Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Разбурылі сядзібу XVII стагоддзя

Разбурылі сядзібу XVII стагоддзя


На месцы ўнікальнай сядзібы беларускага філосафа-мараліста Фларыяна Бохвіца ў Вошкаўцах (сёння – в. Ураджайная), якая ахоўвалася дзяржавай, засталіся толькі парослыя быльнягом руіны.

Разбурылі сядзібу XVII стагоддзя

...а так сёння выглядае месца, дзе была сядзіба
«Пан Бохвіц быў бы вельмі засмучаны, каб убачыў, што адбылося з яго родным домам», – такімі словамі сустрэў карэспандэнта «IP» адзін з мясцовых жыхароў колішніх Вошкаўцаў, які і распавёў пра разбурэнне сядзібы. Праўда, сёння сяляне ўжо не могуць прыгадаць, калі дакладна ляхавіцкія пажарнікі разабралі дом Бохвіцаў.
 
Апошні раз карэспандэнт «IP» бачыў гэты дом два гады таму, калі рыхтаваў артыкул пра ся-дзібу Бохвіцаў у межах гістарычнага праекта «Сляды спадчыны» (№25 ад 17 чэрвеня 2009 г.).
 
Як паведамілі «IP» у адміністрацыі Ляхавіцкай раённай бальніцы, на балансе якой і знаходзіўся знішчаны будынак, аб’ект знеслі ўвосень 2010 года, разабраўшы на дровы, якія пайшлі на патрэбы бальніцы. Па словах галоўнага бухгалтара бальніцы Вольгі Равякі, знос будынка быў санкцыянаваны адпаведным Рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама яшчэ ад 26 жніўня 2008 года №759: «О разрешении списания основных средств».
 
На пытанне, як мог з’явіцца падобны дакумент, калі пры заездзе на тэрыторыю сядзібава-паркавага комплексу Бохвіцаў стаіць шыльда Міністэрства культуры РБ з пазнакай: «Гісторыка-культурная каштоўнасць. Ахоўваецца дзяржавай», Вольга Равяка адказала, што ніякіх ахоўных дакументаў на будынак не было.
 
Па каментар «IP» звярнулася да Валерыя Івашкі, які працяглы час працаваў спецыялістам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры аддзеле культуры Ляхавіцкага райвыканкама. «Сёння я на іншай пасадзе і гэтымі пытаннямі не займаюся, – адмовіўся каментаваць сітуацыю Валерый Івашка, які сёння займае пасаду начальніка гаспадарчай групы аддзела культуры. – За ахову помнікаў цяпер адказвае наш малады спецыяліст, які цяпер на бальнічным. Патэлефануйце праз тыдзень…»
 
Як паведаміла начальнік аддзела культуры Ляхавіцкага райвыканкама Ніна Прыхач, колішні сядзібавы дом Бохвіцаў вырашылі знесці, паколькі ён знаходзіўся ў аварыйным стане: «Гэты будынак не ўваходзіў у Спіс гісторыка-культурных помнікаў РБ, а таму не патрабаваў нейкага дадатковага дазволу на знос. Ён уяўляў пагрозу для жыцця людзей, і яго вырашылі знесці».
 
Між іншым ляхавіцкі мастак і краязнаўца Сяргей Чарановіч перакананы, што сядзібавы дом Бохвіцаў не быў у аварыйным стане. «Ад таго  часу, калі з сядзібы выселілі амбулаторыю, мясцовае насельніцтва актыўна пачало рабіць тое, на што беларусы вельмі здольныя:  павымалі вокны, разабралі падлогу… Але дах і сцены былі цэлыя. Дом сапраўды стаяў закінутым, але яго нельга было назваць аварыйным».
 
Сяргей Чарановіч адзначае паслядоўнае знішчэнне гістарычынай спадчыны ў рэгіёне. Некалькі гадоў таму ў суседняй вёсцы Дарава часткова былі знішчаны таксама пахаванні Бохвіцаў, у тым ліку і надмагілле самаго Фларыяна Бохвіца. Вінаватыя тады таксама не былі пакараны.
«Фактычна мы ў чарговы раз маем здзейснены акт злачынства, – мяркуе краязнаўца. – Няцяжка ўявіць, які грамадскі шум падняўся б у нашых суседзяў – палякаў або літоўцаў, каб там знішчылі магілу і сядзібавы дом вядомага філосафа…
 
Наша галоўная праблема ў тым, што на ўзроўні ўлады, як і на ўзроўні мясцовага насельніцтва, з якога яна паходзіць, няма цікавасці і духоўнай патрэбы ў захаванні сваёй культурнай спадчыны. Навошта ім думаць, як захаваць пэўны аб’ект ці шукаць грошы на яго рэстаўрацыю, калі прасцей проста знесці ўсё бульдозерам…»
 
Па словах Сяргея Чарановіча, уся ахова гісторыка-культурных аб’ектаў у Ляхавіцкім раёне абмяжоўваецца ў лепшым выпадку вывазам смецця ды выкошваннем травы: «На большае грошай няма. Наш раён жыве на датацыях, сродкаў не хапае на першасныя жыццёвыя патрэбы. А што ўжо казаць пра нашу гістарычную спадчыну?!»

Разбурылі сядзібу XVII стагоддзя

Выгляд на страчаную сядзібу Бохвіцаў у Вошкаўцах -- фота 2009 года
 
 

Разбурылі сядзібу XVII стагоддзя

Той жа ракурс -- фота 2011 года
 
Гістарычная даведка
 
Сядзібавы дом у Вошкаўцах (сёння в. Ураджайная Ляхавіцкага раёна) лічыўся адным з найстарэйшых у Беларусі. Яго аснова была пабудавана яшчэ ў XVII ст. з замежнай лістоўніцы, з выкарыстаннем толькі драўляных цвікоў. Падчас пазнейшых перабудоў сядзібавы дом зазнаў на сабе ўплыў розных архітэктурных стыляў і эпох.
 
Менавіта ў гэтым старым доме разам з жонкай Паўлінай Маеўскай (роднай цёткай Адама Міцкевіча) пражыў жыццё вядомы на той час філосаф-мараліст Фларыян Бохвіц, аўтар працаў «Існасць маёй думкі пра мэты існавання чалавека», «Думкі пра выхаванне чалавека» і інш. Як адзначае даследчык А. Федарук, Фларыян Бохвіц прысвяціў жыццё вывучэнню пытанняў грамадска-палітычнага і этычнага характару, значэння працы ў жыцці чалавека, выхаванню і ўдасканаленню чалавечага розуму і пачуццяў.
 
Дом Бохвіцаў быў улюбёным месцам сустрэч беларускай інтэлігенцыі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Барановичей

ФК «Барановичи» 16 июля в 18.30 играет с мозырской «Славией»

Хотите узнать больше? ФК Барановичи - Славия-Мозырь В рамках  1/16 финала борьбы за футбольный Кубок страны в четверг, 16 июля, на стадионе «Локомотив» ФК «Барановичи» 1 017

Пад Баранавічамі ўзгадалі растралянага святара, які ратаваў габрэйскіх дзяцей

Хотите узнать больше? Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы Фото: http://catholic.by 13 ліпеня ў 889

В Барановичском районе в ДТП столкнулись «Мерседес», «Фиат» и «Шкода»

Хотите узнать больше? Три машины столкнулись в Барановичском районе Фото: Олег ПУГАЧ Авария произошла утром 13 июля на автодороге Барановичи – Молчадь – Дятлово, вблизи 2 282

В Барановичах после общественного обсуждения 2-й Профессиональный переулок переименуют в ул. Чернышевского

Хотите узнать больше? Ответ горисполкома От жителей города поступило два предложения: назвать данный участок ул. Несвижской или Миловидской, но чиновники решили по-своему. 935

Под Барановичами неожиданный смерч «прошил» гараж, срывая шифер с крыши

Хотите узнать больше? Смерч вырвал полосу шифера с одной стороны крыши. Фото: Юрий ПИВОВАРЧИК Атмосферный вихрь внезапно образовался 13 июля в д. Гирово и так же внезапно 1 163

Жительнице Барановичей родственники подарили деньги и заплатили налог на этот «подарок»

Хотите узнать больше? Горожанка указала в декларации о доходах и имуществе то, что бабушка с дедушкой подарили ей крупную сумму денег. В налоговой выяснили, что расходы 2 992

Двое браконьеров из Барановичского района расставили 10 сетей

Хотите узнать больше? Фото предоставлено Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь. Рыбаки были 1 836

В Барановичах брестский «Буг» почти километр преследовал пьяного скутериста

Хотите узнать больше? Сотрудники ОСВ ДПС «Буг» ГАИ УВД гнались за водителем скутера 800 метров. У мужчины в выдыхаемом воздухе обнаружено более 2 промилле алкоголя. Как 1 072