Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Храм, адроджаны ў Баранавічах

Храм, адроджаны ў Баранавічах

Сёлета 4 кастрычніка Баранавіцкаму Пакроўскаму сабору спаўняецца 80 гадоў. На жаль,  мала хто з жыхароў горада ведае, што наш храм з’яўляецца адным з самых каштоўных помнікаў царкоўнага дойлідства не толькі на Беларусі, але і ва ўсім праваслаўным свеце.
Старая царква
 
У далёкім 1908 годзе  на месцы цяперашняга сабора ў Баранавічах была пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1915 годзе, падчас І сусветнай вайны, калі ў нашым горадзе знахо-дзілася Стаўка расейскага цара Мікалая ІІ, той храм быў павялічаны прыбудовамі. Гэта драўляная царква праіснавала нядоўга і згарэла ў 1921 годзе ў ноч на 19 красавіка (2 мая па новаму стылю), пасля святочнай вячэрні Першага дня Вялікадня.
Храм, адроджаны ў Баранавічах
Баранавіцкая царква ў 1915 годзе
Раніцай на папялішчы сабралася ўся праваслаўная паства горада. Прыход пастанавіў узнавіць храм. Быў абраны камітэт па пабудове новай царквы, які ўзначалілі сенатар польскага Сейма Аляксей Назарэўскі, протаіерэй Павел Мацкевіч і царкоўны стараста Яроцкі.
Будаўніцтва новага храма
 
Два гады польскія ўлады Наваградскага ваяводства не падпісвалі праект на пабудову царквы, якую спачатку хацелі аднавіць з дрэва. Тады камітэт з падтрымкаю архіепіскапа Дыя-нісія вырашыў збудаваць мураваны храм. Новы праект выканаў варшаўскі архітэктар Мікалай Абалонскі. Царква каштавала 147 тысяч злотых (для прыкладу – пуд жыта тады каштаваў 2 злотых).
Храм, адроджаны ў Баранавічах
Баранавіцкая царква на нямецкай паштоўцы 1915-1918 гг
Урачыстае асвячэнне закладкі храма адбылося 6 жніўня 1924 года. З 1925 па 1928 год жыхары горада сабралі 36 тысяч злотых. Дзякуючы сенатару Назарэўскаму, польскі ўрад на працягу трох год выдзяляў па 58 тысяч. Яшчэ 8 тысяч на пабудову царквы знайшоў Баранавіцкі гарадскі магістрат.
 
Праз 4 гады ад пачатку будаўніцтва, 20 лістапада 1928 года, на храм былі ўрачыста ўсталяваны купалы. Пасля да 1931 года адбываліся працы ў сярэдзіне царквы, аздабляліся іканастасы, выкладалася мазаіка, прывезеная з Варшавы.
 
Варшаўскі сабор
 
Першапачаткова гэта мазаіка знаходзілася ў Варшаўскім саборы Аляксандра Неўскага, які будаваўся 19 год і быў асвечаны ў 1912 годзе. На той час гэты храм з’яўляўся найвялікшым  і найвышэйшым будынкам у польскай сталіцы.  Яго параўноўвалі з венецыянскім саборам св. Марка і лічылі найпрыгажэйшым у Еўропе.
 
Яго сцены ўпрыгожвалі мазаікі, створаныя па эскізах Віктара Васняцова, Андрэя Рабушава, Мікалая Бруні. У аздабленні сабора былі выкарыстаны каштоўныя і паўкаштоўныя камяні, а таксама мармур і граніт. Мазаічныя пано набіраліся ў мазаічнай майстэрні славутага мастака Уладзіміра Фралова.
 
Пасля атрымання незалежнасці ў 1918 годзе  ў Польшчы распачалася дыскусія, што рабіць з праваслаўным храмам у цэнтры сталіцы. Шмат хто лічыў яго сімвалам расейскай акупацыі. Былі прапановы ператварыць сабор у музей. Але на пастанову знішчыць храм паўплывала польска-савецкая вайна 1919-1920 гадоў. Руйнаванне пачалося ў 1924 годзе і працягвалася да 1926-га. Спатрэбілася 14800 выбухаў, каб знішчыць сцены. Але праваслаўным вернікам дазволілі зняць мазаікі, забраць іканастасы, абразы і царкоўную маёмасць, якія пасля былі перададзены ў Заходнюю Беларусь. Дарэчы, у гэты самы час у СССР таксама актыўна руйнаваліся праваслаўныя храмы.
 
З Варшавы да Баранавіч
 
Дзякуючы намаганням Назарэўскага, у 1926 годзе ў Баранавічы ў трох вагонах былі прывезены алтары, 10 ківотаў, 20 абразоў на дошках, 9 абразоў на дрэве і палатне, 3 мазаічныя абразы («Маці Божая Замілаванне», «Мітрапаліт Алексій», «Іосіф Волацкі»). Але 5 верасня будынак каля царквы, дзе захоўвалася прывезенае, згарэў, як па-лічылі тады, ад наўмыснага падпалу. Ацалелі толькі мазаікі, якія захоўваліся ў іншым месцы.
 
23 жніўня 1928 года мітрапаліт Дыянісій перадаў у Баранавічы іканастас з былой дамавой царквы Варшаўскага каралеўскага замка, 4 абразы на цынку, 7 двухстворкавых дубовых дзвярэй, 40 фрагментаў мазаікі і 13 скрыняў роспісаў на гіпсавых пласцінах – усё, што засталося ад Варшаваўскага сабора А. Неўскага. 30 фрагментаў мазаікі былі складзены ў 4 пано і змешчаны на ўнутраных ды вонкавых сценах баранавіцкай царквы. Яшчэ 10 фрагментаў дасюль ляжаць у сутарэннях храма, бо з іх немагчыма скласці цэласнага малюнку.
4 кастрычніка 1931 года Баранавіцкі сабор Пакрова Багародзіцы быў асвечаны архіепіскапам Гродзенскім і Наваградскім Алексіем, з  1949 года доўгі час заставаўся адзіным дзеючым праваслаўным храмам у горадзе. У 1953 годзе царква была ўключана ў спіс помнікаў архітэктуры і ўзята пад ахову дзяржаваю.
 
 
Найпрыгажэйшая мазаіка ў свеце
Храм, адроджаны ў Баранавічах
Мазаічная кампазіцыя «Сабор Архангела Міхаіла і ўсіх нябесных сіл бесцялесных»


 
Мазаіка, якая знаходзіцца ў баранавіцкім храме, мае звыш за 20000 адценняў смальты. Гэта смальта выраблялася ў майстэрні Фралова. Слой  шкла пакрываўся сусальным золатам і зверху накладаўся яшчэ адзін слой шкла.
 
З мазаікі варшаўскага сабора, зробленай па творах  Віктара Васняцова, у  Баранавічах ёсць толькі адзін фрагмент – «Табе радуецца». Гэта выява Маці Божай з сынам, памерам 4х4 м2, якая размешчана ўверсе горнага месца ў алтары. Некалі яна ўваходзіла ў вялікае пано.
Храм, адроджаны ў Баранавічах
Мазаіка Васняцова «Табе радуецца»
З левага боку алтара, над паўночным ўваходам, у храме знаходзіцца мазаічная кампа-зіцыя «Дэісус», выкананая па эскізе Мікалая Кошалева. На ёй прадстаўлены Хрыстос на белым воблаку ў атачэнні анёлаў. У руках Хрыста – раскрытая Біблія са словамі «Міръ Вамъ».
На вуліцы з паўднёвага боку на цімпане храма змешчана мазаічная кампазіцыя Кошалева «Хрыстос з данатарам» (раней называлася «Слава Аляксандра Неўскага»). На ёй да ног Хрыста схіліўся данатар (з лацінскага – заказчык ці будаўнік храма) – чалавек, у руках якога мадэль сабора падобнага да варшаўскага. Хрыстос трымае карону, якую хоча ўскласці на галаву данатара. Асоба данатара – рускі князь Аляксандр Неўскі, але некаторыя даследчыкі кажуць, што гэта выява архітэктара Варшаўскага сабора – Лявонція Бенуа.
 
Храм, адроджаны ў Баранавічах
Мазаічная кампазіцыя «Хрыстос з данатарамі»
 
З паўночнага боку цімпан баранавіцкага сабора аздабляе мазаічная кампазіцыя «Сабор Архангела Міхаіла і ўсіх нябесных сіл бесцялесных»  па жывапісных малюнках Мікалая Бруні. На ёй архангел Міхаіл узнесены над усімі іншымі персанажамі. Пад ім у цэнтры кампазіцыі малады Хрыстос. Паабапал анёлы і святыя звяртаюцца да іх. На жаль, гэта мазаіка моцна пашкоджана пры разборцы варшаўскага сабора і мае значныя страты.
Храм, адроджаны ў Баранавічах
Мазаічная ікона «Найпадобнага Іосіфа Волацкага»
Яшчэ адна мазаічная кампазіцыя Бруні «Маці Божая з анёльскім чынам» знаходзіцца ў інтэр’еры сабора, над паўднёвым уваходам. На ёй выява Божай Маці, якая ў атачэнні анёлаў сядзіць на троне. Гэтая мазаіка таксама мае значныя страты смальты. Згубленыя дэталі замянілі фрэскамі падчас мантажу ў 1929 годзе.
Храм, адроджаны ў Баранавічах
Мазаічная ікона «мітрапаліта Алексія»
На ўсходніх слупах баранавіцкага храма змешчаны перавезеныя з Варшавы мазаічныя іконы «мітрапаліта Алексія» і «Найпадобнага Іосіфа Волацкага», складзеныя па малюнках В. Думітрашкі.
 
Акрамя таго, іканастас у Пакроўскім саборы, прывезены некалі з дамавой царквы Варшаўскага каралеўскага замка, лічыцца адным з найбольшых у Беларусі.
 
Замежныя мастацтвазнаўцы лічаць цудам свету Баранавіцкі Пакроўскі сабор з яго мазаікай. На іх думку, пры добрай наладжанай прапагандысцкай рабоце наш горад мог бы стаць значным турыстычным цэнтрам, куды б ехалі людзі з розных краін, каб паглядзець найлепшыя мазаічныя мастацкія творы. Але, на жаль, шырокай вядомасці наш храм пакуль не мае. Сёння нават жыхары горада прызвычаіліся да нашай царквы ды не заўважаюць многага ці нават не ведаюць пра яе вартасць і значнасць.
 
Храм, адроджаны ў Баранавічах
Замежныя мастацтвазнаўцы лічаць Баранавіцкі Пакроўскі сабор цудам свету
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 016

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 885

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 279

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 933

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 159

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 988

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 824

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 066