзі і ўшаноўваюць Святы Камень і сёння: пакідаюць на ім грошы, сыплюць назбіраныя ягады, арэхі і грыбы, а на суседніх дрэвах развешваюць стужкі, пацеркі і абярэгі. Людзі захавалі веру і ў тое, што Святы Камень лякуе ад розных хваробаў. У навуковай літаратуры згадваецца, што яшчэ ў мінулым стагоддзі хрысціянскія паломнікі па дарозе да цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці абавязкова заязджалі пакланіцца гэтаму валуну. Сёння Святы Камень наведваюць  толькі мясцовае насельніцтва ды рэдкія падарожнікі, якім пашчасціць адшукаць язычніцкую святыню ў лясных нетрах. А гэта зусім не проста…
 
Сваротваўскі камень (каля в. Малая Сваротва)
 
Пра гэты камень з выбітымі на ім архаічнымі формамі крыжоў няма ніякай інфармацыі ні ў навуковай літаратуры, ні ў Інтэрнэце. Карэспандэнт «IP» выпадкова адшукаў яго на адной з ускраін в. Малая Сваротва, побач з мясцовымі могілкамі. Старыя вяскоўцы кажуць, што раней гэты, а таксама іншыя падобныя камяні стаялі на невялікай гары, што побач з вёскай. Пазней гаспадарнікі разаралі горку, а камень сцягнулі да мяжы. Ён мае прастакутную форму, а таму можна меркаваць, што зазнаў у свой час невялікую апрацоўку. На камені добра відаць высечаны дзесяціканцовы крыж, які зверху апраўлены яшчэ трыма меншымі чатырохканцовымі крыжамі, што па форме нагадваюць матэматычныя “плюсы”.
 
Пра што маўчаць камяні?
Стары камень з архаічнымі крыжамі каля в. Малая Сваротва Баранавіцкага раёна
Камяні з падобнымі крыжамі ў розны час знаходзілі і ў іншых рэгіёнах Беларусі, часцей – на Поўначы. Даследчыкі мяркуюць, што гэта могуць быць надмагільныя камяні часоў Сярэднявечча. Пра старажытнасць падобных знаходак кажа і тое, што на іх няма ніякіх надпісаў.
 
Камень філарэтаў (каля в. Карчова)
 
Гэты агромністы камень памерам 4,1х1,9х3  м ляжыць у лясным яры каля в. Карчова, на самай мяжы Баранавіцкага і Карэліцкага раёнаў. Па звестках навукоўцаў, ружавата-шэры граніт рапаківі, з якога ўтвораны камень, паходзіць з тэрыторыі сучаснай Фінляндыі. Яго ўзрост – каля 1500 – 2000 млн гадоў.
 
Камень сёння мае статус толькі геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння, хаця варта адзначыць і яго мемарыяльную і гісторыка-культурную каштоўнасць. У XIX ст. камень быў месцам сустрэч таемнага патрыятычнага таварыства студэнтаў Віленскага ўніверсітэта – філарэтаў, сярод якіх быў і Адам Міцкевіч. Дзякуючы ім, Камень філарэтаў і займеў сваё ўласнае імя, пад якім мы ведаем яго і сёння.
Пра што маўчаць камяні?
Камень філарэтаў
На эту же тему
Вяртанне да вытокаў: TOP-5 баранавіцкіх крыніц
 
Сцежкамі-дарожкамі баранавіцкіх паркаў
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 019

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 904

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 291

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 938

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 169

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 3 013

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 843

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 078